Дубянецкі
Шрифт:
Апроч партрэта, унесены ў дом першыя кнігі гэтага паэта, адзін ліст, некалькі іншых аўтографаў. Унесены і трывожны дух тых генацыдных часоў...
...Часта жонкі кідалі сваіх мужоў - “антысаветчыкаў”. Зрабіла гэта і жонка Уладзіміра Жылкі. Зрабіла жорстка, бесчалавечна: палітычны вязень Жылка ў гэты час змагаўся са сваёй смяротнай хваробаю.
Яшчэ перад арыштам Жылкі ён, ці яны з жонкаю, адвезлі маленькую да- чушку да бацькоў - у Мінску не было дзе з ёю жыць. Валодзю неўзабаве схапілі. “Вольная” жонка становіцца палюбоўніцаю энкавэдыста, канаючага мужа пазбаўляе нават маральнай падтрымкі.
Недзе пасля вайны ўжо ў адным з крымскіх санаторыяў з X. Мальцінскім і У. Мехавым
Хутка да Плашчынскіх, як да Жылкавых сяброў, яшчэ пры жыцці Язэпа, прыйшла маладая жанчына, папрасіла дазволу пазнаёміцца з імі, бо яна Жылкава дачка. Тут яна, вядома, дазналася, што бацька яе памёр вязнем, а маці недзе працвітае ў “другім Рыме”.
Бедалага хутка пасля гэтага пісьмова звязалася з Мальцінскім, каб удакладніць важныя для яе звесткі, аднак Хаім Iзмайлавіч катэгарычна ёй не адказаў. Не захацеў адказваць, - як сам прызнаўся Плашчынскай. “Следапыт” Iрынка збіраецца нешта рабіць і ў гэтай справе.
Сярод фынчыных трафеяў бачу праспект “Белорусский поэт Язэп Пуща в нашем крае”, г. Муром, 1982 г.”. Аздоблены вялікім партрэтам, над ім рубрыка “К 60-летию СССР”. У выхадных звестках: Ж08606, Т. 500, Муромская гор. Типография”. Выдаў “Презид. Мур. райорг-и общ-ва книголюбов и Ценра- лиз. библиотеч. система Муром. р-на». У праспекце яшчэ фотаздымкі сям’і Плашчынскіх і вокладак трох кніг Я. Пушчы. Аўтар тэксту В. Богатов цёпла расказвае аб нашым пісьменніку як аб дырэктару Чаадаеўскай СШ, пра яго “безрадостное детство”: “жил впроголодь, ходил в обносках, пас скот, работал в поле”. “Если бы не грянула В. О. революция и не открыла перед такими, как он, широкие двери в светлую жизнь”, так і надалей гібеў бы Язэп. Ёсць пра тое, як ён вучыўся ў “великого русского поэта Сергея Есенина”. Няма толькі таго, як ён трапіў у гэты край! Няма ні слоўца, ні намёку! Во, як навучыла савецкая родная дзяржава пісаць праўду, усю праўду і толькі праўду!
26 чэрвеня 1987 году. Нізка паэтычных твораў Алеся Разанава, што апуб- лікавана сёння ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” - знамянальная падзея ў гісторыі беларускай літаратуры і ў першую чаргу паэзіі. Гэта свята нашай паэзіі, свята суветнай літаратуры.
Гэтыя творы сведчаць пра нараджэнне вялікага чалавечага паэта, паэта- прарока. Аднак гэта здарылася не раптоўна, не проста сёння. Ва ўсіх Але- севых кнігах можна знайсці пасевы генія. Цяпер яны прараслі, закаласавалі. Закаласаваліся “Палётам стралы”, “Сынамі Iова”, “Кратамі”, “Дзічкаю” “Выйсцем у бязвыйсці”, “Відушчым каменем”.
Ёсць, вядома, свая гісторыя ў кожнага з гэтых новых твораў. Напрыклад, “Сыны !ова” ўжо даўно “ходзяць” па рэдактарскіх сталах розных выданняў, так і не трапіўшы раней у друк.
Пасля такога ўзлёту нашага духу ўжо нельга больш рыфмаваць баналь- шчыну!
Я не назваў яшчэ адзін твор, што надрукаваны паміж выдатным, эпахальна значным для беларусаў маналогам “Краты” і “Дзічкаю”. Гэта мініяцюра “!ван Гуговіч”, добры сам па сабе празаічны абразок, але ж ён выбіваецца з гэтага святога збору.
Сёння нехта з нашай дружнае чацвёркі да партрэта Алеся Разанава, што даўно ўжо выстаўлены ў нас за шклом кніжнай паліцы, паставіў новы букет кветак. Цяпер сталі тут чырвоныя турэцкія гваздзікі. Дагэтуль былі белыя півоні...
30 чэрвеня 1987 году. З суботы на нядзелю (27-28.06) дзяўчаты з’ездзілі на “Купалле”. Вярнуўшыся, расказвалі дзівосы.
Там быў здзейснены новы патрыятычны подзвіг беларускай моладзі, што намагаецца падтрымліваць фальклорна-этнаграфічныя традыцыі бацькоў. Гэта з аднаго боку.
Быў жа і другі бок, бок афіцыйны, савецкі, які супрацьстаяў магутнай на- роднай плыні.
Першыя былі ўзброеныя кветкамі, рытуальнымі вянкамі. Другія, так ска- заць, этнографы ў цывільным, - фотаапаратамі ў руках, на шыях і грудзях, дыктафонамі за пазухамі і, напэўна, кастэтамі, а можа, і пісталетамі ў кішэнях і падпахамі - на ўсякі выпадак.
Кожнага ўдзельніка, што выходзіў наперад для нейкае дзеі, фатаграфавалі з дзясятка фотаапаратаў, з усіх магчымых і нават маламагчымых бакоў. Вядома, для дасье.
Цяпер на ўсіх гэтых смельчакоў будзе дасье! А на каго ўжо ёсць - папоўніцца новымі звесткамі. Не паслухалі прадстаўнікоў улады, не пакінулі гэтыя самыя Строчыцы.
Перад уездам жа ў гэтую вёску купальцаў сустракаў “лятучы гарнізон” міліцыі на дзвюх машынах, у поўнай форме. Міліцыя сапраўды ўгаворвала ўсіх, хто пад’язджаў сюды з Мінска і іншых месцаў, “прасілі” вярнуцца назад. Калі гэта не дапамагло, пачалі правакаваць хлопцаў на “парушэнне грамадскага парадку”. Хлопцы не падымалі кідаемыя імі пальчаткі. Тады гэтыя, крыкнуўшы: “Вы еще пожалеете!”, раз’ехаліся. Але на змену ім, як з-пад зямлі, з’явілася процьма тых з фотаапаратамі, дыктафонамі і проста з аднымі толькі вушамі і вачамі, ды, можа, з касетамі.
Купалле ўдалося на славу, хоць і дождж імжыў. Галя свае ўражанні ад яго выказала ў новым вершы, які так і назвала: “Купалле”.
А сёння, паведаміла фынка, недзе ў нейкай афіцыйнай камсамольскай уста- нове будуць аналізаваць і ацэньваць гэтае свята, зыходзячы са сваіх крытэрыяў. Гэтаму “разбору” папярэднічала “прафіліраванне” асобных настальгічных беларусаў у “кампетэнтным” органе. “Прафілявалі” іх з падпіскай “трымаць язык за зубамі”.
Пад “прафілактыку” трапілі тыя, хто падпісваў лісты М. Гарбачову аб ра- таванні беларускасці на Беларусі, хто патрабуе ратаваць Палессе, ратаваць Дзвіну і Падзвінне.
1 ліпеня 1987 году. Такая ўжо наша газета “Вячэрні Мінск”: мы яе атрымліваем не вечарам таго дня, за які яна выходзіць, а пасля дванаццатае гадзіны наступнага дня. І ўсё-такі мы яе выпісваем і чытаем. Хоць са спазненнем, а нейкая ўсе-такі “гарадская” інфармацыя ў ёй ёсць. І часам нават праўдзівая!
Вось у мяне ў руках “свежая”, учарашняя “Вячорка” (АТО 3295). “Калі будзе гарачая вада?” – пытаецца яна “вуснамі” свайго ўсяведнага Антона Вячоркіна. Аднак з двухсот радкоў тэксту, што прычэплены да гэтага пытання-загалоўка, адказу ніхто не знойдзе ні на пытанні пра тую ваду, што цячэ з кранаў, ні пра тую, што цячэ ў кватэры праз дзіравы дах і столі.
Наконт гэтай апошняй, дажджавой, вады жыхарам дому №160, што на вуліцы Убарэвіча, у ЖЭС №35 Заводскага раёну заўсёды адказваюць: “У нашым ЖЭС такіх дамоў 25. І ўсе адразу адрамантаваць мы не можам”.
Затое ў ЖЭС №58 Ленінскага раёну заўсёды абяцаюць: “Зробім у бліжэйшы час”. Абяцанкі ўсё даюцца, а тазікі вадою ўсё напаўняюцца і напаўняюцца…
Найгорш справы з уключэннем і адключэннем гарачае вады. З масы паведамленняў-скаргаў на конт гэтага мне “імпануе” вось такое, якое з’яўляецца тыповым і для майго прыстанку: “19 мая ў нас вывесілі аб’яву аб адключэнні гарачай вады з 2 па 29 чэрвеня. Аднак без усякага папярэджання адключылі ваду ўжо 21 мая. І мы ўпэўнены, што гарачае вады не будзе ўсё лета, як гэта было апошнія 4 гады запар”.