Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:
Я ўсё больш i больш злаваўся, нават пачаў крычаць i, як нiколi раней, нагаварыў яму шмат непрыемнага i грубага.
Пэўна ж, яму было вельмi нялёгка супакоiць мяне, але, у рэшце рэшт, усё скончылася тым, як ён хацеў. Бо я добра ведаў, што ён разумее ўсё лепш за мяне.
– Глупства, безумоўна ж, я вярнуся, - гаварыў ён учора ўвечары, калi мы сядзелi ля камiна ў кухнi i грэлiся. Гэта быў наш апошнi вечар перад расстаннем.
У мяне ўжо не было злосцi, я толькi ўсё больш i больш сумаваў, i Джанатан бачыў гэта. Ён быў да мяне вельмi ўважлiвы. Ён даў мне свежага хлеба з маслам i мёдам, расказваў легенды i казкi, але я не мог слухаць яго. Я думаў пра Тэнджыла, тое, што я даведаўся пра яго, не выходзiла з галавы. Я запытаў
– Чаму?
– не зразумеў я.
– Чаму... Бо ў другiм выпадку быў бы я не чалавек, а проста мярзотнiк.
I Джанатан расказаў мне, што ён надумаў. А надумаў ён вызвалiць Орвара з пячоры Катлы. Орвар вельмi многа значыць, нават больш, чым Сафiя, без Орвара, напэўна, ужо зялёным далiнам Наджыялы быў бы канец.
Было ўжо цёмна, агонь у камiне патух, настала ноч.
Калi надышоў новы дзень, я ўжо стаяў каля брамы i назiраў, як ад'язджае Джанатан, паступова знiкаючы ў тумане; так тою ранiцай у Вiшнёвай Далiне паўсюдна слаўся туман. Паверце мне, калi Джанатан пачаў аддаляцца, а потым i зусiм знiк удалечынi, сэрца ў мяне гатова было разарвацца. Я застаўся адзiн. Гэта было невыносна. Ад гора я проста трацiў розум. Тады я кiнуўся ў стайню, адвязаў Ф'ялара, ускочыў у сядло i паскакаў наўздагон за братам. Мне трэба было ўбачыць яго яшчэ раз, перш чым згубiць назаўсёды.
Я ведаў, што Джанатан збiраўся наведацца ў Сядзiбу Цюльпанаў, каб атрымаць указаннi ад Сафii, таму я скiраваў каня менавiта туды. Я iмчаўся наўскач i дагнаў яго ўжо каля самай Сядзiбы Цюльпанаў. Мне раптам стала сорамна, i я ўжо вырашыў схавацца, але Джанатан азiрнуўся i ўбачыў мяне.
– Чаго ты хочаш?
– строга запытаў ён.
Сапраўды, чаго я хацеў?
– А ты ўпэўнены, што вернешся?
– прамармытаў я. Гэта было ўсё, што я мог сказаць.
Пэўны час мы ехалi поплеч, потым спынiлiся, Джанатан выцер з маёй шчакi слёзы i сказаў:
– Не плач, Сухарык. Мы сустрэнемся зноў - я абяцаю табе. Але гэта будзе не тут, гэта будзе ў Наджылiме...
– У Наджылiме?
– перапытаў я.
– А што гэта такое?
– Я раскажу табе пра гэта як-небудзь iншым разам.
Цяжка апiсаць, як я сумаваў у тыя днi, калi быў адзiн у Сядзiбе Рыцараў, i як марудна цягнулiся днi. Вядома, я даглядаў сваю жывёлу. Я падоўгу затрымлiваўся ў стайнi каля Ф'ялара, а потым iшоў да трусоў i доўга размаўляў з iмi. Калi-нiкалi лавiў рыбу, вучыўся паляваць з лукам i стрэламi, але без Джанатана ўсё здавалася мне бессэнсоўным. Сафiя прыносiла мне ежу, i зноў мы гаварылi пра Джанатана. Я ўсё спадзяваўся, што яна скажа: "Ён хутка вернецца", але яна маўчала. Вельмi хацелася запытацца ў яе, чаму яна сама не пайшла выбаўляць Орвара, замест таго каб пасылаць Джанатана. Але што пытацца - я ж ведаў прычыну сам.
Як расказваў мне калiсьцi Джанатан, Тэнджыл ненавiдзеў Сафiю.
– Сафiя ў Вiшнёвай Далiне i Орвар у Далiне Дзiкай Ружы - яго самыя заклятыя ворагi, i, будзь упэўнены, ён цудоўна гэта ведае.
– Ён трымае Орвара ў пячоры Катлы, i яму хацелася б кiнуць туды i Сафiю, каб яны абое загiнулi там. Гэты нягоднiк паабяцаў пятнаццаць белых коней таму, хто выдасць Сафiю, жывую цi мёртвую.
Вядома ж, я разумеў, чаму Сафiя павiнна трымацца як мага далей ад Далiны Дзiкай Ружы i што iменна Джанатан павiнен быў пайсцi туды замест яе. Яны думалi, што Тэнджыл нiчога не ведаў пра яго, цi, прынамсi, спадзявалiся на гэта. Але ж быў нехта, хто здагадаўся, што Джанатан не проста хлопчык-садоўнiк: гэта быў чалавек, якi таемна прыходзiў да нас ноччу, чалавек, якога я паспеў убачыць каля шафы. I гэта вельмi непакоiла Сафiю.
– Той чалавек ведае занадта многа, - сказала яна.
Яна папрасiла неадкладна паведамiць
ёй, калi хто-небудзь яшчэ раз суне нос на Сядзiбу Рыцараў. Я сказаў, што чужому не будзе чаго рабiць каля нашай шафы, таму што ўсе тайныя паперы мы перахавалi ў iншае месца, у табакерку, якую паклалi на самае дно меха з аўсом. Сафiя дастала яе i паклала туды яшчэ штосьцi.– Беражы гэта, я ведаю, што гэта не так проста, але ты абавязаны ўсё зберагчы.
Асаблiва не па сабе мне было вечарамi i ноччу. Мне снiлiся жахлiвыя сны пра Джанатана, i калi я прачынаўся, мяне ахоплiваў непакой.
Аднойчы ўвечары я паехаў да "Залатога Пеўнiка". Мне проста немагчыма было сядзець дома ў Сядзiбе Рыцараў, дзе так цiха, што, здавалася, можна пачуць мае думкi, а яны былi не з тых, што падымаюць дух.
Калi я ўвайшоў, усе здзiўлена паглядзелi на мяне, менавiта здзiўлена, таму што я быў адзiн, без Джанатана.
– Вось гэта навiна!
– усклiкнуў Джосi.
– З'яўляецца толькi палова братоў Львiнае Сэрца! Дзе ж ты дзеў Джанатана?
На гэта пытанне адказаць было няпроста. Я памятаў, наконт чаго мяне папярэджвалi i пераконвалi Сафiя з братам: што б нi здарылася, нiкому не гаварыць, штб рабiў Джанатан i куды ён пайшоў. Нiводнай жывой душы! Не ведаючы, што адказаць, я рабiў выгляд, што не пачуў пытання. Але тут сядзеў i Губерт, яго таксама вельмi цiкавiла, дзе мой брат.
– Дык дзе ж ён?
– прагучала пытанне.
– Не думаю, каб Сафiя адмовiлася ад свайго садоўнiка.
– Джанатан на паляваннi, - сказаў я першае, што прыйшло ў галаву.
– Ён у гарах, палюе на ваўкоў...
Атрымалася даволi ўдала - мае словы былi добрай адчэпкай, бо сапраўды Джанатан неяк гаварыў, што ў гарах паявiлася шмат ваўкоў.
Сафiя ў той вечар не прыйшла, але астатнiя жыхары Вiшнёвай Далiны сабралiся як звычайна. Яны, як заўсёды, спявалi песнi i весялiлiся. Толькi я не спяваў разам з усiмi, без Джанатана мне ўсё было не так, i з гэтай прычыны не хацелася тут доўга заставацца.
– Не будзь такiм сумным, Карл Львiнае Сэрца, - падбадзёрыў мяне Джосi, калi я выходзiў.
– Джанатан хутка закончыць сваё паляванне i вернецца дадому.
О, як я быў удзячны яму за гэтыя словы! Ён па-сяброўску паляпаў мяне па плячы i даў з сабой некалькi смачных пiрожных.
– Можаш паласавацца, пакуль вернецца Джанатан, - сказаў ён.
Ён быў добры, гэты Залаты Певень. Пасля яго слоў мне нават стала не так самотна.
Я прыехаў дадому, сеў каля агню i пачаў есцi пiрожныя. Хаця ўдзень i стаяла цёплае вясновае надвор'е, аднак тоўстыя сцены нашага дома яшчэ не прагрэлiся.
У пасцелi было зябка, але неўзабаве я заснуў. У сне ўбачыў Джанатана, але сон быў такi жахлiвы, што я мiжволi прачнуўся.
– Зараз, зараз, Джанатан!
– закрычаў я.
– Я iду!
– У цемры, якая шчыльнай сцяной акружала мяне, я выскачыў з пасцелi. Мне чуўся роспачны крык, крычаў Джанатан! Ён клiкаў мяне, яму патрэбна была мая дапамога. Я зразумеў гэта. Мне хацелася кiнуцца тут жа ў цемру, каб прыйсцi яму на дапамогу, дзе б ён нi быў. Але я разумеў, што гэта немагчыма. Што я мог зрабiць? Не было, пэўна, чалавека больш бездапаможнага, чым я. Мне нiчога не заставалася, як залезцi зноў у пасцель i ляжаць, трасучыся ад страху i адзiноцтва.
Але тым не менш настала ранiца, i пачаўся сонечны, ясны дзень. Цяпер, вядома, было цяжэй падрабязна ўспомнiць, якi страшны быў мой сон, але тое, што Джанатан клiкаў на дапамогу, я не мог забыць. Мой брат клiкаў мяне, дык цi ж я не павiнен быў хоць паспрабаваць памагчы яму?
Гадзiнамi я сядзеў каля маiх трусоў i думаў, што я павiнен зрабiць. Параiцца не было з кiм, не было ў каго спытаць. Трэба было штосьцi вырашаць самому. Я не мог пайсцi да Сафii, таму што яна спынiла б мяне. Яна нiколi не дазволiла б мне, яна была разумнай жанчынай, а тое, што надумаў я, было справай не вельмi разумнай i бяспечнай. Нават вельмi небяспечнай, а я не быў такi смелы.