Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:

– Хто?
– куточкамi вуснаў iранiчна ўсмiхнуўся Радаслаў.

– Ды гэтая Старая Цывiлiзацыя.

– Знiкла... Пайшла... Як вада ў пясок.

Хвалiбог са злосцю зiрнуў на стрэсаператара, палез у камандзiрскi люк амфiбii.

Скончылiся баявыя дзеяннi, у якiх атрад стрэсаператараў прыняў, можна сказаць, мiнiўдзел. Амаль усе вырашылi адразу ж вярнуцца ў Татры, i толькi Радаслаў Буслёйка надумаў на дзянёк iрвануць у Менск.

– Дзед з цябе ўсю тваю анархiю выб'е, - пачаў прыпалохваць яго Карл.

– Нас жа пасылалi на два днi, - вёў сваё Буслейка.
– А ваявалi мы толькi нейкiх пяць гадзiн. Менск - мой студэнцкi горад, мая, можна сказаць, першая любоў. Я i з Нiначкай там сустрэўся. Ды ўсёй аператыўнай памяцi камп'ютэра не хопiць, каб узнавiць,

ажывiць тыя гады, месяцы, днi, хвiлiны, iмгненнi. Колькi там перадумана, прапушчана праз душу i мозг. Колькi там пакiнута слядоў i слядочкаў, уздыханняў i надзей.

– Я здагадваўся, што ў цябе паэтычнае нутро, але не думаў, што ты такi сiропны сентыменталiст, - сказаў, хiтра прыжмурваючы цёмныя вочы, Гакенхольц.
– Каб такое пачуў Лех Патоцкi, адразу б закрычаў: "Iдзi ў паэты!" i выгнаў са Стрэсографа. Ды i наконт аператыўнай памяцi камп'ютэра ты перабраў - i перабраў, трэба сказаць, нахабна i дужа самаўпэўнена.

– Гiпербала, - згадзiўся Радаслаў.
– Куды нам, двухногiм i аднагаловым, цягацца з камп'ютэрам. Але павер, дарагi дружа Карл, што ўсё гэта я гавару ад самага шчырага сэрца. Я вельмi люблю Менск i хачу, каб ты таксама ўбачыў яго. А Патоцкi мяне зразумее i даруе.

– Ну, добра, а як ты думаеш вярнуцца заўтра на Стрэсограф?
– пачаў здавацца Гакенхольц.

– Праблем няма. Хто-небудзь з сяброў падкiне на самалёце або верталёце. Я ж чалавек кампанейскi, i ў мяне ў Менску мора сяброў.

– Няўжо цэлае мора?
– дураслiва выкруглiў вочы Карл.

– Не мора, дык вялiкае возера.

Яны засмяялiся i пачалi ўпрошваць капiтана Хвалiбога падвезцi iх на амфiбii да Менска. Той катэгарычна адмовiўся.

– Я абавязаны даставiць вас назад, у Смалявiцкi аэрапорт. Я адказваю за падначаленых мне гвардзейцаў i за вас. Так-так, спадары стрэсаператары, за вас.

– А як жа Вялiкая Эра Плюралiзму?
– падкалоў Буслейка.

– Там, дзе пачынаецца асфальт вайсковых гарадкоў, канчаецца плюралiзм, - адчаканiў капiтан.

Немагчыма было аспрэчваць такую жалезную логiку. Раззлаваны Буслейка i ўсмешлiвы, як заўсёды стрыманы Гакенхольц вымушаны былi вярнуцца ў Стары аэрапорт. А там, вядома ж, нiхто не мог дакладна сказаць, калi чакаецца рэйс на Стрэсограф.

– Каб цябе ўдарыла громам па жывату, - успомнiў Буслейка прабабчыну кляцьбу.
– Пайшлi, Карл, пiва пiць.

Выпiлi халоднага пiва з вялiкiх бляшанак i засумавалi. У аэрапорце быў вiдэасалон "Зялёны Дуб", дзе суткамi круцiлi касмiчныя баявiкi, але такое дабро мелася i ў Татрах.

Радаслаў плюхнуўся на пластмасавую лаўку, што, не баючыся дажджу i снегу, якi ўжо год стаяла ў скверыку, цiскануў кнопку транзiстара, уманцiраванага ў парэнчу. Загучала беларуская песня, раздумлiвая i старая, як неба над зямлёй:

Накапала карэння

З-пад белага камення,

Вымыла ў рацэ,

Адтапiла ў малацэ.

Яшчэ корань не ўскiпеў,

А ўжо мiлы прыляцеў.

Словы песнi, яе мелодыя i настрой так рознiлiся з грымучым аэрапортам, з мiльготкiмi яркiмi агнямi, з велiзарнымi аэробусамi, якiя, цяжка праломваючы нябесны блакiт, упэўнена кiравалi да зямлi, што Буслейка аж задыхнуўся, аж сэрца пякуча зашчымела ў грудзях. Ён узняўся з лаўкi, прыклаў халодныя пальцы да павек i скроняў. Калiсьцi на месцы гэтага шэрага цвёрдага асфальту быў луг, лужок з першай мяккай травой, з жоўтымi плямамi-ўспышкамi свежай сакавiтай лотацi i маленькiмi астраўкамi снегу, якi таямнiча ззяў, пералiваўся брыльянтавым бляскам у месячныя ночы. Калiсьцi тут булькаталi ручаi, жылi матылькi i стракозы, натхнёна крумкалi ў цёплых лужынах жабы. I нейкая дзяўчына, вядома ж, прыгожая, задуменная, марыла аб сваiм каханым. Усё гэта ўладарна выцеснiў, змёў з зямлi аэрапорт. Будучым пакаленням застаўся толькi едкi востры пах згарэлай гумы, грамавыя раскаты турбiн, перадпалётная туманная туга пасажыраў, якая складаецца з неабходнасцi i непрадбачанасцi разлукi i з рудыментарнага страху вышынi.

Карл Гакенхольц, прыроджаны немец, таксама ўважлiва слухаў песню i амаль разумеў яе. Справа ў тым, што афiцыйнымi мовамi Iндаэўрапейскай

Канфедэрацыi парламент болыпасцю галасоў абраў латынь i эсперанта. Усе ж астатнiя, у тым лiку i беларуская, рабiлiся афiцыйнымi па чарзе. Надыходзiў абумоўлены пагадненнем час, i мова на цэлы месяц рабiлася афiцыйнан. На ёй (плюс на латынi i эсперанта) друкаваўся "Парламенцкi Веснiк", вялi перадачы радыё i тэлебачанне, прыносiлi прысягу народам члены парламента, аддавалi загады ў войску. Гэта было выдатным дасягненнем Сусветнага Саюза Моў, хоць напачатку яму моцна перападала ад шматлiкiх скептыкаў. Але Саюз дамогся свайго. Ягоныя лiстоўкi, якiмi ён перад Вялiкiм Рэферэндумам абклеiў i засыпаў амаль усю планету, пачыналiся так: "Зямлянiн! Якiмi вачамi глядзiць на цябе Бог? Калi ў цябе чорныя вочы, глядзiць чорнымi, калi ў цябе шэрыя вочы, глядзiць шэрымi, калi сiнiя - сiнiмi. Гэтак жа сама Бог размаўляе з табой. Кожная мова, якая толькi жыве пад небам, зразумелая i блiзкая яму. Бог размаўляе з табой на тваёй роднай мове".

– Цi доўга мы будзем тут загараць?
– незадаволена сказаў Буслейка сябру, калi адгучала песня i зноў настырна палез у вушы нямоўчны шум аэрапорта. Карл толькi пацiснуў плячыма.

Тым часам паступова наблiжаўся вечар. Дабавiлася людзей у "Зялёным Дубе". Лёгкi сiнi туманок пачынаў залiвапь наваколле. Гледзячы на яго, Карл раздумлiва прамовiў:

– Фiлосаф, не памятаю якi, калiсьцi напiсаў: "Туман больш вечны, вячнейшы, чым гранiт". Гэта думка, нечаканая i прыгожая, так урэзалася ў памяць, што, як толькi ўбачу туман, вечаровы або ранiшнi, яна адразу прылятае ў галаву, быццам птушка ў гняздо. Туман вячнейшы, чым гранiт. Па-мойму, у гэтых словах - уся фiласофiя зямнога iснавання. Буслейка згодна кiўнуў галавой, ацанiўшы глыбiню i неардынарнасць думкi невядомага фiлосафа. Раптам позiрк ягоны натыкнуўся на двухмесны яркачырвоны верталёцiк, што самотна i, падалося, беспрытульна стаяў побач з аўтобусным прыпынкам, крокаў за сто ад iх. У такiх верталётах лётаюць служачыя аэрапорта, палохаючы i праганяючы велiзарныя чароды варон. Зараз крылатая машына была пустая. I навошта толькi ўбачыў яе Радаслаў?

– Карл, - горача зашаптаў Буслейка, i вочы страсна заззялi, - прашу цябе маўчаць i падпарадкоўвацца мне. Так-так, дарагi германец, падпарадкоўвацца. Бачыш вунь тую машынку з вiнтом? Зараз мы цiхенька падыдзем да яе, плюнем тройчы цераз левае плячо, сядзем i паляцiм у Менск, у мой Менск.

– Ды ты звар'яцеў, - не прыцiшаючы голасу, адразу ж сказаў Гакенхольц.

– Цiха, - прыклаў палец да нiжняй таўставатай губы Буслейка.
– Немцы, як мне вядома, спакойныя, вытрыманыя людзi. Адпавядай жа характарыстыцы свайго народа.

– Пры чым тут народ?
– ускiпеў Карл.
– Тое, што ты хочаш зрабiць, звычайная крымiнальшчына.

– Цiха, - зноў паўтарыў Радаслаў, быццам зацыклiўшыся на гэтым слове. Я пакiну свой адрас i нумар чэкавай кнiжкi. Я згодзен заплацiць любы штраф у любой валюце - захочуць, у iндаэўрапейскiх доларах, захочуць, у мясцовых беларускiх талерах. Будзем лiчыць, што мы нанялi аэратаксi.

– Ты - дурань, - шпурнуў апошнi цяжкi камень спрэчкi Гакенхольц.

– Дзякуй, - галантна пакланiўся Буслейка.
– I ўсё-ткi я ўпэўнены, што ты, Карл, як сапраўдны нашчадак гераiчных ваяўнiчых вiкiнгаў, пойдзеш за мной.

Спрэчка скончылася тым, што яны, азiраючыся па баках, нiбы дзецi, якiя лезуць у чужыя яблыкi, падышлi да непрыкаянага верталёта, селi ў яго. Вялiкая Эра Плюралiзму, калi верыць штогадовай статыстыцы, канчаткова перамагла iстотны ў мiнулыя часы хiб чалавечага характару - цягу да крадзяжу чужой маёмасцi. Маглi ўкрасцi дзецi - цацку, цукеркi. Маглi ўкрасцi псiхiчнахворыя. Але нармальны грамадзянiн з самага маленства адносiўся да гэтага рэзка негатыўна. Многiя нават не ставiлi замкоў на дзвярах сваiх кватэр. Так што, калi гаварыць аб'ектыўна, Радаслаў Буслейка не лiчыў i не мог лiчыць сябе злодзеем. Проста ён браў патрэбную яму рэч на часовае карыстанне. Праўда, для гэтага неабходна было заручыцца дазволам гаспадара, але гаспадар у дадзенай сiтуацыi адсутнiчаў, што i засмучала законапаслухмянага Карла.

Поделиться с друзьями: