Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ферма

Оруэлл Джордж

Шрифт:

У яго ёсць толькі адна заўвага, сказаў ён, да бліскучай і добрасуседскай прамовы містэра Пілкінгтана. Містэр Пілкінгтан увесь час згадваў назву «Ферма Жывёлаў». Вядома

ж, ён не мог ведаць — бо ён, Напалеон, толькі цяпер першы раз пра гэта абвяшчае — што назва «Ферма Жывёлаў» ужо адмененая. Цяпер ферма мае называцца «Ферма Мэнар» — гэта была, на яго думку, дакладная і спрадвечная назва.

— Джэнтльмены, — сказаў на заканчэнне Напалеон, — я паўтару той самы тост, толькі ў крыху іншай форме. Напоўніце да краёў вашыя кубкі. Джэнтльмены, вось мой тост: За росквіт Фермы Мэнар!

Зноў загучалі сардэчныя воплескі, і кубкі выпілі да дна. Але жывёлам, што глядзелі на ўсё гэга з вуліцы, здалося, што адбылася нейкая дзіўная рэч. Нешта ў свіных тварах змянілася. Канюшынка пераводзіла цьмяны позірк з аднаго твару на другі. У некаторых было пяць падбароддзяў, у некаторых чатыры, у іншых тры. Але што ж такое змянілася? Тады воплескі

сціхлі, застольнікі зноў узялі ў рукі карты і працягвалі перапыненую гульню. Жывёлы моўчкі пайшлі прэч.

Але, не адышоўшы яшчэ на дваццаць ярдаў, яны раптам спыніліся. У сядзібе ўсчаўся крык. Яны кінуліся назад і зноў зазірнулі ў вокны. Там, там распачалася зацятая спрэчка — крыкі, удары кулаком аб стол, варожыя позіркі, гнеўныя апраўданні. Прычынай спрэчкі, як відаць, было тое, што Напалеон і містэр Пілкінгтан адначасова згулялі віновым тузом.

Дванаццаць галасоў абурана крычалі, і ўсе яны былі падобныя адзін на аднаго. Цяпер ужо не было пытання, што здарылася са свінымі тварамі. Жывёлы знадворку пераводзілі позірк з свінні на чалавека, з чалавека на свінню і зноў з свінні на чалавека, але было ўжо немагчыма вызначыць, хто быў кім.

Лістапад 1943 — Люты 1944

Поделиться с друзьями: