Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Прыслухоўваючыся да гаворкі плытагонаў ды асэнсоўваючы абрыўкі іх размовы, хобіт хутка зразумеў, што яму ўвогуле пашанцавала пабачыць Гару, нават з такой адлегласці. Хоць і жудасна было блукаць па каралеўскім палацы, і цяпер не надта прыемна (не будзем казаць пра бедных гномаў у бочках пад ім), пашанцавала яму значна больш, чым здавалася. Плытагоны ўсё гутарылі пра гандаль, пра карыстанне воднымі шляхамі І пра тое, што рух па рэках зрабіўся больш ажыўлены, бо шляхі на Ўсход праз Ліхалессе зніклі альбо заняпалі, І што пачаліся сваркі паміж людзьмі з Возера і Лясыымі эльфамі за карыстанне Лясной Ракой і нагляд за берагамі. Тутшшыя землі значна змяніліся з тых часоў, калі гномы жылі пад Гарой. Дні тыя засталіся ў людской памяці толькі няяснымі і амаль казачнымі звычаямі. Значныя перамены адбыліся нават у самыя бліжэйшыя часы, пасля таго, як Гэндальф атрымаў апошнія звесткі пра гэтыя мясціны. Рэкі,

што беглі на ўсход, узняліся ад вялікіх залеваў ды дажджоў, здарыўся землятрус ці два (што большасць народу была схільная адносіць да чарговых цмокавых пачварстваў — яго ўзгадвалі з праклёнамі ды таямніча ківалі пры тым у бок Гары). Балоты ды багны пашыраліся ва ўсе бакі. Сцежкі ў іх знікалі разам са шматлікімі падарожнікамі, якія намагаліся знайсці заняпалы шлях праз балоты. Эльфава дарога праз лес, якой па Беарнавай парадзе карысталіся гномы, каля ўсходняга свайго канца гублялася, трапляла ў вусцішныя мясціны, і ёю амаль не карысталіся. Толькі па рацэ і можна было ў бяспецы вандраваць з паўночных краёў Ліхалесся да раўнінаў каля Гары, а раку вартавалі падданыя Эльфійскага караля.

Так што, як бачыце, Більба, у рэшце рэшт, трапіў на тую адзі-ную дарогу, паякой можна было дасягнуць мэты. Напэўна, хобіт, трасучыся ад холаду на бочках, адчуваў бы сябе крыху больш прыемна, калі б ведаў, што звесткі пра перамены на Поўначы дайшлі да Гэндальфа, надзвычай яго занепакоілі, таму чараўнік амаль скончыў сваю далёкую справу (пра якую тут мы распавя-даць не будзем) і рыхтаваўся ехаць на пошукі Торынавай кампаніі. Але ж Більба гэтага не ведаў.

Ведаў ён толькі, што рака цвірчыць і булькоча без краю і канца, што ён галодны і хворы на жудасны насмарк і што Гара не надта прыемна набліжаецца і, здаецца, пазірае на яго ўсё болыл пагрозліва ды жахліва. Праз нейкі час, аднак, рака павярнула на поўдзень, Гара зноў зменшылася, і нарэшце, калі сонца схілілася да захаду, берагі зрабіліся камяністыя, усе заблудныя рачныя струмяні зноў сабраліся разам у моцную, глыбокую плынь і панесліся з вялікай хуткасцю.

Сонца хавалася за гарамі, калі пасля яшчэ аднаго павароту на Ўсход лясная рака рушыла ў Доўгае Возера. Улівалася яна праз шырокае вусце, рыхтык браму, з абодвух бакоў азначанае высокімі скаламі, каля чыіх узножжаў ляжалі кучы галькі. Доўгае Возера! Більба і ўявіць сабе не мог, што возера можа выглядаць такім агромністым. Такім яно было шырокім, што супрацьлеглыя берагі здаваліся маленечкімі, і такім доўгім, што паўночны край, які ляжаў у напрамку Гары, зусім не быў бачны! 3 мапы Більба ведаў, што там бегла ад Долу рака Струмяніца, якая разам з Лясной Ракой і напоўніла некалі вялізную і глыбокую скалістую даліну. 3 яе паўднёвага краю моцны струмень, што ўвабраў ваду дзвюх рэк, магутным вадаспадам абвальваўся з высокага адхону ды імчаўся да нявядомых земляў, на Поўдзень. Ціхім вечарам гул вадаспаду гучаў, як далёкі, але пагрозлівы роў.

Непадалёк ад вусця Лясной Ракі стаяў дзіўны горад, які ўзгадвалі эльфы-пакаёўцы з каралеўскіх кладовак. Пабудаваны ён быў не на беразе, хоць і там стаялі некалькі пуняў ды хацінак, а проста на вадзе. Ад віхураў моцнай рачной плыні яго захіляла скалістая каса, за якой утварылася спакойная затока. Вялікі драўляны мост цягнуўся з берага туды, дзе на вялізнай колькасці драўляных паляў быў пабудаваны горад, не эльфійскі, а чалавечы, тых дзёрзкіх людзей, якія адважыліся жыць у цені захопленай цмокам гары. Яны няблага жылі за кошт гандлю: тавары везлі па вялікай рацэ з Поўдня, потым цягнулі паўз вадаспады ў горад. Але ж у старадаўнія часы, калі горад Дол квітнеў ды быў замож-ным, азёрныя жыхары мелі сапраўднае багацце і моц ды трымалі цэлы флот на возеры. Былі і золата са скарбамі, і ваяры ў бронях, былі войны і вялікія здзяйсненні, пра якія цяпер засталіся толькі паданні. I горад быў большым. Рэшткі ягоныя яшчэ можна было бачыць па беразе, калі ў засуху спадала вада.

Аднак людзі памягалі няшмат. Некаторыя, праўда, спявалі песні пра гномскіх каралёў Гары, пра Трора, Трэйна з Д'юрынава роду, пра з'яўленне цмока і пра гібель уладароў Долу. Спявалі і пра тое, што Трор з Трэйнам павінны некалі вярнуцца, і золата паплыве па рэках праз горную браму, і ўся навакольная зямля зноў напоўніцца смехам і новымі песнямі. Але, зразумела, пры-емныя паданні не надта ўплывалі на штодзённае, звычайнае жыццё.

Як толькі плыт з цабэркаў убачылі з гарадскіх масткоў, адтуль адразу ж павеславалі насустрач чоўны і некалькі галасоў пра-крычалі вітанні. Потым працягнулі вяроўкі, эльфы налеглі на вёслы, і хутка плыт быў выцягнуты з Лясной Ракі і

прыгнаны ў ціхую затоку Азёрнага Гораду, за скалістую касу. Там плыт пры-швартавалі каля найбліжэйшага да берагу краю моста, што вёў у горад. Хутка з'явіліся б сюды людзі з Поўдня, забралі б колькі бочак з сабою, а астатнія тутэйшыя жыхары напоўнілі б таварамі, што прывезлі для эльфаў людзі з Поўдня, і адправілі назад, уверх па Лясной Рацэ. Пакуль жа бочкі пакінулі плаваць, а эльфы-плытагоны разам з людзьмі скіраваліся павячэраць у Азёрны Горад.

Вось здзівіліся б яны, калі б убачылі, што адбылося пазней, калі згусціліся начныя цені, а плытагоны паселі баляваць- Перш за ўсё, Більба, перарэзаўшы вяроўкі, вызваліў адну з бочак, пад-штурхнуў да берага ды адчыніў. Адтуль данесліся енкі, а за імі на бераг выпаўз няшчасны гном. 3 барады ягонай тырчала мокрая салома, ён так скачанеў ды змярцвеў, такі быў пабіты ды рас-трушчаны, што ледзь здолеў устаць і дакульгаць па мелкаводдзі да берага, а там і лёг, стогнучы. Выгляд ён меў такі галодны, знясілены ды злы — нібы сабака, якога пасадзілі на ланцуг дый забыліся ў будцы на тыдзень. Гэта быў сам Торын, але пра тое здагадацца можна было толькі па залатым ланцугу, ды па рэштках капелюша нябесна-блакітнага колеру — а цяпер бруднага ды падрапанага, з пабляклым срэбным кутасам. Шмат часу прайшло, перш чым Торын набраўся сілаў, каб быць хоць крышачку ветлівым з хобітам.

— Добра, але — мёртвы вы ці жывы? — спытаў у адказ на такое Більба даволі раззлавана. Верагодна, ён забыўся, што ў яго было, па меншай меры, на адно неблагое харчаванне болын чым у гномаў, і што ён мог варушыць рукамі ды нагамі, не кажучы ўжо пра дастатковую колькасць паветра.

— Ці ж вы ў турме, ці на волі? Калі вы галодны, калі жадаеце далей цягнуць гэтую бязглуздую авантуру (яна — цалкам ваша ідэя, не мая), тады лепш паварушыце рукамі, патрыце ногі й дапамажыце мне вызваліць астатніх з бочак.

Зразумела, Торын згадзіўся, што гэта самае разумнае ў да-дзеных абставінах, і пасля яшчэ тузіна стогнаў узняўся й дапамог хобіту, як здолеў. Бадзяючыся па вадзе ў цемры, гэта была не надта лёгкая ды вельмі небяспечная праца — адшукаць па-трэбныя цабэркі. Грукалі ды слухалі, а знайшлі толькі шэсць гномаў, якія мелі сілы адказаць. Іх распакавалі й дапамаглі ім дабрацца да берага, дзе яны і паляглі, стогнучы ды буркочучы. Так яны вымаклі, такія былі знясіленыя, што і не зразумелі адразу, вызвалілі іх ці не, і ўдзячнасці аніякай не адчувалі.

Больш за астатніх не пашанцавала Баліну ды Дваліну. Іх прасіць пра дапамогу карысці не было. Біфуру з Бафурам да-сталося менш, яны не так вымаклі, але ж палеглі на беразе і рабіць што-небудзь іншае адмовіліся. Аднак Філі і Кілі, якія былі маладзейшыя (для гномаў) і запакаваныя больш утульна з кучай саломы ў меншых бочках, выбраліся вонкі амаль усмі-хаючыся, ну можа, з сіняком-другім, ды трохі змярцвелыя, што хутка прайшло.

— Спадзяюся, у жыцці больш яблыка не панюхаю! — сказаў Філі. — Уся мая бочка прапахла імі. Увесь час адчуваць яблычны пах, калі варухнуцца амаль не можаш, змерз і галодны як сабака — звар'яцець можна! Я б цяпер усё на свеце з'еў, гадзінамі б жэр — але не яблыкі, крый нябёсы, не яблыкі!

3 добраахвотнай дапамогай Філі і Кілі, Торын з Більба нарэшце знайшлі рэшту кампаніі ды павыцягвалі вонкі. Бедны таўстун Бамбур ці тое спаў, ці згубіў прытомнасць, Доры, Норы, Оры, Ойн ды Глойн амаль патанулі і былі ледзь жывыя. Іх давялося несці аднаго за адным на бераг ды класці шэрагам — ачуняць.

— Добра! — сказаў Торын. — Нарэшце дзякуючы шчаслівай нашай зорцы ды спадару Торбінсу дабраліся. Упэўнены, спадар Торбінс, безумоўна, заслужыў найвялікшую падзяку, хоць я быў бы больш удзячны за болын камфортны спосаб перамяшчэння. Але — усе мы зноў найбольш шчыра да вашых паслуг, спадар Торбінс. Безумоўна, пачуццё ўдзячнасці яшчэ глыбей кране нашы сэрцы, калі мы падсілкуемся ды як след адпачнем. А да таго — што ж цяпер будзем рабіць?

— Мая прапанова — Азёрны Горад, — сказаў Більба. — Што яшчэ?

Вядома, нічога іншага немагчыма было прапанаваць, таму, пакінуўшы астатніх, Торын з хобітам ды Філі з Кілі пашыбавалі ўздоўж берага да вялікага моста. Уваход на яго вартавалі, але не надта пільна, бо ўжо даўно асаблівай асцярожнасці не патра-бавалася. 3 Ляснымі эльфамі сябравалі, хіба што з рачнымі тролямі здараліся сутычкі. Іншыя жыхары Поўначы былі дзесьці далёка, а значыць, іх амаль і не было. Некаторыя з гарадской моладзі нават уголас аспрэчвалі існаванне цмока ды смяяліся з сівабародых старых, якія сцвярджалі, што на свае вочы бачылі ў маладосці ягоныя палёты. Нядзіўна, што вартавыя пілі ды рага-талі, седзячы каля вогнішча ў сваёй халупе, ды не чулі ні шуму, які нарабілі гномы з хобітам, адчыняючы бочкі, ані крокаў. Здзіўленне вартавых было непамерным, калі Торын Дубатарч выступіў з-за дзвярэй.

Поделиться с друзьями: