Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дубянецкі

Неизвестно

Шрифт:

Цэнтральнае месца першага шчыта займае блюзнерская выява мадонны з дзіцём. Гэта святы абраз, ікона. Ніжэй – чорная бутэлька з палоскаю-рэцэптам: “Святая вода”. Стаіць і шклянка. Гэта лекі хвораму дзіцяці, якое тут ляжыць пад коўдраю.

Тэкст – пад скляпеннем. Сярод іншага там можна прачытаць і такое:

“Молитвы изнуряют человека, а выполнение обрядов часто противоречит правилам гигиены и наносит вред здоровью”.

Калі тут абраз не надта вялікі, дык на 2-м кардоне ён ужо заняў асноўную яго плошчу – сантыметраў 30 у вышыню. Адзін рог абраза зацалованы. Яго і цяпер цалуе карыкатурнага выгляду жанчына з запаленаю свечкаю ў левай руцэ. Вядома, тэкст – пра распаўсюджванне праз рэлігійныя абрады інфекцыйных захворванняў,

у т. л. і туберкулёзу.

Трэці шчыт – рэлігійныя фанатыкі. З тэксту даведваемся пра “дарогу да неўрозаў і іншых парушэнняў здароўя”.

Тэкст на чарговай лістоўцы папярэджвае, што “приобщение детей к религии и выполнению религиозных обрядов нарушает нормальное психическое и физическое развитие ребёнка”. А на малюнку – вялізны падсвечнік з запаленымі свечкамі і “жанчына” накшталт бабы-ягі моцна прыгінае да зямлі галаву хлопчыка-падлетка.

Многія рэлігійныя святы, чытаем на 5-м кардоне, суправаджаюцца масавым п’янствам, што вядзе да нешчаслівых выпадкаў і хваробаў. На малюнку – п’янае застолле, над гулякамі – ікона з лампадкай перад ёю.

Апошні брэх – супраць хрышчэння дзіцяці. Бо гэта, маўляў, выклікае і гнайнічковыя, і прастудныя захворванні. І малюнак адпавядае тэксту.

Усё гэта толькі што выйшла з друкарні “Чертановская” Масгарвыканкама. Сапраўды, бязбожнае гатуецца ў д’ябальскіх катлах!

14 лістапада 1987 году. Сёння надта многа трэба прачытаць перыёдыкі. Да звычайнай нормы дабаўляецца агромністы пераказ крамлёўскай калатнечы ў сувязі з выгнаннем адтуль і адусюль Барыса Ельцына.

Гэта сімптом трывожны, падобна на згортванне галоснасці і дэмакратыі. Значыць, няўпэўнена сябе адчувае там М. С. Гарбачоў. Раз дазволіў Лігачову з’есці аднаго з найвялікшых перабудоўчшыкаў.

Што толькі не вешаюць цяпер на Ельцына! Вось толькі маўчаць, што ён пазбавіў і пазбаўляе незаслужаных прывілеяў маскоўскую партыйна-савецкую вярхушку. Маўчаць таму, што гэта і з’явілася прычынаю навальніцы.

Хто на чарзе цяпер у Лігачова?

Нарэшце надрукавалі ў “ЛіМе” мой матэрыял пра Яна Чыквіна. Два месяцы трымалі! А надрукавалі як? Прыкладна палову, калі не больш, выкінулі, набралі найдрабнейшым шрыфтам.

У гэтай самай рубрыцы – “Нашы госці” – на паласе сапраўды красуецца другі матэрыял, пра госця з Афганістана, перакладчыка рускай літаратуры М. А. Данешвара. Матэрыялы аднатыпныя. Аднак перавага аддадзена не беларускаму творцы, што жыве за мяжою Беларусі, а таму, хто ў Афганістане прапагандуе літаратуру свайго акупанта. Палітыканы няшчасныя! Добра, што хоць надрукавалі Чыквінскія вершы, хоць і слепа, і цяжка знайсці іх, і цяжка чытаць…

У панядзелак трэба даслаць пару экземпляраў гэтай газеты ў Беласток!

Некалькі гадзінаў працавалі з выдатнай мастакоўскай тройцаю. Бясстрашныя, апантаныя хлопцы!

19 лістапада 1987 году. Сёння заказной бандэроллю паслаў Яну Чыквіну “ЛіМ” з маёй нататкаю пра яго і з чатырма ягонымі вершамі. Цікава, ці атрымае?

Можа, створыцца новая канфліктная сітуацыя, як з В. Жукроўскім? Дарэчы, сёння, будучы там на галоўпошце, я аформіў “Міжнародны росшук” майго заказнога ліста, што 9 кастрычніка г.г. пасылаў яму.

Гэта мне пакуль што каштавала ўжо 60 капеек паштовымі маркамі! Пачакаем, што будзе далей.

Дарэчы, за бандэроль Яну заплаціў 1 р. 70 к. Во, колькі каштуе перасылка ў Польшчу 10-капейкавай газеты! Праўда, паслаў я яму паўтары газеты: адну цэлую і знешніх “разваротаў” два – стар. 1 – 16 і, адпаведна, 2 – 15. Значыць, на 15 капеек, а заплаціў аж 170 капеек! А Толя Сідарэвіч казаў, што навёў быццам бы ў іх там парадак, прымусіў іх знайсці “закон”, згодна з якім перасылка перыёдыкі каштуе значна танней. Званіў да Толі, каб высветліць сітуацыю, але нешта не адказвае.

…Цэлы месяц мой пісьмовы стол нагадвае алтарык у гонар ксяндза Ежы Папялушкі. 19 кастрычніка было тры гады як яго замучылі польскія кадэбісты. Для мяне гэты вобраз глыбока сімвалічны,

улічваючы “тоўстае”, ці масіўнае, камуністычнае асяроддзе. Ён сімвалізуе па-першае, пастаянную гатоўнасць ахвяраваць сабою ў зацятай няспыннай барацьбе з антычалавечнасцю, па-другое, гэты вобраз не дае забываць, што вакол нас тыя, што таксама адрозніваюцца не меншым пастаянствам у барацьбе з намі, чым мы з імі.

Гэты алтар вянчае падабізна распяцця – выява помніка на магіле мучаніка. Пад гэтым крыжам – ягоная магіла. Над ёю – схілены Ян Павел ІІ. Здымак зроблены ў час Яго візіту ў Польшчу. І найбольш віднае месца на стале займае прыгожы партрэт святара. Усе выявы ў прыгожых дэкаратыўных рамках. На гэтым стале стаялі ў мяне ў свой час партрэты нябожчыкаў Міхася Стральцова, Улафа Пальмэ, Уладзіміра Караткевіча, Джона Кенэдзі, Яна ХХІІІ. Усе яны недзе і цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы. Захоўваюцца з тымі ж жалобнымі стужкамі. І толькі гэты раз я не афармляў жалобай. Бо падзеі, звязаныя з Ежы Папялушкам уяўлялі і то толькі спачатку жалобу толькі для ягонай сям’і. А ў адносінах да ўсіх – гэта трыумф чалавека над сіламі зла.

26 лістапада 1987 году. Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. У Оршы ўжо маем вуліцу Яго імя. На гэтай вуліцы Ён і жыў пасля вайны. Яна ідзе паміж Дняпром і галоўнай вуліцай гораду (Ленінскай, вядома). Аднак хацелі “падставіць” нейкую маленькую вулічку з “мілагучнай” назваю Лагерная! Пасыпаліся ў гарвыканкам пратэсты. Дамагліся перайменавання вуліцы Касманаўтаў!

На ўрачыстасць ездзілі Наталля Сямёнаўна, Ул. Дамашэвіч, В. Ждановіч, М.Купава, Я. Янушкевіч (чаму з кіраўнікоў Саюза пісьменнікаў нікога не было?). Рускамоўную шыльду пра гэту падзею прымацавалі да канторы піўзаводу, што пачынае вуліцу. Заказалі і “імянныя” шыльды на дамы, на дзвюх мовах. З адной, аршанскай, моваю, нельга ж аніяк абысціся! А раптам тыя, хто ведае толькі літары “Короткевич”, не прачытаюць “Караткевіч”?

27 лістапада 1987 году. На сёння я быў запісаны на чарговы “сеанс” зубапратэзавання. Аднак учора папярэдзілі, каб не ішоў: яны не гатовы прыняць. Добра, што хоць папярэдзілі! Такое, на жаль, не так часта ў нас бывае.

Затое непрадбачаны быў выклік у выдавецтва – на справаздачна-выбарны сход. А кантралёраў найшло колькі! Сам Дзялец з Валынскім! З райкаму! З гаркаму! З Цэка!

За парадкам там сачыў, як звычайна, Пятро Шаўцоў. Ён і выказваўся супраць запрашэння на сход беспартыйных і выступіў з патрабаваннем, каб яны пакінулі сход пасля абмеркавання галоўнага пытання: на перавыбарах, маўляў, няма чаго ім рабіць. А “перавыбіралі”, дарэчы, мяне: я і не ведаў, што лічуся там членам бюро. Некалі выбралі, а пасля памяняўся парадак перавыбараў, так я і “застаўся” там. Папрасілі, каб я напісаў адпаведную заяву. Напісаў, задаволілі “просьбу”. Вылучылі і выбралі дырэктара выдавецтва. А яго папярэднік – Анатоль Бутэвіч – прадырэктарстваваў свой тэрмін, так у бюро і не трапіў. Месца было “заблакіравана” мною!

Той самы Пётр Шаўцоў пракаціўся на мой адрас у сваёй прамове. Сказаў, што з партыйнасцю цяпер у выдавецтве наладзіліся справы пасля дырэктара Дубянецкага. “А гэты пераважна і на працу ў выдавецтва браў беспартыйных і вылучаў усюды таксама іх – і на пасады, і да розных узнагародаў”.

Нездарма, я падумаў, большасць тэкстаў, што падсунулі тады мне ў ЦК, зводзілася якраз да гэтай партыйнасці і сярод супрацоўнікаў, і сярод аўтараў, і сярод рэцэнзентаў і г.д.!

1988 год

1 лютага 1988 года. Пашанцавала купіць перакідны настольны каляндар на гэты год. На беларускай мове. Укладальнік А. І. Раковіч. АТ 13692. Неяк выцягнулі яго аж на чатыры з паловаю ул.-выд. аркушаў, а ў ім нават не на кожны дзень ёсць радок падзей. Часта змест старонкі абмяжоўваецца толькі пазначэннем месяца, чысла, дня. Праўда, побач збоку дробненька стаіць усход і захад сонца, даўжыня дня, квадра месяца, а зверху чырвонымі літарамі набрана “71-ы год Вял. Кастр. сац. рэвалюцыі” (з 8. ХІ – 72-гі).

Поделиться с друзьями: