Змагарныя дарогi
Шрифт:
Дарма, што немцы бачылi ў СБМ рэзэрвуар, зь якога старалiся чэрпаць нявольнiкаў для працы ў Нямеччыне. Нацыянальнае ўзгадаваньне юнакоў i юначак прынесла свае плёны - вытварылася традыцыя масавага руху моладзi, салiдарнасьцi, адданасьцi паняволенай Бацькаўшчыне. Колiшнiя сябры й сяброўкi Саюзу Беларускае Моладзi пасьля апынулiся ў народнай антыбальшавiцкай партызанцы, а iншыя, ужо на эмiграцыi, узялiся за працу ў шэрагах беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЬЦЁ, ВЫДАВЕЦТВА, ПРЭСА
Найбольш пiльна сачылi гiтлераўскiя акупанты за беларускай прэсай i праявамi культурнага жыцьця. У Генэральным Камiсарыяце Беларусi ня было нiводнай штодзённай беларускай газэты, акрамя пары паўтыднёвых. Нямецкiх-жа
Падобна выглядала й сытуацыя на тэатральнай нiве. Калi дзе што ўдалося беларусам зрабiць у галiнах прэсы, тэатру цi выдавецтва, дык толькi дзякуючы бязьмежнай ахвярнасьцi поўгалодных i вечна сочаных ворганамi цэнзуры й бясьпекi культурных працаўнiкоў, якiм даводзiлася ледзь ня фiзычна вырываць iз зубоў акупанта сродкi на iснаваньне й працу.
ГIТЛЕРАЎСКАЯ ПАЛIТЫКА ВЫНIШЧЭНЬНЯ Й ДАПАМОЖНЫЯ АКУПАНТЫ БЕЛАРУСI
Гiтлер распачаў вайну дзеля здабыцьця "лебэнсраўму" (Lebensraum (ням.) жыцьцёвая прастора). Пасьля акупацыi Беларусi ён пачаў ня толькi безаглядную эканамiчную эксплуатацыю земляў i прыродных багацьцяў яе, але праводзiў рэгулярнае й сыстэматычнае вынiшчэньне карэннага насельнiцтва.
Дарма, што рознае масьцi прыблуды-акупанты вечна зьнiшчалi беларусаў ды не дазвалялi iм нармальна жыць, Беларусь заўсёды была густа заселенай. Гiтлераўскiя фашысты падышлi да пытаньня разрэджаньня гусьцiнi беларускага насельнiцтва самым радыкальным спосабам - агнём i зброяй. Ясна, што ня трэба забывацца тут i аб масавых вывазах насельнiцтва на нявольнiцкую працу ў Нямеччыне. Вынiшчэньне было ў духу часу й згоднае з тэўтонскай традыцыяй. Тут памаглi iм выдатна й бальшавiкi, што пакiнулi ў вялiкiх беларускiх лясох апэратыўныя групы чэкiстых для арганiзацыi чырвонае партызанкi. Пачалася пазафронтавая вайна, што каштавала беларускаму народу мiльёны ахвяраў у людзёх i неаблiчальныя страты ў маёмасьцi.
Паколькi бальшавiкi прымусам заганялi беларусаў у партызанку, немцы каралi "вiнаватых", г. зн. вёскi й сёлы, куды заходзiлi й адкуль прымусова вэрбавалi людзей бальшавiцкiя агенты. Гэта былi найчасьцей селiшчы ў ваколiцах лясоў. Нямецкiя рэпрэсii нявiннага сельскага насельнiцтва выклiкалi помсту з боку чырвоных партызанаў, i такiм чынам была пачатая ланцуговая рэакцыя. У вынiку адны й другiя забойцы-акупанты заставалiся амаль цэлымi, а няскончаныя пажары папялiлi беларускiя вёскi, й агонь жыўцом зьядаў бездапаможныя ахвяры.
Гiтлераўцы ўважалi, што навет гэткiм спосабам ня здолеюць дастаткова разрэдзiць насельнiцтва Беларусi. Для прыспяшэньня працэсу паклiкалi тады даўно дый ня толькi iмi выпрабаванае й найбольш эфэктоўнае - мiжнацыянальную грызьню, траўлю i ўзаемнае вынiшчэньне. Але й тут ахвяра ў васноўным была тая-ж самая - беларусы.
Перад тым, пакуль разгледзiм, як палякi, расейцы й iншыя выдатна памагалi гiтлераўцам у вынiшчэньнi беларускага народу, варта спытацца: чаму-ж беларусы апынулiся на самых нiзох, хоць i жылi на сваiх землях, чаму найбольш пацярпелi? Прычыны ў васноўным былi тры: сьцiплая колькасьць беларускага нацыянальна-сьведамага кiраўнiчага элемэнту, што змог-бы паказаць народу дарогу й заступiцца за ягоныя правы; адсутнасьць у часе прыходу гiтлераўскiх акупантаў беларускiх арганiзацыяў, якiя-б дзеялi сьведама й плянава з мэтамi народнага самазахаваньня; ды - i гэта, здаецца, самае найважнейшае нясьведамасьць нямецкiх нiзоў у пытаньнях Беларусi й ейнага народа.
Варожыя беларусам элемэнты, што рэкрутавалiся перадусiм з расейцаў i палякаў, уводзiлi акупанту ў вушы, што кажны беларус - гэта камунiсты. У гэтым, вядома-ж, большая заслуга належыцьца палякам, чымся расейцам, з тэй
простай прычыны, што апошнiя самi ў найбольшай меры так цi iнакш былi ў Беларусi заўсёды апораю Масквы, белай цi чырвонай. Гэтага нельга сказаць адносна палякаў, што выдатна выкарыстоўвалi гэткi козыр. У шматлiкiх немцаў-акупантаў беларус i стаўся сынонiмам камунiстага, а значыцца й кандыдатам на вiсельню цi на расстрэл.Варта па чарзе й больш дакладна прыгледзiцца, як палякi, расейцы й iншыя чужнiкi ў Беларусi сталiся зьненавiджанай чумой за iхнае супрацоўнiцтва зь гiтлераўскiм акупантам i заслугi перад iм.
ПAЛЯКI
Пасьля акупацыi Гiтлерам большае часткi Эўропы ў 1940 г., калi выявiлася, што лiдары некаторых гаспадарстваў, як, прыкладам, Нарвегii цi Вугоршчыны, здрадзiўшы свае народы, аддалi ўладу немцам i пайшлi зь iмi на супрацоўнiцтва, палякi ўдома й на эмiграцыi голасна хвалiлiся, што яны ёсьць адзiным "народам бяз Квiслiнга". Паколькi некаторых здраднiкаў польскага народу зь верхавiны перадваеннае адмiнiстрацыi i нельга было лiчыць гiтлераўскiмi калябарантамi, усё-ж беларусы, якiм у часе гiтлераўскае акупацыi давялося шмат выцерпець ад малых польскiх "квiслiнгаў" (гаворым аб тых, што захавалi жыцьцё), маглi-б назваць няскончаны лiк iмёнаў польскiх выслужнiкаў "фюрэра".
Першай групай зьяўлялiся тыя, што масава паплылi ў дапаможную, папулярна званую чорнай, палiцыю. Атрымаўшы зброю ў рукi, яны цi не найбольшую ўвагу прысьвячалi вынiшчэньню беларускае нацыянальнае iнтэлiгенцыi й шырокiх масаў беларусаў наагул. Гэта асаблiва яскрава выявiлася ў самым пачатку гiтлераўскае акупацыi, калi беларусы былi здэзарганiзаванымi й толькi што пачыналi мабiлiзаваць сiлы для барацьбы за асабiстае й нацыянальнае iснаваньне.
Другой групай трэба лiчыць, калi iх можна так назваць, "бабскiя брыгады". Гэта былi служанкi, кухаркi, перакладчыцы, працаўнiцы ва ўрадах пры нямецкай палiцыi й акруговых цывiльных нямецкiх установах. Той, хто быў у гэным часе ў Заходняй Беларусi, сачыў ды ўмеў спасьцерагаць, лёгка зможа прыгадаць знаёмы тып польскае паненкi. Тып гэты, акрамя выкананьня дзьвёх працаў - служанкi, кухаркi цi працаўнiцы бюра ўдзень i прастытуткi ўночы, найбольш пiльную ўвагу прысьвячаў трэцяй: лiквiдацыi беларусаў. Трымаючы ў абдымках нейкую гiтлераўскую большую цi меншую "шышку", зусiм няцяжка было шаптаць у ейныя вушы iмёны эвэнтуальных ахвяраў - "камунiстых", цi кармiць яе адлаведнымi "iдэямi".
Выглядала, што дзейнасьць першае й другое групы была ня прыпадковай. Прыгледзеўшыся блiжэй, можна было збольшага заўважыць арганiзаванасьць, мэтазгоднасьць ды навет i пэўную плянавасьць. Калi ўжо пазьней беларусы, змабiлiзаваўшы сiлы, маглi часьценька пахвалiцца поспехамi ў ачышчэньнi дапаможнае чорнае палiцыi ад здраднiцкага польскага элемэнту, то змаганьне з "бабскiмi брыгадамi" было куды цяжэйшае...
Трэйцяя група палякаў, што дзейнiчала арганiзавана, гэта былi гэтак званыя легiёны, цi, калi ўжыць iхны-ж афiцыяльны назоў, Армiя Краёвая. У асноўным група гэтая "апэравала" ў Лiдчыне й Наваградчыне. У гэту так званую "армiю" плылi польскiя паны й падпанкi, дробная спалянiзаваная шляхта, што заўсёды была гнiлым-загноеным балючым струпом на целе беларускага сялянскага народа, дый вырадкi-рэнэгаты, не ўспамiнаючы ўжо аб ладнай колькасьцi звычайнае басоты, карыстаючай з нагоды, каб рабаваць i забiваць нявiнных.
Намiнальна гэта "армiя" была пад загадамi экзыльнага польскага ўраду ў Лёндане, фактычна-ж даводзiцца сумлявацца, што ўсё тое, што яна рабiла, было згоднае зь лёнданскiмi дырэктывамi. Палякi гэтыя выявiлi надта-ж мала iнiцыятывы, вынаходлiвасьцi й адвагi ў змаганьнi зь немцамi, затое-ж аж залiшне пiльнымi былi ў тэрарызаваньнi мясцовага непрыхiльнага беларускага насельнiцтва. У насiльным наборы людзей, здабываньнi харчоў i вопраткi паслугоўвалiся тымi самымi мэтадамi, што сталiнскiя партызаны ды маскоўскiя гэтак званыя карныя атрады.