Забаставаў
Шрифт:
— Але, Уіль і дзеці…—прагаварыў ён. — Я ведаю, маці, чаго ты спадзявалася Для Уіля. Ты хацела павучыць яго ў школе і зрабіць з яго бухгальтара. Але цяпер гэтага зрабіць
— I гэта пасьля таго, як я вывела цябе на дарогу, — прагаварыла маці з плачам.
— Ты ніколі ня выводзіла мяне на дарогу, — адказаў Джоні з ласкаван журбою. — Я сам вывеў сябе, і я-ж вывеў і Уіля. Ён большы за мяне, таўсьцейшы і вышэйшы. Я думаю, што, калі я быў яшчэ малым, я кепска харчаваўся. Калі ён быў дзіцем, я ўжо працаваў і зарабляў таксама і на яго. Але гэта скончана. Я змарыўся. Цяпер я іду. Хіба ты ня скажаш мне: бывай?
Маці маўчала. Яна плакала. Джоні пастаяў крыху на парозе, потым вышаў з хаты і пашоў па вуліцы.
— Так, я ня буду нічога рабіць, — сказаў ён спакойным голасам, але рашучым тонам.
Джоні доўга гуляў па вуліцах, чаго ён раней ніколі не рабіў. Калі ён праходзіў міма джутавай фабрыкі,
адтуль пачуўся слабы грукат і гул ткацкай, і ён усьміхнуўся. Гэта была спакойная, мірная ўсьмешка. У яго ня было цяпер ніякай злосьці. Ён спакойна адносіўся да ўсіх, нават да машын. У ім было толькі бязьмежнае жаданьне супакою.Дамы і фабрыкі радзелі ўсё больш, чым бліжэй Джоні падыходзіў да акраіны гораду. Нарэшце, горад застаўся далёка ззаду, і ён пашоў па сьцежцы ўздоўж чыгункі.
Джоні падышоў да маленькай станцыі і лёг на траву пад дрэвам. Ён праляжаў там увесь дзень, наглядаючы за птушкамі і небам, якое прасьвечвалася праз густыя веткі дзерава.
Калі зьмерклася, да станцыі з грукатам падкаціўся таварны поезд. Паравоз пацягнуў вагоны па стрэлцы на другую каляю. Джоні папоўз за поездам. Ён адчыніў бакавыя дзьверы аднаго пустога вагону, сяк-так залез туды і замкнуў за сабою дзьверы. Паравоз сьвіснуў, і поезд крануўся з месца. Джоні ляжаў на падлозе ў цёмным вагоне і ўсьміхаўся.