Чтение онлайн

ЖАНРЫ

АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

Анохін Кірыла

Шрифт:

***

адзінота разліваецца па зямлі растуць хвалі новага сусветнага патопу сыходзячы пад ваду бласлаўляю ўсіх хто збудаваў свой каўчэг і знайшоў сабе пару

***

ноч выпівае бутэльку белага святла — і становіцца днём я выпіваю бутэльку чырвонага і ванітую

***

хвароба запаленая
галава
круціцца вакол сваёй восені зрываецца на плячо падае пад ногі згарае ад чакання тваіх зімных рук якія вернуць усё на свае месцы

***

на ўваходзе ў маё становішча вытры аб мяне ногі я толькі што вымыў падлогу

***

ніводная сістэма мераў і вагі не прадугледжвае вымярэнне майго стану — каму патрэбныя мае цяжкасці?

***

згубіў лагічны ланцуг жыцця больш нішто не трымае

Хайку

1. Верасень. Тыя, што не лятуць у вырай, ідуць у школу. 2. Спыніўся сярод восені. Засыпала лісцем дарогу. 3. Лістапад. Вецер вырывае ў мяне з рук твой апошні ліст. 4. Гнуцца дрэвы. Ім нельга пайсці ні з ветрам, ні супраць яго. 5. Выпаў першы снег. Сусед пабег з дываном хутаць немаўля. 6. Вярнулася на дзень сонца. Паглядзець, як мы тут без яго. 7. АДЛІГА Зіма спускае за сабой ваду ва ўні- тазе горада. 8. Вясна. На дрэвах лопнулі пупышкі ад такога шчасця. 9. На шашы затор. Побач — адзін камбайн на цэлае поле. 10. Хрыстос прызямліўся між тваіх грудзей. Вас дваіх цалую.

***

вецер падымае фіранку нібы спадніцу пад ёй бачна неба

***

гісторыя неба багатая на маштабныя буры і гучныя навальніцы якія змяняліся перыядамі суцэльнай або пераменнай воблачнасці але з-пад увагі даследчыкаў часта выпадалі этапы калі
на небе абсалютна нічога не адбывалася
і гэта нягледзячы на тое што менавіта ў такія моманты ясна бачна што за ўсім гэтым стаіць

пераймаючы Канта

на што ты спадзяешся калі робіш немаведама што?

***

усё сышло на нішто — і што было нічым стала ўсім

***

дзякуй я сам прабач я сам калі ласка я сам ды сам я! ды сам ты!

***

паглядзі на зіму і ніколі так не рабі

***

у гэтай яме ўсё сваё жыццё граў сумны аркестр таму што яму не хапіла нот выбрацца

***

пасля ўсяго што між намі

***

каб пазбегнуць выпадку падзення паважаныя пасажыры трымайцеся вы спецыяльна для гэтага прадугледжаныя

***

звесткі пра самых шчаслівых людзей да нас не дайшлі мы мусім дайсці да іх самі

***

M. мой мяккі баранчык часта засынае скруціўшыся ў мяне на каленях яму сняцца ружжы яму сніцца як ён з’ядае лішнюю літару «ж» каб можна было спаць спакойна

***

усіх пералічаных прашу не лічыць мяне

***

на зломе эраў наша стане не нашай гады — нягодамі знакі — нязначнымі мы — нямымі

***

няма ні бога ні зданяў ні прыхадняў з космасу нікому мы не патрэбныя
12
Поделиться с друзьями: