Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
— Дык от, прысядзь, браток, а я тут што-небудзь на скорую руку падгатоўлю, бо й сам галодны як бяздомны сабака, ад раньня заняты быў. Гэты Немiц мне многа часу забраў.
Гэтак гаворачы, Кастусь стаўляў пасуду на стол, браўся чорны хлеб рэзаць. Сярэдняга росту, моцнага складу, хуткi ў рухах, апрануты ў кароткiя летнiя трусы й кашулю бязрукаўку, Кастусь меў густыя рыжыя валосы — зьява мiж Беларусаў даволi рэдкая. Шырокi твар з простымi рысамi, павольнымi й дапытлiвымi вачмi адразу будзiў да сябе давер. Загар на целе сьветчыў пра тое, што бальшыню часу праводзiў у полi цi ў гародзе.
— А хто гэта такi быў? — спытаў Антось.
— Iхны-ж
— Што за шнапс?
— Нямецкая гарэлка. Ты пасядзi тут, я зараз вярнуся.
За колькi хвiлiн Падгайскi прынёс сьпелыя памiдоры, радыску, зялёную цыбульку, парэзаў памiдоры i хлеб, палажыў на талеркi, выняў з шафы каўбасу й пляшку рудой нямецкай гарэлкi.
— Бяры, братка, хлеб, каўбасу, гароднiну Ты-ж, пэўне, ад раньня ня еў.
— Ды не.
— Дык вось, бяры, за нашае здароўе, — спанукаў Кастусь, налiўшы чаркi й даючы адну Антосю.
— За наша здароўе, дай Божа, — згадзiўся Дзяркач.
Выпiлi й пачалi закусваць. Сьвежы чорны, з баханкi ў хворме вялiкай цаглiны, хлеб смакаваў добра з вандзонай каўбасой.
— Цiкавы й хлеб, дый гарэлка нiшто сабе. Дзе бярэш?
Падгайскi сажваў i праглынуў уложанае ў рот.
— Ды ад Немцаў, адкуль-жа… Яны-ж маё во забiраюць. Каб ты вiдзiў, дня ня пройдзiць, каб iх ня было. Выбралi во ўжо колькi гароднiны, каб iх халера!
— I як яны, нiчога ня плацаць, так сабе бяруць?
— Камандант дае цэтлiк дзе напiсана, колькi забраў дый кажа што некалi цывiльныя ўлады заплацяць.
— Што гэта цэтлiк?
— Ну як квiт панашаму. А я яму, чорту, веру, што мне заплацяць? Ну але што рабiць буду? Кажыць, — вiдзiш, ужо, сабакi, даведалiся, — што гэта саўгасная зiмля, нi мая значыцца. Я кажу, што ўсю маю гаспадарку бальшавiкi зрабавалi ды ў саўгас пiрадалi.
— Ну й што ён на гэта?
— Чакай, кажыць, цывiльная ўлада прыйдзiць, тады разьбяруцца. Ну пагляджу, буду свайго дабiвацца.
— А якая гэта цывiльная ўлада, чыя?
— Давай яшчо па аднэй чарцы вып'ем, — казаў Падгайскi, налiваючы. — Дык вось, прапаную за лепшую будучыню, каб ня было так блага як пры гэнай нячыстай сiле.
— Я за гэта заўсягды гатоў! Дай Божа! — згадзiўся Антось.
— Дык вось пра гэту цывiльную ўладу, — прадаўжаў аграном, калi выпiлi. — Гэтыя-ж, ведаеш, браток, што цяперака тут во, гэта ваенныя. Фронт сунецца на ўсход. Ваенныя выбяруцца з фронтам, а на iх месца прыйдзiць цывiльная нямчура. От пра iх камандант гаворыць.
— Ну й што ты думаеш, будзiць? Табе-ж лепi тутака вiдаць, бо я сяджу ў вёсцы, як у мяшку завязаны.
— Цяжка, Антось, сказаць што будзiць. Цяперака во, вiдзiш, мы ад сьвету саўсiм адарваныя. Гэта я пра сваiх людзей зь Вiльнi думаю. Трэба будзiць зь iмi зьвязацца. Будуць-жа камiтэты нейкiя цi што, газэты свае будуць. Новыя парадкi пачнуцца. Цяперака-ж, пакуль гэтыя вайсковыя хапуны тутака гаспадаруць дык нiма нiчога нармальнага. Калi тая цывiльная ўлада прыйдзiць дык Немiц будзiць памочнiкаў патрабаваць. Гавару пра нiжэйшую адмiнiстрацыю, такую як воласьцi, паветы ну й школьнiцтва. Немцу-ж ня хопiць сваiх людзей, каб за ўсiм гэтым глядзець, яму-ж ваяваць трэба. Дык вось, братка, калi гаварыць пра цывiльную ўладу дык яна, на маю думку, будзiць
двайная, нямецкая й бiларуская… Таму нам цяперака трэба разглядацца й прыглядацца, ды калi настанiць час — нi спаць у шапку!— Я вiджу, што ты, Кастусь, ужо многа чаго пiрадумаў. Калi так, дык можа скажаш i мне, што рабiць?
— Ты што, сьмяешся? Я ведаю, Антось, што ты добры жартаўнiк. Нi ад учарашняга знаемся. Але як ты гэта хочаш, каб я табе сказаў што рабiць?
Антось памаўчаў, узяў скрылёк памiдоры на вiдэлец.
— Не, Кастусь, жартаў тут нiма. Паслухай. З нашай вёскi Палякi змабiлiзавалi вунь колькi дзяцюкоў у войска. Ну й дзе яны? Толькi адзiн гультай, самы найбольшы недалуга вярнуўся. А дзе рэшта? Я, як сам знаеш, вышмыгнуў iм з рук. Гэта раз. Бальшавiкi мяне арыштавалi па даносу Лявона Шпунта. Блiзу галавой не налажыў у дарозе. А ты чуў, што яны ў Бярэзьвiчах нарабiлi, колькi людзей вымардавалi?
— Ага, чуў. Жахлiва!
— Ну дык во. Вiдзiш, я два разы з пасткi ўцёк. I от, дзякуй Богу, вярнуўся я дамоў, сяджу й думаю: а чаго-ж ад Немца чакаць? Ты думаеш, што ён аставiць мяне й такiх, як я, ды нi зачэпiць? Нiвядома як вайна пойдзiць. Можа ён ужо бальшавiком сьпiну зламаў, а можа й не. Ты кумекаеш што?
— Дык чаму-ж не, чую ад Немцаў. Кажуць, што гоняць па ўсiх франтох. Вiцебск, кажуць, ужо забраны, Кiеў абкружаны, а там на Ленiнград сьпяшаць. Ну але гэта толькi пачатак. Ты гэта самае, Антось, пытаешся, цi такiх як ты зачэпяць, цi не. Але-ж тут ня трэба быць надта мудрым, каб ведаць, што для вайны патрэбна й войска й сiла рабочая. Як нi пападзеш у вадно дык у другое. Пасядзець дома яны табе нi дадуць. Праўда, цяпер, кажу табе, зарана ведаць што й як будзiць, але яно скора праясьнiцца. Трэба быць гатовым. Я нi пра сябе гавару, бо я маю работу, магу iм быць патрэбным. Гавару пра такiх як ты, дзяцюкоў, моладзь…
Памаўчалi.
— Знаеш што, Антось, я пагавару тут з тым i сiм, буду вушы й вочы адкрытымi дзiржаць. Як што цiкавае, дык табе пiрадам. Добра?
— Чаму-ж не? Ты тут збоку, казаў той. Буду на цябе й лiчыць.
— От яшчо адно што цiкавае: Саладуху Немцы забралi й расстралялi, чуў? Трэба быць асьцярожным…
— Так? Не, ня чуў.
— Дык от цяперака чуеш. Ну Саладуха быў камунiст, а мы ня ёсьцiка. Але, знаеш, чаго я нi разумею? Немцы-ж самi ня ведаюць мясцовых камунiстаў, iм-жа нехта даносiць. Ну як ты думаеш?
— Вядома свае пальцам пакажуць.
Аграном усьмiхнуўся.
— Што пакажуць пальцам — гэта праўда. Але свае цi чужыя?
На такое загадкавае пытаньне Антось ня ведаў як адказаць. Ён упарта глядзеў Падгайскаму ў вочы. Абое маўчалi.
— Чорт iх знаiць якiя чужыя…
— А вось давай, Антось, разам падумаем. Цi мала ў нас тут чужых, каторым многiя з нашых людзей нявыгадныя? Пра камунiстаў я цяпер нi гавару, бо яны ў норы пазалазiлi, або зьбянтэжаныя, ня ведаюць што рабiць… Але вазьмi паляч'ё. Ты думаў пра iх?
— Ды не. А што такое яны робяць? Яны-ж цэлы час крычалi, што Немцы найбольшыя iхныя ўрагi. Я думаю, што яны цяперака Немца баяцца, каб ня выдушыў iх.
— Наiўнасьць, наiўнасьць, Антось. Крычаць на немцаў яны маглi. Але нi забывайся, што паляч'ё ня будзiць спаць, а нешта рабiць возьмiцца. Ну й цяпер уявi, што Немiц дасьць нам, Бiларусам, як i належыцца, — бо гэта-ж наша зiмля, — дасьць, значыцца, нам школы й адмiнiстрацыю. I што Палякi будуць рабiць, падумай. Вып'ем яшчо?
— Давай яшчо па аднэй. Бог тройцу, казаў той, любiць.