Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не такiя ўжо яны разумныя, гэтыя людзi Тэнджыла, - казаў Мацiяс, - хаця думаюць пра сябе, што i вельмi.

– Дзе там, калi нават я абвёў iх вакол пальца, - сказаў я.
– Толькi ўявiце, калi б яны ведалi, што маленькi брат, якога яны намерваюцца злавiць, быў у iх руках, што гэта той самы хлопчык, якога яны прывялi ў Далiну Дзiкай Ружы, - о, яны не адпусцiлi б яго проста так!

Сказаўшы гэта, я задумаўся аб тым, што раней неяк у галаву не прыходзiла, i запытаўся ў Джанатана:

– Слухай, а як ты сам трапiў у Далiну Дзiкай Ружы?

Джанатан засмяяўся.

Я пераскочыў.

– Як гэта пераскочыў?.. На Грыме хiба?

– Так, - адказаў Джанатан, - у мяне няма iншага каня.

Я ведаў, якiя скачкi робiць Джанатан на Грыме. Але пераскочыць сцяну, якая акружае Далiну Дзiкай Ружы, - ды гэтаму нiхто не дасць веры.

– Разумееш, сцяна яшчэ не была закончана, - растлумачыў Джанатан.
– Яна тады была ўзведзена не ўсюды i не на ўсю вышыню, праўда, ужо была даволi высокая.

– Добра, але варта!
– усклiкнуў я.
– Як цябе не заўважылi?

Джанатан укусiў яшчэ хлеба i зноў засмяяўся:

– Так, за мной ляцела цэлая гайня, а Грыма нават паранiлi. Але я ўцёк, а добры чалавек схаваў мяне ў свiрне, а потым прывёў сюды, да Мацiяса. Вось цяпер ты ведаеш усё.

Джанатан памаўчаў.

– Не, яшчэ не ўсё, - загаварыў ён зноў.
– Ты не ведаеш, што Мацiяс кiруе тайнай барацьбой у Далiне Дзiкай Ружы, таму што Орвар зараз у пячоры Катлы. Людзi павiнны Мацiяса назваць вызвалiцелем, а не мяне.

– Не, я стары ўжо, - сказаў Мацiяс.
– Ён мае рацыю, той Ведэр, жывы я цi мёртвы - усё роўна.

– Ты не павiнен так гаварыць, - запярэчыў я, - бо ты мой дзядуля.

– Вось таму я i павiнен застацца жывым. Але не мне весцi людзей у гэтай барацьбе, тут трэба быць маладым.

Ён уздыхнуў:

– Калi б Орвар быў на волi, але ён у пячоры Катлы, пакуль яго не кiнулi ёй.

Я заўважыў, як Джанатан пабялеў.

– Яшчэ пабачым, - прамармытаў ён, - пабачым, хто ў рэшце рэшт ёй трапiць.

Памаўчаўшы, ён дадаў:

А цяпер мы павiнны працаваць. Ты яшчэ не ведаеш, Сухарык, што спiм мы ўдзень, а працуем ноччу. Хадзем, я пакажу табе.

Ён першы ўвайшоў у сховiшча, адкiнуў матрац убок i падняў дзве маснiчыны. Пад iмi вiднелася вялiкая чорная дзiрка.

– Тут пачатак падземнага хода, - растлумачыўДжанатан.

– А куды ён вядзе?
– запытаўся я, хоць здагадваўся - куды.

– Па той бок сцяны, - адказаў ён.
– Мяркую, праз дзве-тры ночы ён будзе закончаны.

I ён пачаў апускацца ўнiз, папярэдзiўшы:

– Ты пачакай, а я пакапаю далей. Ты ж разумееш, што я не хацеў бы паявiцца пад носам у таўстуна Додзiка.

Потым ён знiк, i я доўга сядзеў, чакаючы яго. Нарэшце ён з'явiўся, штурхаючы перад сабой ночвы з зямлёй. Джанатан падаў iх мне, а я, працягнуўшы за дзверы, перадаў Мацiясу.

– Вось i яшчэ зямля для майго агарода, - сказаў Мацiяс.
– Калi б у мяне было крыху гароху i бабоў, дык можна было б пасеяць i вырасцiць, i голад у нас кончыўся б.

– Ты сапраўды так думаеш?
– спытаў Джанатан.
– Тэнджыл забiрае дзевяць з дзесяцi бабоў, якiя вырашчаны на вашых палях. Цi ты забыўся пра гэта?

– Твая праўда, - уздыхнуў Мацiяс.
– Пакуль Тэнджыл жывы, у далiне

будзе голад i галеча.

Мацiяс збiраўся выйсцi i высыпаць зямлю на поле, а мне было загадана стаяць каля дзвярэй i назiраць. Калi заўважу што-небудзь падазронае, я павiнен быў свiснуць. Калiсьцi, яшчэ на зямлi, Джанатан навучыў мяне насвiстваць адну мелодыю. У той час мы часта насвiствалi разам па вечарах, калi клалiся спаць. Таму свiстаць я ўмеў. Джанатан залез у сваю нару зноў, каб працягваць работу, а Мацiяс зачынiў дзверы, паставiў буфет на месца.

– Запомнi, Сухарык, - папярэдзiў ён, - нiколi не пакiдай дзверы адчыненымi, а буфет непадсунутым. Запомнi, што ты ў краiне, дзе жыве i правiць Тэнджыл.

– Я запомню, - сказаў я.

На кухнi было цёмна, адзiная свечка гарэла на стале, але Мацiяс патушыў i яе.

– Ноччу ў Далiне Дзiкай Ружы павiнна быць цёмна, - растлумачыў ён.
– Тут так многа вачэй, якiя iмкнуцца ўбачыць тое, што iм не трэба бачыць.

Потым ён узяў ночвы i знiк, а я стаяў ля адчыненых дзвярэй, назiраў. Было цёмна, як i хацеў Мацiяс. Было цёмна ў дамах, i неба над Далiнай Дзiкай Ружы было цёмным: нi зорак, якiя б мiгцелi, нi месяца, а я наогул нiчога не мог бачыць. Але i тыя начныя вочы, пра якiя гаварыў Мацiяс, яны ж таксама нiчога не маглi бачыць, падумалася мне, i гэта супакойвала.

Я зноў адчуваў сябе няшчасным i адзiнокiм. I мне было зябка, пакуль я чакаў. Мацiяса доўга не было. З кожнай хвiлiнай усё больш i больш мне станавiлася не па сабе. Чаму ён не iдзе? Я ўважлiва ўглядаўся ў цемру. I раптам пасвятлела, а можа, мае вочы прывыклi да цемры? Потым стала зразумела, у чым справа. З-за хмар выглянуў месяц, а гэта было самае дрэннае, што магло здарыцца. Я пачаў малiцца, каб Мацiяс вярнуўся своечасова, пакуль яго хавае цемра. Але месяц ззяў ярка, i мора месячнага святла разлiлося над далiнай.

У гэтым святле я ўбачыў Мацiяса, ён прабiраўся з ночвамi мiж кустоў руж. Я азiрнуўся вакол, каб паглядзець, i раптам заўважыў Додзiка - таўстун Додзiк спускаўся са сцяны па вяровачнай лесвiцы спiнаю да мяне.

Вельмi цяжка свiстаць, калi ты напалоханы, i таму свiст не вельмi добра чутно, але я здолеў выцiснуць з сябе некалькi гукаў. I Мацiяс, як яшчарка, схаваўся за блiжэйшы куст ружы.

I вось Додзiк паявiўся перада мной.

– Чаго ты свiшчаш?
– закрычаў ён.

– Таму што, таму што... я толькi сёння навучыўся, - замармытаў я.
– Я не ўмеў свiстаць раней, а сёння атрымалася, хочаце паслухаць?

Я зноў пачаў свiстаць, але Додзiк спынiў мяне.

– Не, не, заткнiся!
– крыкнуў ён.
– Я не ўпэўнены, што свiстаць забаронена, але не трэба. Не думаю, каб Тэнджылу падабалася гэта. I акрамя таго, ты павiнен зачыняць дзверы.

– А Тэнджылу не падабаецца, калi i ў цябе дзверы адчынены?
– запытаўся я.

– Не твая справа, - буркнуў Додзiк.
– Рабi тое, што табе сказана. Дай мне папiць. Я памiраю ад смагi на гэтай сцяне.

Я падумаў, што калi ён пойдзе са мной на кухню i высветлiць, што там няма Мацiяса, бедны Мацiяс... яму пагражае пакаранне смерцю за тое, што ўначы выйшаў з дому. Я ўжо дастаткова пра гэта чуў.

Поделиться с друзьями: