АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

ЖАНРЫ

Поделиться с друзьями:

АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Кірыла Анохін
АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.

***

на небе няма вёдраў яно проста лье як з вядра і між намі не ноч а проста цёмна як ноччу і мы не адны мы проста цэлае як адно пакуль не стала
светла пакуль
не скончыўся дождж і мы ляжым тут удваіх давай спадзявацца што нас ніхто не заб’е мы проста будзем спаць як забітыя

***

там звонку на кожнай вуліцы халодна, мокра і брудна — ты нікуды не выходзіш з галавы

***

заўтра каб паспець сустрэцца з табой трэба прачнуцца а лепшай гадзіне хаця і гэта запозна

***

раней кожны ўчынак патрабаваў тваёй ацэнкі цяпер ён проста патрабуе цябе

***

твой узрост вагаецца на грані голасу краі броваў у якім няма выхаду да мора дык колькі табе? усе даюць столькі колькі ты й маеш а я б аддаў усё

***

штоночы танчачы голым у полі я буду выклікаць дождж каб ён даваў табе расці каб кожную раніцу бачыць як распускаюцца твае вочы

***

калі я буду тануць у наступным возеры вазьмі свае рукі і зачапіўшы мяне за жывое выцягні яго

***

табе бракуе моцы каб стрымаць сваё слова яно ўцякае й гучна селіцца ў маім вуху ты абхопліваеш мочку вуснамі праводзіш языком па ракавіне і забіраеш сваё слова назад

***

хацеў выбіць шыбы а там вясна хацеў разбіць голаў а там ты

***

раскажы мне пад сакрэтам пад коўдрай толькі між намі казку пра ноч і яна здзейсніцца пад сакрэтам пад коўдрай толькі між намі

***

хто калі не я каго калі не цябе

***

вось і ўсё а я чакаў усяго толькі толькі і ўсяго ну вось і ўсё

***

знікла
без вестак
гады таму раніцай выйшла з пены марской і не вярнулася

***

люблю калі ты любіш калі я

***

тут няўтульна голая сцяна прыкрывае сорам гадзіннікам як і я паказваючы што час ісці

***

падчас сеансу пытанняў лёгкія лунаюць вакол нас цяжкія падаюць мне ў лоб а тыя на якія я не магу адказаць віснуць у паветры ўтвараючы пятлю прызначаную для маўчання

***

мне дваццаць тры а табе трынаццаць разам нам 36 значыць кожнаму па 18 калі мы разам мы адчуваем сваё паўналецце і робім як паўналетнія

***

— дабранач — трымаючы ў вільготных руках гэтае слова я перадаю ў твае пакладзі яго побач каб яно лашчыла калі й не цябе то хаця б твой слых

***

мой мерны ложак не далічваецца тваёй паловы інгрэдыентаў для прыгатавання добрага сну

***

мой ход канём: з я1 знікае твая фігура

***

а помніш мы з табой вызвалілі дваіх вязняў сумнення?

гімнастыка

глыбокае дыханне ногі разам рукі на шырыні тваіх плеч

***

адклаў заўтра на чорны дзень каб яно ўсё ж такі настала калі што

***

апусціцца яшчэ ніжэй няма куды нагружаюся сорамам каб скрозь зямлю праваліцца

***

заблукалым дзіцём шукаючы выйсце са свайго лядашчага лесу ўжо чую як асцярожна зачыняюцца дрэвы

***

вось і дажыў да вясны перажыць бы

***

тэорыя новае магілы у аснову пакладзены я
12
Комментарии: