Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Албанскае танга
Шрифт:

Бычкоўскія дзеўкі чатыры разы езьдзілі ў Гарадок на рэпэтыцыі, але ўсё адно: суладнага сьпеву з аркестрам

ніяк не атрымлівалася. Дый з вымаўленьнем былі праблемы. Вось і цяпер, сёмым прагонам, дзеўкі гукнулі: – «Радам, радам», – Нінэль Іванаўна бліснула гнеўным вокам, пяюхі, схамянуўшыся, выдыхнулі: – р-рядасть и бида…» – і далей прасьпявалі як належыць:

Нада, нада цьвёрдый даць атвет:Солнечнаму миру – Да! Да! Да!Ядзернаму взрыву – Нет! Нет!

– Н-ниэ-эт! – выдыхнула разам зь пяюхамі Нінэль

Іванаўна, дырыгуючы фінал песьні ў экспансіўнай манеры Густава Эрнэсакса [2] – трасучы галавой і ўзьнятымі ўгору кулакамі.

Пасьля восьмага прагону Лёшка, які кіраваў аркестрам і ўадначас граў на баяне, аддзьмуўся, змучана прамовіў:

– Ну што, давай свайго саліста…

Нінэль Іванаўна агледзела залю.

– Рэм Ісаевіч! – у голасе прагучала лёгкая паніка. Нінэль Іванаўна прабегла па залі, выскачыла ў калідор, потым, расьпіхваючы дзяўчын у нацыянальных строях, вылецела на падворак.

2

Знакаміты эстонскі харавы дырыгент.

Конец ознакомительного фрагмента.

Поделиться с друзьями: