Ў адным сяле (не важна — дзе)Хадзіў Баран у чарадзе.Разумных бараноў наогул жа нямнога,А гэты дык дурней дурнога —Не пазнае сваіх варот:Відаць, што галава слабая.А лоб дык вось наадварот —Такога не страчаў ніколі лба я:Калі няма разумніка другога,Пабіцца каб удвух,Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!У іншага дык выскачыў бы й дух,А ён — нічога.I вось за дурасць гэтуЯго вучоным раз празвалі нейк насмех,А каб двара не перабег,На шыю прывязалі мету.— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ»,Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:— А што ж ты думала, сястрыца!Хіба мне пахваліцца няма чым?Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,I не раўнуйся ты са мною.— Аб гэтым лепей памаўчы,—Сказала яму Кошка.—Каб ты быў разумнейшы трошкаДы розумам раскінуць мог авечым,То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,Бо заслужыў ты свой дыпломНе галавой, а лбом.Другі баран — ні «бэ», ні «мя»,А любіць гучнае імя.
Ганарысты парсюк
Бывае,
праўда вочы коле…Раз гнаў пастух свіней у поле. Адзін вялізарны Парсюк, Які абегаў вёску ўсю,За раніцу абшнырыў завуголле,Цяпер такі меў выгляд важны,Што носа не дастаць і сажнем —Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў, А што ў самога на лычы, Не бачыў гэтага, аднак. І вось адзін тут Падсвінак, Які заўважыў бруд раней,І кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе!Нязграбна гэта й між свіней, А што ж, калі заўважаць людзі?Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:— Цераз цябе я чырванець прымушан!Такое мне сказаць асмеляцца нямногія, Дык гэта ж — дэмагогія! —Парсюк наш лаецца — не дараваць клянецца:— І месца мокрага, — крычыць, — не застанецца! Ты мой свінячы гонар закрануў! — І так ён Падсвінака грызянуў, Што той за сажняў пяць адскочыў. Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы.
Махальнік Іваноў
Таму ўжо будзе, мусіць, з год,Вучэбную стральбу праходзіла пяхота.Дык вось страляў аднойчы ўзводЦі, можа, нават рота.А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасць:Цікава паглядзець, а як страляе часць?Ці вока вернае, ці цвёрдая рукаЎ чырвонага стралка?Зайгралі «пападзі»,Гарыць чырвоны флаг.Стралкі — на лінію. Ляглі ўсе па упорах.Вось выстраліў адзін,Вось разам — пах-пах-пах!I лезе ў нос, і дражніць востры пах(Калісьці Шэф таксама нюхаў порах).Вось скончылі. Адбой.Начальнікі здаволены стральбой:Той тры папаў, той пяць.Ахвота тут і Шэфу пастраляць.Ён пяць патронаў у кішэнь,Нагледзеў лепшую мішэнь,Прылёгшы на упор,I стрэльбу да пляча прыпёр.Зажмурыў вока — бах! Пад носам землю ўзрыла.Другі раз. Гэта ўбок завыла.Яшчэ за імі тры,—Усе «за малаком».— Ах, чорт вас пабяры! —Злуецца Шэф цішком.—Хоць бы адну папаў, а то скандал страшэнны!Але махальнікі падходзяць да мішэні,Давай яму махаць(У іх быў добры нюх):Дзве, тры, чатыры, пяць!У самы, значыць, круг.Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,—Махальнікаў назначыў зноў жа тыхI ўзяў патронаў… халастых.Дык што ж вы думалі? — ніводнай не прамазаў.Як далажыў махальнік Іваноў:«У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў».І дзіва дзіўнае было там цэлай часці,Што можна з халастых ды «ўсе пяць куль» папасці.А ваенком дык Іванова нават пахваліў:— Ты, — кажа, — Іваноў, сапраўдны падхалім.У падхалімаў так вядзецца век-вяком!Ці б'е начальства ў цэль, ці шле «за малаком»,Ды знойдуцца заўсёды Івановы,Што памахаць яму гатовы.
Асёл Ісуса Хрыста
Калi ўязджаў Iсус ХрыстосУ IерусалiмАсёл яго на спiне вёз,Натоўп iшоў за iм.Крычаў 'асанна' у хвалуЗбавiцелю свайму,I ў галаву прыйшло Аслу,Што гэта ўсё — яму.'I шлях, усыпаны лiсцём, —Ён думаў,— гэта мне',Ступаў, здаволены жыццём,Па мяккiм дыване.Пакуль на iм Iсус ХрыстосПа свеце вандраваў,Заўсёды быў Аслу авёсI свежая трава.Калi ж айцец сваё дзiцяЎзяў 'на небеса',Не стала больш Аслу жыцця—Нi славы, нi аўса.Ў пашане быў i на вiду,А вось вам эпiлог:Асёл вазiў цяпер ваду,Жаваў чартапалох.I сумна ён махаў хвастом,I думаў сумна ў такт:'Калi я працаваў з Хрыстом,Усё было не так.
Аршын
Зайшоў я ў краму раз набраць на палітон.Вядома, Крамнік: — Будзьце так ласкавы!Вось вам сукно, вось вам бастон.Тавар не вельмі што цікавы,А Крамнік хваліць: — Добрае наўздзіў!Пасля й цану ж загарадзіў!Я сяк, я й і так, ды мусіў заплаціць нарэшце:Другога выхаду няма,—Не за гарамі ўжо зіма.— Ну, мерайце, — кажу, — ды рэжце!Куляецца аршын, маланкай ходзяць рукі —Так спрытна шэльма мерае.— Ах! добрае сукно! Мо возьмеце й на брукі?Але яму не надта веру я,—Бяру аршын і правяраю сам.Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці!Недахапіла ў мяне тамНі больш, ні менш — тры чвэрці.А Крамнік божыцца, клянецца:— Няхай язык адсохне, — прысягае.I жонка, і дачка, і цешча памагае,Аж кулакамі б'юць у грудзі,Даводзячы, што гэта мне здаеццаI што няма вярней, як іх аршын.Аднак я доўга не марудзіўI спрэчку зразу давяршыў,Сказаўшы Крамніку: — З табой я цалкам згодзен:Няма вярнейшага аршына,Ды толькі ў тым бяды прычына,Што сам ты — злодзей.«Аршын» марксісцкі ёсць, і ён зусім нядрэнны,Калі ўладае ім разумны ды сумленны;Калі ж пачне хто іншы мераць,Дазвольце мне тады не верыць.
1928
Варона-мітынгоўшчыца
Крылатыя насельнікі старонкі нейкайЦярпелі доўга здзекі.Там панаваў страшэнны ўціск,Там часта чуцен быў жалобны піскБязвіннае ахвяры.I вось паўстаў крылаты пралетарый,—I бура ўміг з зямлі змялаЦара драпежніка арла.Уціхла бура, кончана змаганне,I вольных дзён настала ранне.Увесь птушыны род там без разбору нацыйЗа творчай працай:Хто гнёзды ўе, хто ловіць мошак —Сваіх пісклівых корміць крошак,Другі вартуе ў садзе дрэў —Бароніць іх ад чарвякоў,I працу ўсіх працаўнікоўБадзёрыць гучны спеў.Адной вароне праца не пад густ.I вось, усеўшыся на куст,Ад рэшты грамадзян паводдаль,— Ура! — крычыць яна. — Ура!Няхай жыве свабода!Між
тым, абедаць бы пара,Бо есці хочацца Вароне.— Ужо й не рана, здэцца, сёння,Ці зараз пададуць абед? —Спытала ў Ластаўкі яна.— Ніхто, сястрыца, не падасць табе,—Вароне адказала тая,—Бо кожны з нас абед у працы здабывае,I не працуеш толькі ты адна.— Ну, це брашы, а я ж вось мітынгую.— Дык і знайдзі варону ты другую,Якая б тут табе паслугавала,А ў нас няма паслугачоў.Бывай здарова! — Ластаўка сказала.—Дарэмна траціць час я не хачу.I давялося той аднойДзяўбці смярдзючы конскі гной.Дык вось, чытач, ты сам здароўПавінен добра тое ведаць,Што, каб прымусіць працаваць такіх «варон»,Не трэба ім даваць абедаць.
1925
Далікатныя парасяты
Няхай не слухае, каму не міла,А я тут расказаць хачу,Што ад людзей нядаўна чуў:Як Цётка парасят карміла.Не ведаю — у будні дзень ці ў свята,Пусціла ў сенцы Цётка Парасяты,Ім замяшала есціДы на хвілінку выйшла дзесьці.Вярнулася яна і стала ля парога спужана:Памыяў на падлозс лужына,I цеста ўсё парыта,I бруд кругом каля карыта.Тут, раззлаваўшыся без меры,Кабета адчыніла дзверыДы аблавухіх панічоўДавай шалёстаць скарачом.Калі ж наробяць яны піску!Ну — рэжуць іх, няйначай.На піск на той здалёк і зблізкуНабегла шмат радні свінячай,I парасячы піск не чуцен у свінячым гудзе:Наставіўшы хібы і папусціўшы пену,На дзверы лезуць і на сцену.Іх ледзьве адагналі людзі.Дык вось, браткі,Калі такія свінюкі(А свінюкоў нямала ёсць па свеце)Ды завядуцца ў сельсавецеЦі ў кааператыве ў вас,—Ганіце вон, на мой адказ.
1926
Дзед i Баба
Ехаў Дзедка на кірмаш,З ім на возе — Баба.Конік з выгляду — дарма,Ды цягнуў ён слаба:Меў не болей двух гадоў,Як суседзі кажуць.Баба ж тая — сем пудоў,Сама меней, важыць.Пад узгорак або ў гразь —Конь насілу возьме.Стала Баба памагаць…Седзячы на возе.Што ж, каню другі гадок.Дык яна — за білыДы нагамі ў перадокПхне, як мае сілы.— Кінь, дурная, бо зганю! —Дзед тут Бабе кажа.—Ты паможаш так каню,Як хваробе кашаль.— Ах ты, ёлупень стары! —Баба Дзеда лае.—Стой жа тут, хоць ты згары!Мне бяда малая.Потым — гоп яна з калёс,Села ля дарогі,А каня як чорт панёс,—Дзе ўзяліся й ногі!Ва ўстановах часам ёсцьВось такія ж «бабы»:Здэцца, й робяць яны штось,Але справы — слабы.Ды такая не ўцячэ!Скажам ёй нарэшце:— Мо без вас было б лягчэй?Паспрабуйце злезці!
1925
Дэкрэт
— Здароў, Максім!Забыўся, брат, на нас зусім.Расказвай, што чуваць.— Браточак, не магу!— Ты мо сюды адпачываць?— Ды не, бягу!Я жду бяды з усіх бакоў.— А што з табою? Можа, не сакрэт?— Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалі дэкрэт —На мяса здаць усіх быкоў,Якім мінула дзесяць год.Пастой… Прысядзь ды вытры пот…Дык ты ж чаго падмазаў пяты?— А мне ўжо бачыш, дваццаць пяты,Дык страх такі напаў, не ведаю, дзе дзецца.— Не разумею я… То ты ж не бык, здаецца,I не ўцякаць табе я моцна буду раіць.— Яно то так, але ж — гады…Каб не нажыць якой бяды.Дзкрэты як у нас, часамі, разбіраюць?Не разбяруцца, зловяць — чык,Тады й даводзь, што ты не бык.
1928
Жаба ў каляіне
Пагода — проста нібы дым,У вёсцы рух, у вёсцы ўздым:Упарта кліча сенажаць.I ні старым, ні маладымТут некалі ляжаць.Грабель мільганнем, звонам косТрымцяць лілёвыя прасторы,I вось, нібы ў зялёным моры,Плыве бухматы воз.Далонню ўцёршы потны лоб,Як паміж рыфаў, паміж копЛахматы капітан яго вядзе.Ён важнасць твару надаеI, каб не стала, загадзеСваёй адзінай «конскай сіле»,Якая й так напружвае ўсё жылле,Ён пугай пары паддае.Яно хоць «сілы» троха й шкода,Ды некалі — стаіць пагода,Аж смагне, ныючы, асірацелы куст.А Жабе гэта не пад густ;I сонца горш цяпер пячэ,Скарэй і бусел напаткае,I як яна тут ні ўцякае,Як ні скача,У цень нікуды не ўцячэ.Ад крыўды Жаба ледзь не плача.А ўсё двухногі гэты госцьЗ сваім вялізным возам!Апанавала Жабу злосць,I падказаў ёй жабін розум:«Ага, ну-ну!Ты пажыві яшчэ хвіліну,—Вось толькі сяду ў каляіну,Плячом пад кола таркануI к чорту воз перавярну.Тады — капут, і ты мяне не зловіш,Бо галаву, напэўна, зломіш».I — скок Жабоцька смелаДы ў каляіну села.Тут колам — хрась!..I кроў і гразь…Пад кола, жаба, не падлазь.Ці не такі ж і кожнай жабы лёс,Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?
1927
Зубы
У Мамы зубы забалелі.(Каб вы такой прыемнасці не мелі.)За сківіцу ўхапіўшыся рукою,Не знойдзе месца сабе МаціНі на дварэ, ні ў хацеI енчыць, ходзячы з пакою да пакою.Шчака ўзнялася, як гара,Аж проста зайздрасць бярэ Волю.I вось, скрывіўшыся, надзьмуўшы губкі,Яна таксама енчыць «з болю»:— Ой, мама, боля зубкі!(А Волі — года паўтара.)Калі плаксівага я стрэну юнака-паэта,Дык мне заўсёды сцэнка гэтаНа памяць просіцца сама —Паэт нагадвае мне Волю:Ён стогне ад зубнога болю,А зубак то ў яго няма.Эх, дзівакі! Хай той ад болю вые,Ў каго ёсць карані гнілыя.