Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Шрифт:
Ён вельмi хутка рос. Цела налiвалася гарачай сiлай, iклы i капыты цвярдзелi, а шчацiнне з мяккага i белага рабiлася шэрым, калючым i пругкiм, як дрот. I яму крыўдна было, што магутны Вiнг усё яшчэ глядзiць на яго, як на малога. "Я дакажу яму, што я моцны i адважны, што я сапраўдны дзiк", - не раз думаў Фырк, лежачы ў зялёнай тванi цi праломваючы ўслед за Вiнгам непраходную сцяну траскучых чаратоў.
Аднойчы, ласуючыся салодкiмi ярка-белымi карэньчыкамi балотнай травы, яны твар у твар, вока ў вока сутыкнулiся з вялiкай галоднай гайнёй ваўкоў. Гэта былi апошнiя ваўкi на iхняй планеце Вар, таму што амаль уся яна была залiта бетонам, засталося балота, а ваўкi не могуць трываць смуроднага паху гнiлой травы.
– Мы будзем бiцца з вамi, сыны
– Мы будзем бiцца, бо дарогi назад у нас няма. Жалезныя Людзi залiлi наша логава праклятай каменнай карой.
– Iдзiце i нападзiце на Жалезных Людзей, Гыр, - прыгнуў тоўстую галаву, выставiў уперад вострыя жоўтыя iклы Вiнг.
– Жалезныя Людзi не баяцца нашых зубоў. I таму мы будзем бiцца з вамi.
I ў чаратах пачаўся бой дзiкоў з ваўкамi. Даўно не было такога жорсткага бою. Ваўкi лiхаманкава круцiлiся перад дзiкамi, разбiўшыся на кучкi, напiралi то злева, то справа, то ззаду. Яны рвалi цвёрдую скуру, мёртвай хваткай упiвалiся дзiкам у загрыўкi, раздзiралi жываты.
Дзiкi стаялi як сцяна. Маленькiх парасят яны схавалi ўсярэдзiне статка, а самi, збiўшыся ў шчыльны гурт, магутнымi ўдарамi адбiвалi атакi ваўкоў. Доўгiя, ужо не жоўтыя, а чырвоныя iклы Вiнга мiльгалi, нiбы маланкi. Ён паспеў распароць жываты двум ваўкам, i ў гэты мiг на яго збоку кiнуўся Гыр. Вiнг заўважыў, крутнуўся ў мутнай вадзе, ажно пырскi шуганулi наўкола, на ляту спаймаў Гыра вострымi iкламi. Той толькi змог учапiцца яму ў вуха. I адразу ж адляцеў убок, спусцiў дух.
Дзiкi перамаглi. Фырк, хiстаючыся, стаяў каля Вiнга. Кроў залiвала спiну. Але ён вельмi ганарыўся, што не аказаўся палахлiўцам.
– Мы абаранiлi сваё балота, - цiха сказаў Вiнг i апусцiўся на каленi, бо не мог трымацца на нагах. Шмат ранаў на сваiм доўгiм вяку атрымаў Вiнг, але сённяшнiя былi смяртэльныя. Ён гэта ведаў i таму, памаўчаўшы, пачаў гаварыць:
– Усяго трое засталося вас. Ты, Рохк, i ты, Бурк, i ты, Фырк, усе разам, як толькi я назаўсёды закрыю вочы, хутчэй iдзiце адсюль. За чаратамi ёсць сухая зямля. Iдзiце туды i там убачыце блiскучы белы пясок. Ён лечыць раны. Гыра i ваўкоў болып няма. Вам iх не трэба баяцца. Бойцеся Жалезных Людзей. Дзе нi ўбачыце, уцякайце, хавайцеся ў балоце.
Вiнг адчуў, што памiрае, i загаварыў хутчэй:
– Даўным-даўно, калi ўсiм навокал яшчэ валодалi Каменныя Нажы, адзiн з дзiкоў, Чвак, паверыў Каменным Нажам. З балота, са свайго сховiшча ён пайшоў да iх, жыў побач з iмi. Каменныя Нажы былi хiтрыя. Яны давалi Чваку самую смачную траву, калi ён ляжаў, наеўшыся, яны часалi яму жывот. А потым забiлi Чвака. Каменных Нажоў ужо няма. Iх, як калiсьцi яны Чвака, знiшчылi Жалезныя Людзi. Паслухайце ж мяне, старога Вiнга. Нiколi не выходзьце з балота. Жывiце i памiрайце тут. А зараз падыдзiце да мяне. Як нашы прадзеды, дакранемся на развiтанне адзiн да аднаго лычамi.
Яны дакранулiся да Вiнга лычамi i пайшлi праз чараты да сухой зямлi. Не азiраючыся, яны чулi, як гаворыць Вiнг:
– Вазьмi мяне, Вялiкае Балота. Хачу вярнуцца ў зялёныя лугi, да бацькi майго, да дзеда майго.
За чаратамi яны ўбачылi сухую зямлю i на ёй блiскучы белы пясок. Яны павалiлiся ў гэты пясок i пачалi качацца па iм. Фырку, нiбы агнём, апякала рану на спiне. Ён вiшчаў, курчыўся ад болю, але яшчэ мацней уцiскаўся ў пясок, блiскучы, белы i салёны.
Раны зажылi хутка. I зноў пачалося звычнае жыццё. Толькi цяпер дзiкоў было ўсяго трое, i яны зрабiлiся яшчэ больш асцярожнымi. Шукаць ежу выходзiлi ноччу, а днём вылежвалiся ў чаратах. Фырк прыслухоўваўся да наваколля, i трывога сцiскала сэрца. Сваiм вострым слыхам ён лавiў нейкiя незразумелыя гукi. Гукi гэтыя з кожным днём усё наблiжалiся, ахоплiвалi чараты з усiх бакоў.
– Сюды iдуць Жалезныя Людзi, - разгублена сказаў Рохк, якi пасля гiбелi Вiнга быў у iх за важака.
– Жалезныя Людзi iдуць i ўдзень, i ўначы таму, што не ведаюць.што такое сон. Хутка яны прыйдуць сюды.
Дзiкi паглядзелi на чорна-зялёнае
неба, на чырвоныя i аранжавыя зоркi, i iм захацелася, каб iхнiя чараты перанеслiся раптам на неба, туды, дзе няма Жалезных Людзей. Але неба - радзiма птушак, а дзiк спрадвеку можа жыць толькi ў балоце. I яны шчыльней уплiшчылiся ў цёмную ваду i затаiлi дыханне.I вось да чаратоў, да схованкi дабралiся Жалезныя Людзi. Страшна было глядзець на iх. Яны былi зроблены з блiскучага металу, што сляпiў вочы. Рукi i ногi доўгiя, прымацаваныя да тулава меднымi спружынамi. На грудзях у Жалезных Людзей, як злыя чырвоныя агеньчыкi, гарэлi электрычныя лiхтарыкi. Часам гэтыя лiхтарыкi пачыналi тухнуць, ледзьве свяцiлiся, i тады Жалезныя Людзi спынялiся, бралi нешта з металiчных скрыначак, якiя былi прыкручаны ў кожнага да правага калена, i сыпалi ў дзiрачку, што была прабiта ў жалезных галовах замест роту. Праз колькi часу лiхтарыкi зноў ярка ўспыхвалi, i Жалезныя Людзi iшлi ўперад. У правай руцэ кожны трымаў доўгi чорны прут. Усё, да чаго дакраналiся гэтыя пруты, адразу ж знiкала, быццам яго i не было. Жалезныя Людзi iшлi павольна таму, што сваiмi прутамi iм трэба было дакранацца да кожнага дрэва, кожнага кусцiка i чарацiнкi. Следам за першым ланцугом Жалезных Людзей рухаўся другi. З вялiкiх насосаў-помпаў яны залiвалi голую зямлю гарачым бетонам. Жалезныя Людзi з трэцяга ланцуга, што замыкаў гэта няўмольнае шэсце, былi абуты ў вялiзныя, тоўстыя, жалезныя чаравiкi.
Iмi яны старанна ўтоптвалi бетон, i той рабiўся гладкi, як стол.
Дзiкi ў сваiм сховiшчы перасталi нават дыхаць. А Жалезныя Людзi падыходзiлi ўсё блiжэй. Яны iшлi моўчкi, без адзiнага слова. Толькi было чутно, як у апошнiм, трэцiм,ланцугу цяжка грукаюць жалезныя чаравiкi аб бетон: тук... тук...
Першы не вытрымаў Бурк. Ён выскачыў з-пад кучы звялага вецця i рынуўся на Жалезных Людзей, пагрозлiва нахiлiўшы вострыя iклы. Але што мог зрабiць дзiк, нават самы моцны, самы агрэсiўны i адважны? Бурк падбег да Жалезнага Чалавека, i Фырк з Рохкам убачылi, што ён таму ўсяго толькi па калена. Жалезны Чалавек нават нi крышачку не пахiснуўся ад магутнага тараннага ўдару. Чорным прутом ён лёгенька дакрануўся да Бурка, i Бурк знiк. Толькi засталiся сляды ад ягоных капытоў.
Фырк з Рохкам моўчкi перазiрнулiся. "Ты малодшы, - аднымi вачамi сказаў Рохк.
– Табе яшчэ трэба жыць, бо нельга балоту без дзiкоў. А я - важак. I я пайду ўслед за Буркам. Як вучыў нас Вiнг".
Рохк ускочыў з зямлi, але не кiнуўся, як Бурк, на Жалезных Людзей. Ён пачаў асцярожна кружыцца на адным месцы, стараючыся знайсцi хоць якую-небудзь шчылiнку, дзе можна б было выслiзнуць з гэтага страшнага кола.
Жалезныя Людзi тым часам падыходзiлi ўсё блiжэй. Пярэднiя чорнымi прутамi знiшчалi ўсё жывое, сярэднiя залiвалi зямлю гарачым бетонам, якi аж дымiўся, а самыя апошнiя старанна ўтоптвалi бетон. Яны не здзiвiлiся, убачыўшы перад сабой яшчэ аднаго дзiка. Яны не ўмелi здзiўляцца.
Рохк з адчаем круцiўся на адным месцы. I тут ён заўважыў, што ўсе Жалезныя Людзi злучаны мiж сабой тоненькiм дроцiкам. Да правага калена кожнага жалезнага страшыдлы была прыкручана металiчная скрыначка. Усе гэтыя скрыначкi i злучаў амаль непрыкметны дроцiк. Жалезныя Людзi былi падобны на вялiзных блiскучых рыбiн, якiх начапiў нехта на адну нiзку. Вось лямпачка на грудзях у Жалезнага Чалавека пачала тухнуць. Ён нахiлiў галаву, доўгай нязграбнай рукой палез у скрыначку, каб узяць белых шарыкаў, якiя былi насыпаны там. На нейкае iмгненне ён выпусцiў Рохка з поля зроку. I Рохк рынуўся ў яго каля ног, разарваўшы дроцiк, выскачыў за першы ланцуг Жалезных Людзей. Ён бы пабег i далей, але капыты правалiлiся, загрузлi ў гарачым бетоне. Дарэмна, напружваючы ўсе сiлы, спрабаваў Рохк вырвацца з гэтай страшнай пасткi. Яго ўсё глыбей засмоктвала ў бетон. Вось ён ужо ў бетоне па каленi, па жывот, вось толькi вiдны лыч i хвосцiк... Падышлi Жалезныя Людзi ў вялiзных чаравiках з тоўстымi падэшвамi. Яны ўтапталi, утрамбавалi бетон, i нiчога не засталося ад беднага Рохка.