Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Нарэшце Джосi змоўк i ўжо не хвалiўся сваiмi здраднiцкiмi планамi.

– Я павiнен быць дома да ўсходу сонца, - сказаў ён, устаючы.

А салдаты працягвалi настройваць яго да самага апошняга моманту.

– Ты абавязкова павiнен штосьцi зрабiць з Сафiяй i з тым малым брацiкам, загадаў Ведэр.

– Разлiчвайце на мяне, - сказаў Джосi.
– Але вы не павiнны рабiць хлопчыку нiякай шкоды, ён мне падабаецца.

"Ну, дзякуй i за гэта", - падумаў я.

– Ды i не забудзься пра пароль, калi табе давядзецца iсцi з якiмi-небудзь навiнамi ў Далiну Дзiкай Ружы, - папярэдзiў Кадэр.
– Калi, вядома, хочаш, каб цябе пусцiлi жывым.

– "Уся

ўлада Тэнджылу, нашаму вызвалiцелю", - азваўся Джосi.
– Не, што вы, я помню гэта днём i ноччу. А вось Тэнджыл - ён не забудзе пра сваё абяцанне мне?

Ён сабраўся ўжо ад'язджаць.

– Джосi - правадыр Вiшнёвай Далiны, - сказаў ён.
– Тэнджыл абяцаў, што я буду iм, спадзяюся, ён не забудзе?

– Тэнджыл нiколi нiчога не забывае, - запэўнiў Кадэр.

I Джосi знiк гэтак жа непрыкметна, як i з'явiўся, а Ведэр i Кадэр доўга глядзелi яму ўслед.

– Яго таксама адправяць да Катлы, калi скончым з Вiшнёвай Далiнай, сказаў Ведэр.

Ён сказаў гэта так, як ведаў, што азначае трапiць ва ўладу Катлы. Сам я пра Катлу ведаў мала, больш здагадваўся, але ажно здрыгануўся i нават адчуў да Джосi жаль, хаця ён i аказаўся такой нiкчэмнасцю.

Агонь на вогнiшчы амаль патух, i я ў душы спадзяваўся, што Ведэр i Кадэр неўзабаве знiкнуць. Мне вельмi хацелася, каб яны знiклi. Я сядзеў, як мыш у мышалоўцы, i марыў выбрацца на свабоду, толькi б як-небудзь вывесцi коней з пячоры, перш чым гаспадары прыйдуць забiраць iх. I тады, думалася мне, Ведэр i Кадэр паехалi б, нават не ўяўляючы, як лёгка яны маглi схапiць малодшага брата Джанатана Львiнае Сэрца. Але раптам Кадэр кажа:

– Хадзем паспiм крыху ў пячоры.

"Ну вось, надыходзiць канец, - падумаў я.
– I чаго там цягнуць, няхай забiраюць мяне, няхай усё гэта заканчваецца".

Ведэр запярэчыў:

– А чаго спаць? Хутка ўжо ранiца, i надакучылi мне гэтыя горы. Давай паедзем адразу назад, у Далiну Дзiкай Ружы.

Кадэр саступiў.

– Ну, як хочаш, - сказаў ён.
– Выводзь коней.

Здараецца, у час самай вялiкай небяспекi чалавека выратоўвае выпадак. Я адкiнуўся на спiну i запоўз у самы цёмны куток пячоры, як гэта зрабiў бы якi-небудзь звярок. Увайшоў Ведэр, i ў наступны момант ён ужо быў у непрыгляднай цемры, таму я мог толькi чуць яго, але i гэта было вельмi непрыемна. Ён таксама не мог бачыць мяне, але, здавалася, мог чуць, як б'ецца маё сэрца. Яно гулка стукала, бо я ляжаў i чакаў, што будзе, калi Ведэр замест двух знойдзе трох коней.

Калi ўвайшоў Ведэр, конi слаба заржалi - усе трое, Ф'ялар таксама. Я пазнаў бы Ф'яларава ржанне сярод тысячы iншых. Але Ведэр, гэты дурань, не пачуў нiякай рознiцы, уявiце сабе, ён нават не заўважыў, што ў пячоры былi тры канi. Ён вывеў двух, якiя стаялi блiжэй да выхаду, сваiх уласных, i выйшаў следам за iмi.

Як толькi застаўся адзiн з Ф'яларам, я падскочыў да яго i пагладзiў па шыi. "Дарагi, мiлы Ф'ялар, маўчы", - малiў я, бо калi ён заржэ зараз, яны пачуюць i зразумеюць, што штосьцi тут не так. I Ф'ялар, ён быў такi разумны, зразумеў усё. Тыя два канi заржалi, быццам хацелi развiтацца з Ф'яларам. А Ф'ялар стаяў моўчкi i не адказваў.

Я цiкаваў, як Ведэр i Кадэр сядлалi коней, i цяжка апiсаць, якую палёгку я адчуваў пры гэтым. Нарэшце я буду вольны, вызвалюся з гэтай мышалоўкi.

Потым чую - Ведэр кажа:

– Я забыўся крэсiва.

Ён саскочыў з каня i пачаў шукаць вакол вогнiшча.

– Яго тут няма. Можа, згубiў у пячоры?

Вось мышалоўка зноў з грукатам зачынiлася, i на гэты раз я папаўся. Ведэр зайшоў у пячору шукаць

праклятае крэсiва i адразу напароўся на Ф'ялара.

Я ведаю, што нельга хлусiць, але калi гаворка iдзе пра жыццё i смерць, то даводзiцца.

У яго былi дужыя i грубыя рукi, да гэтага нiхто не хапаў мяне з такой сiлай. Было вельмi балюча, i я быў злосны, нават больш злосны, чым напалоханы, што ўжо само па сабе даволi дзiўна. Магчыма, таму я пачаў хлусiць.

– Ну i як даўно ты сядзiш тут i падслухоўваеш?
– крычаў Ведэр, выцягваючы мяне з пячоры.

– З вечара... Я не падслухоўваў, я спаў, - апраўдваўся я, мiргаючы вачыма, нiбы толькi што прачнуўся.

– Спаў?
– з недаверам паглядзеў на мяне Ведэр.
– Ты хочаш сказаць, што ты не чуў, як мы тут крычалi i спявалi ля вогнiшча? Не манi.

Ён лiчыў сябе вельмi хiтрым, яны ж не спявалi зусiм. Але я быў яшчэ хiтрэйшы.

– Ну, можа, чуў крыху, як вы спявалi, - заiкаючыся, манiў я.

Ведэр i Кадэр паглядзелi адзiн на аднаго, цяпер яны былi ўпэўнены, што я спаў i нiчога не чуў.

Але мне гэта не дапамагло.

– Хiба ты не ведаеш, што за падарожжа па гэтай сцежцы - пакаранне смерцю?
– запытаўся Ведэр.

Я паспрабаваў давесцi, няўцямна мармычучы, што нiколi не чуў нi пра якое пакаранне смерцю, нi пра што iншае. Што мне проста хацелася паглядзець на месяц, як ён асвятляе горы.

– I дзеля гэтага ты рызыкаваў сваiм жыццём, хiтрае ты лiсяня?
– выскалiўся Ведэр.
– Дзе ты жывеш, у Вiшнёвай Далiне цi ў Далiне Дзiкай Ружы?

– У Далiне Дзiкай Ружы.

Менавiта таму, што я жыў у Вiшнёвай Далiне, то я хутчэй бы памёр, чым прызнаўся iм, дзе я жыву.

– Хто твае бацькi?
– усё дапытваўся Ведэр.

– Я жыву з... з дзядулем.

– Тады як яго завуць?

– Я проста заву яго Дзядуля, - адказаў я, прыкiдваючыся яшчэ больш дурнаватым.

– Дзе ён жыве ў Далiне Дзiкай Ружы?
– пытаецца Ведэр.

– У... у маленькiм беленькiм дамку, - кажу я, падумаўшы, што дамы ў Далiне Дзiкай Ружы такiя ж белыя, як i дамы ў Вiшнёвай Далiне.

– Добра, пакажаш нам дзядулю з яго белым домам, - сказаў Ведэр.
– Залазь на каня са мной.

I мы паехалi. Над гарамi Наджыялы ўзышло сонца. Неба асвятлiлася, пад промнямi заблiшчалi горныя рэкi. Я нiколi ў сваiм жыццi не бачыў такой велiчнай прыгажосцi i мог быць шчаслiвым, калi б перада мной не сядзеў Кадэр, а пада мной не быў яго конь.

Сцяжынка працягвала вiцца як i раней, але неўзабаве яна пачала крута спускацца ўнiз, i я зразумеў, што мы наблiжалiся да Далiны Дзiкай Ружы. Яна аказалася такой жа прыгожай, як i Вiшнёвая Далiна. Яна ляжала ў ранiшнiм святле са сваiмi маленькiмi дамамi i зялёнымi схiламi, з зараснiкамi квiтнеючых дзiкiх руж. Там было вялiкае мноства дзiкiх руж. Зверху гэта выглядала дзiўна: мора ружовай пены на зялёных хвалях. Так, Далiну Дзiкай Ружы называлi так нездарма.

Але без Ведэра i Кадэра я нiколi не трапiў бы ў гэтую далiну, бо тут была высозная сцяна, якую Тэнджыл загадаў узвесцi, таму што ён хацеў, каб людзi тут былi рабамi, рабамi назаўжды. Я ведаў - Джанатан расказваў мне пра гэта.

Ведэр i Кадэр, вiдаць, проста забылiся пацiкавiцца, як я выбраўся з гэтай закрытай далiны, i я малiўся, каб хаця яны пра гэта не ўспомнiлi. Што я мог адказаць? Як можна пераскочыць сцяну, нават калi ў цябе ёсць конь?

Людзi Тэнджыла ў чорных шаломах з мячамi i коп'ямi стаялi на сцяне на варце. I брама таксама надзейна ахоўвалася. Так, у сцяне была брама, у яе якраз упiралася сцежка з Вiшнёвай Далiны.

Поделиться с друзьями: