Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Абшукаць усю Гару, пакуль не зловіць злодзея, не разарве на маленечкія брудныя кавалачкі, не спаліць, не знішчыць — такая была адзіная цмокава думка ў той момант. Ён выслізнуў з Брамы, і рачная вада пад ім закіпела, ажно засвісцела парай. У клубах агню цмок узвіўся ў паветра і сеў на вяршыні Гары, вывяргнуўшы жахлівае зялёна-пунсовае полымя. Чулі, чулі гномы жудасны цмокаў вылет, пазгіналіся ў тры пагібелі, хаваючыся за камянямі на травяністай шшцоўцы ў бессэнсоўнай надзеі пазбегнуць стра-шэннага позірку цмока, які вылецеў на паляванне.

I тут усе б згінулі, каб зноў не выручыў Більба.

— Хутка!

Хутка! — закрычаў ён. — За дзверы! У тунель! Хавайцеся!

Гномы апамяталіся ад гэтых словаў і пабеглі да тунеля, калі Біфур закрычаў:

— Мае сваякі! Бамбур і Бафур! Мы забыліся на іх, яны ў даліне!

— Цмок заб'е іх, і ўсіх нашых поні разам з імі, мы згубім усе прыпасы, — застагналі астатнія. — Усё, усё страчанае.

— Лухта! — сказаў Торын, апамятаўшыся ды вярнуўшыся да розуму. — Немагчыма пакінуць іх. Спадар Торбінс, Балін і вы, Філі з Кілі — за дзверы! Усе разам цмоку не дастанемся! Астатнія, дзе вяроўка? Хутка!

Вось гэта, менавіта, і былі горшыя моманты за ўсю прыгоду да таго часу. Жахлівыя гукі цмокава шаленства каціліся ўніз з вяршыні, рэха стагнала ў камянях. У любы момант цмок мог зляцець уніз, пыхаючы полымем, ці абляцець гару і знайсці тут гномаў, якія звар'яцела цягнулі вяроўкі. Прыцягнулі Бафура, і пакуль што нічога не здарылася. Прыцягнулі Бамбура, аж вохкаючы ад цяжару (а вяроўка пагрозліва рьшела) — і нічога не здарылася. Прыцягнулі тое-іншае з інструментаў ды пакункі з ежай — і вось тут пачалося!

Пачуўся гук, быццам ад надзвычай агромністай пчалы. Над паверхняй скалаў затанчыла чырвонае святло. Цмок з'явіўся!

Ледзь хапіла гномам часу забегчы ў тунель, закінуўшы ды зацягнуўшы туды прыпасы, калі з Поўначы маланкаю пранёсся Драк, апаліўшы горны схіл полымем, махаючы крыламі так, што паветра раўло, гуло й клакатала. Агністы ягоны подых спапяліў траву перад дзвярыма і праз шчыліну апаліў гномаў. На пляцоўцы затанчыла полымя і заскакалі чорныя цені ад скалаў. Потым зноў ахінула цемра — цмок праляцеў. Поні заржалі жахліва, разарвалі вяроўкі, якімі былі прывязаныя, і шалёна памчаліся прэч. Цмок развярнуўся ў паветры, спікіраваў і паляцеў наўздагон.

— Вось і ўсё для нашых бедных поні, — сказаў Торын. — Калі ўжо Драк пабачыў — не ўцячэш. Ну вось, мы сядзім тут і сядзець будзем, ну хіба што хто-небудзь паспрабуе дабрацца праз пустэчу да возера пехатою з Дракам-вартавым за спінаю.

Не надта прыемная думка, трэба сказаць! Гномы з хобітам адпаўзлі трошачкі далей па тунелі, там і ляжалі ды дрыжэлі, хоць было даволі горача і парыла, пакуль цьмянае ранішняе святло не трапіла праз шчыліну ў дзвярах. Зноў і зноў яны чулі, як роў, пралятаючы, цмок. Той кружыў і кружыў вакол гары, вышукваючы.

Цмок здагадаўся па поні і па слядах лагера, што людзі з'явіліся з боку возера, і абшукаў даліну і горны схіл, пад якім поні пасвіліся. Але ж дзверы так і не знайшоў, а высокія скальныя сцены вакол пляцоўкі затрымалі найжудаснейшае цмокава полымя. Доўгі час дарэмна шукаў Драк, пакуль раніца не астудзіла, нарэшце, ягонае шаленства, і не скіраваўся ён на свой залаты ложак паспаць ды набрацца сілаў. Злачынства ён не дараваў і на яго не забыўся б і праз тысячу гадоў. Не забыўся б, пакуль час не ператварыў бы яго ў ледзь цёплы, нерухомы камень. Часу, каб чакаць, хапала. Павольна, ціха запоўз

ён у сваё логава і лёг, напалову заплюшчыўшы вочы.

Калі надышла раніца, гномавы жах крыху паменшаў. Яны зразумелі, што падобныя здарэнні непазбежныя, калі маеш справу з такім ахоўнікам скарбаў, і адмаўляцца ад гэтага не варта. Дый уцячы цяпер цяжка было б, як адзначыў Торын. Бо поні згубіліся альбо былі забітыя, і неабходна было перачакаць, пакуль цмок супакоіцца і паслабіць варту, каб адважыцца ісці назад пехатою. Ім вельмі пашанцавала ўратаваць дастаткова прыпасаў, каб пратрымацца пэўны час.

Доўга яны спрачаліся, што рабіць далей. Але так і не пры-думалі, што ўчыніць, каб пазбавіцца ад Драка — гэта заўсёды было слабым месцам планаў, як Більба не прапусціў нагоды падкрэсліць. Ну а тады, як і звычайна для асобаў цалкам збітых з тропу, гномы пачалі буркацець ды абвінавачваць хобіта за тое, што так спачатку спадабалася, — за залаты куфель, за тое, што так хутка разбудзіў цмокава шаленства.

— А што яшчэ ўзломшчыку рабіць? — спытаў раззлаваны Більба. — Цмокаў забіваць я не наймаўся, гэта ваярская праца, не ўзломніцкая. Наймаўся я красці скарбы і пачаў, як здолеў. Ці ж вы чакалі, што я з'яўлюся з усім Троравым скарбам на карку? Калі ўжо бурчаць, то і мне ёсць з чаго. Вам трэ было б пяць сотняў узломшчыкаў з сабою прывесці, а не адзінага. Упэўнены, вялікай пашаны і павагі заслугоўвае ваш продак, але ж вы нават не паклапаціліся пазнаёміць мяне з памерамі ягонага багацця. Мне б спатрэбіліся сотні гадоў, каб усё выцягнуць наверх, нават калі б я быў большы ў пяцьдзесят разоў'а Драк — ціхенькі, нібы трусік.

Пасля гэтага, зразумела, гномы папрасілі прабачэння.

— I што ж вы прапаноўваеце нам рабіць, спадар Торбінс? — спытаў Торын ветліва.

— Калі вы маеце на ўвазе скарбы — не ведаю. Гэта, безумоўна, залежыць ад таго, ці пашанцуе нам нейкім чынам і ці пазбавімся ад цмока. Пазбаўляцца ад цмокаў — не па мне, але ж я паспрабую зрабіць, што здолею. На мой уласны погляд, справа безнадзейная, і я б жадаў зараз толькі апынуцца дома.

— Не будзем пра гэтае пакуль што. Што ж нам рабіць сёння і цяпер?

— Ну, калі вы сапраўды жадаеце маёй парады, дык вось яна: не рабіце анічога і заставайцеся тут. Удзень, безумоўна, будзе дастаткова бяспечна вылазіць, каб глынуць свежага паветра. Магчыма, праз пэўны час можна будзе выбраць аднаго ці двух, каб схадзілі да ракі па прыпасы і паднавілі наш рацыён. Пакуль жа кожны павінен сядзець у тунелі ноччу… А зараз я вось што прапаную: у мяне ёсць мой пярсцёнзк, з ім я сёнвд апоўдні — менавіта тады найбольшая верагодмасць, што цмок спіць, — і паспрабую спусціцца ўніз. Магчыма, што-небудзь прыдумаецца. «Кожны гад мае сваё слабое месца», як казаў мой бацька, хоць, я ўпэўнены, не з асабістага досведу.

Зразумела, гномы з ахвотаю пагадзіліся. Цяпер яны паважалі Більба ну проста незвычайна. Больш за тое, цяпер ён ператварыўся ў сапраўднага правадыра, у яго з'явіліся ўласныя планы і ідэі. Калі надышоў поўдзень, Більба ўжо падрыхтаваўся да другога падарожжа ў глыбіню Гары. Вядома, падабалася яму тое не надта, але ж і не здавалася такім ужо жудасным, з пярсцёнкам на пальцы. Вох, калі б ён толькі больш ведаў пра цмокаў ды іх падступныя звычкі! Баяўся б трохі больш, і не так спадзяваўся б знайсці цмока сонным.

Поделиться с друзьями: