Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Шрифт:
Я выбраўся са сваёй схованкi, каб iсцi за iм, але, пачуўшы мой рух, ён спынiўся як укапаны. Спынiўся i я, уражаны тонкасцю яго слыху. Ён зачынiў дзверы перад самым маiм носам.
Я быў у нерашучасцi. Раптам я зноў пачуў яго хуткiя крокi, i дзверы зноў адчынiлiся. Ён стаў аглядваць краму з выглядам чалавека, чые падазрэннi яшчэ не рассеялiся. Затым, па-ранейшаму бармочучы, агледзеў з абодвух бакоў прылавак, зазiрнуў пад мэблю, якая стаяла ў краме. Пасля гэтага ён спынiўся, насцярожана азiраючыся. Таму што ён пакiнуў дзверы адчыненымi, я шмыгнуў у суседнi пакой.
Гэта была дзiўная каморка, бедна абсталяваная, з кучай масак у кутку. На стале стаяла астылае снеданне гаспадара. Паверце, Кемп, нялёгка мне было стаяць
Адчуваннi мае былi незвычайныя i цiкавыя, але разам з тым я адчуваў невыносную стомленасць i ледзьве дачакаўся, пакуль ён справiўся са сваiм снеданнем. Нарэшце ён пад'еў, паставiў свой нiкчэмны посуд на чорны бляшаны паднос, на якiм стаяў кафейнiк, i, згарнуўшы крошкi з запэцканага гарчыцай абруса, пайшоў з падносам да дзвярэй. Таму што рукi яго былi заняты, ён не мог зачынiць за сабой дзверы, хаця яму, вiдаць, гэта хацелася зрабiць. Нiколi ў жыццi я не бачыў чалавека, якi б так любiў зачыняць дзверы! Я пайшоў за iм у падвал, у брудную, цёмную кухню. Там я з задавальненнем назiраў, як ён пачаў мыць посуд, а затым, не чакаючы нiякага толку ад майго знаходжання ўнiзе, дзе да ўсяго мае босыя ногi стылi на цаглянай падлозе, я вярнуўся i сеў у яго крэсла перад камiнам. Таму што агонь згасаў, я, не падумаўшы, падкiнуў вуглёў. Гэты шум зараз жа прыцягнуў увагу гаспадара, ён прыбег усхваляваны i пачаў абшукваць пакой, прычым адзiн раз ледзьве не закрануў мяне. Але i гэты старанны агляд, вiдаць, мала задаволiў яго. Ён спынiўся на парозе i, перш чым спусцiўся ўнiз, яшчэ раз уважлiва агледзеў увесь пакой.
Я прасядзеў у гэтай маленькай гасцiнай цэлую вечнасць. Нарэшце ён вярнуўся i адчынiў дзверы наверх. Мне ўдалося працiснуцца следам за iм.
На лесвiцы ён раптам спынiўся, так што я ледзьве не наскочыў на яго. Ён стаяў, павярнуўшы галаву, гледзячы мне прама ў твар i ўважлiва прыслухоўваючыся. "Я гатовы паклясцiся..." - сказаў ён. Доўгай валасатай рукой ён пашчыпваў нiжнюю губу, i позiрк яго слiзгаў па лесвiцы. Штосьцi прабурчэўшы, ён стаў падымацца наверх.
Ужо ўзяўшыся за ручку дзвярэй, ён зноў спынiўся з выразам таго ж сярдзiтага неразумення на твары. Ён вiдавочна ўлоўлiваў шорах маiх рухаў. Як бачна, у гэтага чалавека быў незвычайна тонкi слых. Раптам iм авалодала шаленства. "Калi хто-небудзь забраўся ў дом..." - закрычаў ён, моцна вылаяўся i, не закончыўшы пагрозы, сунуў руку ў кiшэню. Не знайшоўшы там таго, што шукаў, ён шумна i сярдзiта кiнуўся мiма мяне ўнiз. Але я за iм не паследаваў, а ўсеўся на верхняй прыступцы лесвiцы i стаў чакаць яго вяртання.
Неўзабаве ён з'явiўся зноў, усё яшчэ штосьцi мармычучы. Ён адчынiў дзверы, але перш чым я паспеў увайсцi, ён зачынiў iх перад маiм носам.
Я вырашыў агледзець дом i патрацiў на гэта нейкi час, стараючыся рухацца як мага цiшэй. Дом быў зусiм стары, ды такi сыры, што шпалеры адсталi ад сцен, i поўны пацукоў. Амаль усе дзвярныя ручкi паварочвалiся вельмi туга, i я баяўся чапаць iх. Некаторыя пакоi былi зусiм без мэблi, а iншыя завалены тэатральным хламам, якi быў куплены - калi меркаваць па яго знешнiм выглядзе - з другiх рук. У пакоi побач са спальняй я знайшоў кучу старой вопраткi. Я стаў нецярплiва капацца ў ёй i, захапiўшыся, забыўся пра тонкi слых гаспадара. Я пачуў асцярожныя крокi i падняў галаву якраз своечасова: гаспадар з'явiўся на парозе са старым рэвальверам у руцэ i ўтаропiўся на раскiданую кучу вопраткi. Я стаяў, не варушачыся, увесь час, пакуль ён з разяўленым ротам падазрона аглядваў пакой. "Напэўна яна! паволi вымавiў ён.
– Чорт бы яе ўзяў!"
Ён
бясшумна зачынiў дзверы i тут жа замкнуў iх на ключ. Я пачуў яго крокi, якiя аддалялiся. I раптам я зразумеў, што замкнуты. У першую хвiлiну я разгубiўся. Прайшоў ад дзвярэй да акна i назад i спынiўся, не ведаючы, што рабiць. Мяне ахапiла шаленства. Але я вырашыў перш за ўсё агледзець вопратку, i першая ж мая спроба сцягнуць вузел з верхняй палiцы, зноў устрывожыла гаспадара. Ён з'явiўся яшчэ больш змрочны, чым раней. На гэты раз ён зачапiў мяне, адскочыў i, уражаны, спынiўся, разявiўшы рот, пасярод пакоя.Неўзабаве ён крыху заспакоiўся. "Пацукi", - сказаў ён напаўголасу, прыклаўшы палец да губ. Ён вiдавочна быў некалькi напалоханы. Я бясшумна выйшаў з пакоя. Але пры гэтым рыпнула маснiца. Тады гэты д'ябал стаў хадзiць па ўсiм доме, з рэвальверам напагатове, замыкаючы ўсе дзверы i хаваючы ключы ў кiшэню. Уцямiўшы, што ён задумаў, я прыйшоў у такое шаленства, што ледзьве было не прапусцiў зручны момант. Я цяпер дакладна ведаў, што ён адзiн ва ўсiм доме. Таму я без усялякiх цырымонiй стукнуў яго па галаве.
– Стукнулi па галаве?!
– усклiкнуў Кемп.
– Так, аглушыў яго, калi ён iшоў унiз. Стукнуў яго стулам, якi стаяў на пляцоўцы лесвiцы. Ён пакацiўся ўнiз, як мех са старым абуткам.
– Але, дазвольце, простая гуманнасць...
– Простая гуманнасць падыходзiць для звычайных людзей. Вы зразумейце, Кемп, мне трэба было выбрацца з гэтага дома апранутым - i так, каб ён мяне не ўбачыў. Iншага спосаба я не мог прыдумаць. Потым я заткнуў яму рот камзолам эпохi Людовiка Чатырнаццатага i завязаў яго ў прасцiну.
– Завязалi ў прасцiну?
– Зрабiў з яго нешта накшталт вузла. Добры сродак, каб напалохаць гэтага iдыёта i пазбавiць яго магчымасцi крычаць i рухацца, а выбрацца з гэтага вузла было б не так проста. Дарагi Кемп, нечага сядзець i глядзець на мяне, як на забойцу. У яго ж быў рэвальвер. Калi б ён убачыў мяне, ён мог бы апiсаць маю знешнасць...
– Але ўсё ж, - сказаў Кемп, - у Англii, у наш час... I чалавек жа гэты быў у сябе дома, а вы... вы ўчынiлi грабеж!
– Грабеж? Чорт ведае што такое! Вы яшчэ, бадай, назавеце мяне злодзеем. Спадзяюся, Кемп, вы не настолькi неразумны, каб скакаць пад старую дудку. Няўжо вы не можаце зразумець, як мне было?
– Магу. Але як было яму!
– сказаў Кемп.
Невiдзiмка ўскочыў.
– Што вы хочаце сказаць?
– спытаўся ён.
Твар Кемпа прыняў некалькi суровы выгляд. Ён хацеў было загаварыць, але ўстрымаўся.
– Урэшце, - сказаў ён, раптам мяняючы тон, - я думаю, што нiчога другога вам не заставалася. Ваша становiшча было бязвыхаднае. А ўсё ж...
– Вядома, я быў у бязвыхадным становiшчы... у жудасным становiшчы! Ды i стары давёў мяне да шаленства - ганяўся за мной па ўсiм доме, пагражаў сваiм дурацкiм рэвальверам i адчыняў i замыкаў дзверы... Гэта было невыносна! Вы ж не вiнавацiце мяне, праўда? Не вiнавацiце?
– Я нiколi нiкога не вiнавачу, - адказаў Кемп.
– Гэта зусiм выйшла з моды. Ну, а што вы зрабiлi потым?
– Я быў галодны. Унiзе я знайшоў бохан хлеба i крыху прагорклага сыру, гэта было больш чым дастаткова, каб прагнаць голад. Затым я выпiў крыху брэндзi з вадой i накiраваўся мiма майго iмправiзаванага вузла - ён ляжаў не варушачыся - у пакой са старой вопраткай. Акно гэтага пакоя, завешанае бруднай карункавай фiранкай, выходзiла на вулiцу. Я асцярожна выглянуў. Дзень быў яркi, асляпляльна яркi ў параўнаннi са змрокам панурага дома, у якiм я знаходзiўся. Вулiца была вельмi ажыўленая: каляска з фруктамi, пралёткi, ламавiк з кучай скрынак, павозка гандляра рыбай. У мяне замiтусiлася ў вачах, i я вярнуўся да паўцёмных палiц. Узбуджэнне маё ўляглося, мной зноў авалодала цвярозае ўсведамленне майго становiшча. У пакоi стаяў слабы пах бензiну, якi ўжываўся, вiдавочна, для чысткi вопраткi.