Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Вы былi сьведкамi таго, што нячыстая бязбожная сiла зрабiла гэтта ў нас, колькi зьдзекаў i глуму прынесла, колькi нявiнных людзей забiла або на вялiкiя пакуты паслала. Сьветчаньнем сказанага ёсьць i наша сьцiплая, пабудаваная некалi рукамi нашых продкаў сьвятыня. Яе зьнявечылi, пашкодзiлi, а пасьля зачынiлi. Мы яе, зганьбаваную й пашкоджаную, як маглi ачысьцiлi й нанава высьвяцiлi. Малiлiся тут нашыя продкi, малiлiся й далей будзем малiцца будзем мы й нашыя дзецi. Прасiць будзем Усявышняга, каб трымаў нас у ласцы й апецы Сваей, каб не пакiнуў у бядзе й глуме, каб ператрываць мы маглi страшныя часы, каб зямелька наша родная й народ наш вытрымалi навалу жахлiвае сiлы.

У павольны й зроўнаважаны, эмацыянальна насычаны сьвятароў голас улучыўся

новы элемэнт. Ледзь-ледзь чутна дрыжэла паветра. Яшчэ поўнасьцю не праверанае вухам дрыжэньне адчувалася ўсей iстотай, паступова й няўхiльна ўзмацнялася. Людзi пачалi пазiраць адзiн на аднаго, конi ля вазоў стрыглi вушамi, ёрзалi нагамi. Думкай паглыблены ў казаньне сьвятар на колькi часiн стрымаў свой язык, але зараз-жа намагаўся прадаўжаць.

— …самi бачыце да чаго здольны чалавек, калi ня будзе трымацца навукi Хрыстовай, калi на ўслугi д'ябла пойдзе. Тады спануканы сатаной, будзе iлгаць, абкрадаць, калечыць, зьдзеквацца, забiваць. Бо чалавеку, якi так цi накш мае сiлу i ўладу ў руках, сатана нашэпча, што Бога няма, што сам ён ёсьць найбольшай сiлай на сьвеце.

Гацi ляжалi ў сумежжы галоўнага шляху з захаду на Полацак, Вiцебск i Маскву. Пылiлiлся некалi вакольныя дарогi пад капытамi коньнiцы вялiкалiтоўскiх (беларускiх) князёў i гэтманаў, маскоўскiх i казацкiх атаманаў, войскаў Напалеона, а ўжо пазьней легiёнаў Пiлсудзкага й атрадаў Гая. Дзiва няма, што й цяпер магутныя сiлы Бэрлiну, з гарластым крыкам «Москаў капут!», лявiнай катастрафальнага зьнiшчэньня сунулiся па зямлiй цесным зрабiлi неба. Як сьвет сьветам, нiколi не пралятала тут вялiкая колькасьць самалётаў i намагайся, як хочаш, а ня ўявiш псыхiчнага дый навет фiзычнага эфэкту на звычайных сялян такога жахлiвага гулу, каторы бязь нiякага папярэджаньня створаць раптам самалёты, лiтаральна закрыўшы неба. Гэтак даслоўна сталася.

Цяжкiя бамбавозы ад краю да краю чыстага, ласкава-блакiтнага неба зьзялi, як прыгожыя сярэбраныя цацы. Плылi, здавалася, паволi, ды ў гэнай павольнасьцi й зарганiзаванасьцi, паралiжуючы страшэнным гулам усялякi рух пад сабою, выглядалi жахлiва маестатычна. Вернiкам пры царкве, увагай сканцэнтраваным на сьвятары з крыжам перад пагвалчанай сьвятыняй, зьяўленьне ў небе здалося ў вышэйшай меры нярэальным.

Перамогшы першы жах, захопленыя падлёткi пачалi наперабой лiчыць. Хвалiлiся некаторыя пасьля, што аж да пяцiсот далiчылi. Дрыжэлi зь перапалоху, iржалi, тузалi вупраж конi ля вазоў. Быццам спаралiжаваныя, паразяўляўшы раты, пазiралi ўверх i жагналiся людзi. Старэнькi пратаярэй, заглушаны грандыёзнай сiлай зьверху, паволi перажагнаўся, зiрнуў на сьвятара побач сябе. Сьцiснула зiхатлiвы пазалочаны крыж дрыготкая рука, а ў вачох, каторыя ўжо так шмат нядолi й цярпеньня бачылi, зазьзялi iскрынкi жаху. Куды-ж лятуць i каму зьнiшчэньне нясуць гэтыя цудоўныя апараты сьмерцi?

Прайшло пару хвiлiнаў пасьля пралёту бамбавозаў. Людзi цiха гаманiлi, але аглядалiся на сьвятароў, што быццам заварожаныя, стаялi ў дзьвярох сьвятынi. Гул паволi ацiхаў i ў тэй цiшы чуткае вуха злавiла скрып драбiн i лякатаньне колаў з боку касьцёлу.

— Бачылi сiлу? — пачуўся цяпер ужо даволi рэзкi й паднечаны голас пратаярэя. — Цi патрабую вам казаць яшчэ тое, што казаў раней, а менавiта, што сiльны чалавек, спануканы д'яблам, аб'явiў сябе Богам? I падумайце пра насьледкi гэтага.

Скрыпучы й паднечаны сьвятароў голас абарваўся. Вернiкi зь няўцямнасью пазiралi адзiн на другога, шапталiся.

— А цяпер памолiмся да Вялiкага Прарока Яна Прадвесьнiка й да Госпада нашага Iсуса Хрыста, каб загаiлi раны зямелькi нашай, каб панаваў гэтта мiр i дабрабыт, каб не адлучаныя былi дзеткi ад матак, жонкi ад мужоў i каб ня плакалi над магiламi родныя, каб ня множылiся ўдовы й сiроты, каб вярнулiся дамоў забраныя чужынцамi на вайну дзяцюкi нашыя i каб не спадарожнiчала нам, мiрным, i Госпаду адданым людзям, гора й няшчасьце. Памолiмся за выбачэньне грахоў i папросiм Госпада, каб трымаў нас у ласцы й апецы сваей.

З такiмi словамi сьвятар крыжам дабраславiў

вернiкаў i са сваiм асыстэнтам накiраваўся ў царкву. I неўзабаве з кагадзе зганьбаванае й новавысьвячанае сьвятынi палiлiся малiтвы й мэлёдыi хору.

I тады вернiкi, што малiлiся звонку, пачалi прыглядацца калясцы, што тарахценьнем сваiм зьвярнула на сябе ўвагу адтазу пасьля пралёту бамбавозаў. Дакладней гаворачы, калясцы ўважна прыглядалiся з прычыны яе жабрачага выгляду. Змораны, запылены, спацелы конь, проста галава мiж пярэднiх ног вiсiць, рэбры да самага найменшага палiчыш, — ледзь валачыўся, хiляючыся на бакi ў аглоблях. Збоку йшоў зьняможаны, худы, аброслы, у абноскi апрануты мужчына, галава абвязана шэрай хусьцiнкай, а на возе сядзела маладжавая, з выгляду вельмi стомленая жанчына. Каштанавыя валосы, з пасмамi сiвых, распаўзьлiся спад квяцiстай хусткi, а бочы яе зь нейкай зьбянтэжанасьцю азiралiся навокал, не знаходзячы, здавалася, нiякага пункту апоры. Зношаная фуфайка дапаўняла яе хворы выгляд. Звычайна гнаявы панарад з драбiнамi па бакох сьвяцiўся пусткаю, апроч подсьцiлкi iзь сьвежай травы.

Жанчына спынiла свой зрок на парэпаных босых нагах. Левая, перавязаная нiжэй калена, чырванела закарэлым пятном. Мужчына, стомлены, вiдаць, даўгой хадою, спынiў каня. Той лянiва махнуў галавою, каб адагнаць аваднёў i мух. У царкве вернiкi падыходзiлi да крыжа.

— От, Нiна, дзякуй Богу, прыехалi, — сказаў змораным голасам мужчына да спадарожнiцы.

— Ага… Ну дык што? — спытала Нiна.

— Паглядзiм. Сваiх знайдзiм.

Пiлiпава Аксеня, што ўжо справiлася крыж пацалаваць дыразглядалася дзе й зь кiм на траве для абеду разлажыцца, падыйшла да групы ля возу. Яна зь няўцямнасьцю ўважна прыглядалася жанчыне на возе, мужчыну побач яе, а тады твар Аксенiн распрамянiўся радаснай усьмешкай.

— Нiна, а божачкi мае, Нiначка, дык гэта-ж ты! Антось, родненькi, Госпадзе мой! Людцы добрыя, бяжыце сюды, гляньце хто тутака да нас прыехаў!

Аксенiн голас поўнiўся радасьцю й зьдзiўленьнем. Паўлюк Бурак зь Нiнай Бурачыхай i Антось Дзяркач трапiлi ў сквапныя абдымкi НКВД амаль разам i каля ўзьнялася ваенная бура, асаблiва-ж пасьля выкрыцьця жахаў у Бярэзьвiчах, лiтоўскiя сяляе страцiлi спадзяваньнi, што яны вернуцца.

Пачуўшы Аксенiн усхваляваны голас, неўзабаве лiтоўскiя людзi абкружылi каляску й яе пасажыраў. Цяжка было веры вачом даць, што гэты зьняможаны, худы мужчына зь вялiкiм заростам на твары — гэта той самы шустры, бадзёры, вынаходлiвы, паваротлiвы i языкаваты ды зусiм хлёсткi дзяцюк, што некалi прывандраваў з польскай мабiлiзацыi. А жанчына гэна, у агiднай абшмулянай ватоўцы, з пасмамi сiвых валосаў, некалi прывабнымi, а цяпер горычай перапоўненымi вачмi, гэта тая-ж Бурачыха, прыгожая й жыцьцярадасная, што некалi магла навет старэйшага за сябе скнэру Паўлюка ўходаць. На яе прыгожым, ладна-сьветлым некалi твары паказалiся першыя зморшчыны.

— А людцы мае, чаго-ж стаiцё? — гаманiла Аксеня. — Вазьмiце-ж во пасадзiце iх, дайце iм есьцi цi пiць, можа хочуць…

Антось, якому ўжо цi мала хто трос руку ды якога засыпалi пытаньнямi, адазваўся:

— Дайце пiць. Можа хто квас маiць цi што…

Вялы й слабы голас падчыркнуў запраўдную смагу.

— А ягодка-ж мая, а родненькая, — закудахтала Кмiтава Аўдоля, — гэта-ж во як з таго сьвету вярнулiся.

Антось Дзяркач асунуўся на траву. Яму далi збан з квасам i дзяцюк прагна прылiп да яго вуснамi. Жанчыны памаглi Нiне з возу зьлезьцi i Бурачыха, ступiўшы на зямлю перавязанай нiжэй калена нагой, застагнала.

— Ей во нагу трэба было-б абчысьцiць i перавязаць, каб, баранi Божа, заразы цi чаго… Падстрэлiлi, сукiны сыны, — паясьнiў Антось. — Дзе тут можа Зянькевiч ёсьць? Хлопцы, ты Янук i Стась, падкiньце каню травы якой й напаiце яго. Гэта каўхозны конь, нiбарака, каб ня ён, дык Нiну кiдаць трэба было-б…

Антось зноў прылiп вуснамi да збана, а тады перадаў яго Аксенi, якая старалася напаiць Бурачыху. Янук узяў каня за аброць, адвёў крыху набок.

— Давай, Стась, вунь да гэных, ад iх нахапаем сена.

Поделиться с друзьями: