Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Хору валанцёраў ён не чакаў, таму і не расчараваўся. Філі з Кілі здаваліся крыху заклапочанымі і пераміналіся з нагі на нагу, а астатнія і выгляд не спрабавалі зрабіць, што жадаюць ісці — за выключэннем старога Баліна, які проста добра ставіўся да хобіта. Вось ён і сказаў, што зойдзе ў тунель і, верагодна, пройдзе крыху разам з хобітам, і будзе напагатове, калі спатрэбіцца паклікаць на дапамогу іншых.
Ну што яшчэ сказаць пра гномаў? Сапраўды, заплацілі б яны за Більбавы паслугі шчодра, бо нанялі яго, каб рабіў брудную працу за іх, дык няхай і робіць, навошта яму перашкаджаць, калі сам напрасіўся? Зразумела, дапамаглі б хобіту ў любым выпадку, зрабілі б, што можна, каб выцягнуць з небяспекі, як тое і было ў выпадку з тролямі ў пачатку падарожжа, калі і прычын для ўдзячнасці ў іх не было. Такія яны, гномы: не героі, але народ рэалістычны,
За спінай хобіта на цьмяна-чорных нябёсах пачалі адна за адной запальвацца зоркі, калі ён, нарэшце, прапоўз за чароўныя дзверы і пакраўся па тунелі ў глыбіню Гары. Ісці было лягчэй, чым ён уяўляў сабе. Бо тое была не гоблінская нара і не Ірубы падземны калідор лясных эльфаў. А быў тое праход, які зрабілі гномы ў свае самыя лепшыя часы: раўнюткі, нібы лінейка, з гладкай падлогай і сценамі, ён спускаўся ўвесь час пад адным і тым невялікім вуглом — да далёкага канца недзе ў цемры, унізе.
Праз нейкі час Балін пажадаў Більба ўдалай разведкі і спы-ніўся там, дзе яшчэ можна было бачыць слабыя абрысы дзвераў і дзе з-за дзіўнага тунельнага рэха чулася яшчэ шапаценне гномаў — тыя збіліся побач з уваходам. Потым хобіт насунуў пярсцёнак і, занепакоены незвычыйным рэхам, надта (нават для хобіта) асцярожна, бязгучна пакраўся ўніз, уніз, у цемру. Яго аж калаціла з жаху, але твар ягоны заставаўся суворы і рашучы. Зусім ён не быў падобны да таго хобіта, якому некалі давялося выскачыць без насоўкі з Торбы-пад-Стромай шмат-шмат часу таму. Ужо стагоддзі Більба абыходзіўся без насоўкі. Цяпер хобіт толькі крыху паслабіў кінжал у похвах, падцягнуў папругу дый рушыў далей.
— Вось ты і дабраўся да таго самага, шаноўны спадар Більба Торбінс, — сказаў ён сам да сябе. — На той вечарыне ты вырашыў крочыць наперад і ўлезці, ну дык зараз чарга падышла вылазіць ды плаціць. Даражэнькі ты мой, ну і дурань жа ты, быў дурань, дурань i есць! — так казала нанменш хватаўская ягоная частка. — Ну што за карысць мне з цмокавых скарбаў? Прачнуцца б і пакінуць у жахлівым сне і кампанію гэтую, і ўсё астатняе, і пабачыць раптам, што тунель гэты дурны — ані што іншае, як мая ўласная заля ва ўласнай маёй норцы!
Зразумела, ён не прачнуўся, а ішоў ды ішоў далей, пакуль аніякіх адзнакаў дзвярэй за спінаю больш не засталося. Ён стаўся зусім самотны. Аднак хутка яму падалося, што аднекуль цягне цеплынёю. «Ці нейкае ззянне я бачу наперадзе?» — падумаў ён.
Так і было. Чым бліжэй, тым лепш яно бачылася, пунсовае ззянне, якое рабілася ўсё чырванейшым і зырчэйшым. I, адначасова, рабілася ў тунелі ўсё гарачэй. Кпубы пары праплывалі побач, і пот пакаціўся з хобіта градам. I пачаў мерна біцца ў ягоныя вушы цяжкі гук, быццам гіганцкія бурбалы ўзнімаліся з глыбінь вязкай вадкасці, якая вось-вось закіпіць, ды лопаліся: гэта перамяжалася хрыплаватым грукатам, падобным да мур-кання агромністага ката. Памыліцца было немагчыма — гук, безумоўна, быў храпам нейкай неабсяжнай жывёліны, якая спала сярод чырвонага ззяння за канцом І \гнеля.
Тут Більба спыніўся. I рушыць зноў было найбольш адважным учынкам за ўсё ягонае жыццё. Жахі, якія ён спазнаў пасля, ані ў якае параўнанне з гэтым не ідуць. Хобіт вытрымаў самую жорсткую бойку перад тым, каб нават позірк кінуць на ўсю тую жудасць, якая чакала яго. Але ж вытрымаў і праз нейкі час крочыў наперад. Толькі ўявіце сабе: вось наш хобіт дабіраецца да канца тунеля, да дзіркі такога ж памеру і формы, як і ўваход. Вось маленькая хобітава галава выторкваецца вонкі. I перад хобітавымі вачымарассцілаецца самая ніжняя гномская пячорная заля ці кладоўка, якую гномы выдзеўблі акурат у сэрцы Гары. У цемры можна было толькі здагадвацца пра сапраўдныя памеры пячоры, але непадалёк ад каменнай падлогі ўзнімалася яркае ззянне. Ззянне Драка!
Тут ён і ляжаў, агромністы чырвона-залаты цмок, і моцна спаў. Дыханне выбухамі дыму і грукатальных гукаў выходзіла праз ягоныя сківіцы і з ноздраў, але ж полымя ягонае была пры-тушанае. Пад цмокам, пад велізарнымі лапамі і тулавам, пад непа-мернай даўжыні хвастом, скручаным у кольцы, ляжалі скарбы: безліч кучаў усялякіх каштоўнасцяў, золата апрацаванага і прос-тага, каштоўных камянёў і самацветаў, і срэбра адсвечвала крывёю ў цмокавым ззянні.
Драк
ляжаў, склаўшы крылы, і быў падобны да агромністага кажана. Ён ляжаў крыху на баку, таму хобіт бачыў ягонае бледнае пуза, да якога прыляпіліся ад доўгага ляжання на каштоўнай пасцелі каменні і золата. За цмокам побач са сценамі няясна бачы-ліся абрысы броняў, шаломаў і сякераў, мячоў і дзідаў, і шэрагамі стаялі велізарныя скрыні і куфры са скарбамі, пра якія можна было толькі здагадвацца.Сказаць, што ў Більба ажно дыханне перахапіла — значыць, нічога не сказаць. Дый словаў у нашай мове бракуе, каб апісаць ягонае пачуццё, — бракуе з тых часоў, калі Людзі папсавалі мову, якую вывучылі ад эльфаў у тью дні, калі свет быў малады і цудоўны. Чуў Більба пра цмокавы скарбніцы, і песні чуў, і паданні, але ж раскошу, прагу, жаданне ўладарыць, незвычайны цуд і дзівосы такога скарба і ўявіць не мог. Чары скарбаў, гномава захапленне незвычайным і каштоўным пранізалі ягонае сэрца, і ён стаяў нерухома ў сузіранні, нават забыўшыся на жудаснага ахоўніка скарбаў, пазіраў на кляйноты звыш усялякай меры і разліку.
Доўгі час сузіраў ён, доўгі, пакуль, нарэшце, нібыта пры-цягнуты супраць сваёй волі, выйшаў з ценю каля дзвярэй і пайшоў да бліжэйшай кучы скарбаў. Над ім спаў цмок, жудасная пагроза нават у сне. Хобіт схапіў вялізны куфель з дзвюма ручкамі такі цяжкі, які толькі здолеў несці, і зірнуў, трапечучы, наверх. Драк варухнуў крылам, выпусціў кшцюр, яго соннае буркаценне крыху памянялася.
Більба кінуўся ўцякаць. Але цмок не прачнуўся, яшчэ не прачнуўся — проста адна мара пра жорсткасць і гвалт змянілася шшай. Ён застаўся ляжаць у залі, якую здабыў злачынствам. А маленькі хобіт бег, цяжка дыхаючы, уверх па тунелі. Сэрца хобіта калацілася, і ногі дрыжэлі крыху больш, чым падчас спуску. Але куфель ён трымаў моцна, і адзінай думкай ягонай была: «Атрымалася! Вось ім, так ім! Больш падобны да лавачніка, чым да ўзломшчыка, ха! Ну, больш мы такога не пачуем!»
Не, ён такога не пачуў. Балін вельмі ўзрадаваўся, калі зноў убачыў хобіта, і радасны быў не менш, чым здзіўлены. Ён падхапіў Більба ды панёс на карку да свежага паветра. Ужо надышла ноч, аблокі закрылі зоркі. Більба ляжаў з заплюшчанымі вачыма, хапаючы ротам паветра, незвычайна задаволены свежым ветрыкам, і наўрад ці звяртаў увагу на ўзбуджэнне гномаў. I на тое, як гномы шанавалі яго і абяцалі паслугі ўсіх сем'яў іх і сваякоў да дзесятага калена, і пляскалі па ягоных плячах.
Гномы яшчэ перадавалі куфель адзін аднаму і з захапленнем гутарылі пра вяртанне сваіх скарбаў, калі раптам неабсяжны, глыбокі грукат пракаціўся з нетраў Гары. Нібы стары вулкан вырашыў зноў пачаць вывяргацца неадкладна зараз. Дзверы шчыльненька прычынілі, заклаўшы каменем, каб зусім не замкнуць, і доўгі час з тунеля даносілася найжахлівейшае рэха, вусцішнае выццё, тупаценне ды роў — аж трэслася гара.
Вось тады гномы забыліся на сваю весялосць і самаўпэў-неную хвальбу, прыціснуліся да скалаў ды сцішыліся. Каго-каго, а Драка з ліку цяжкіх праблемаў выкідваць не варта было. Калі жывеш побач з цмокам, забывацца на яго не надта разумна. Цмокі не маюць карысці ад усіх сваіх скарбаў, але ж, як правіла, ведаюць іх да апошняй залацінкі, асабліва калі валодаюць доўгі час. Драк выключэннем не быў. Яму раптам прысніўся не вельмі добры сон (там нейкі ваяр, невялікага памеру, але неверагоднай дзёрзкасці і з вострым мячом у руках, рабіў штосьці ўвогуле непрыемнае); сон змяніўся дрымотай, а потым і дрьшота мінула. У пячоры патыхала нечым незнаёмым — магчыма, з той вунь маленькай дзіркі? Ніколі яна не здавалася прыемнай, дзірка тая, хоць і зусім маленечкая. Драк зірнуў на яе з падазрэннем і здзі-віўся, чаму дасюль не заваліў яе каменнем. Дый у апошнія часы рэха нейкага грукату даносілася з яе да берлагу, напэўна, аднекуль з паверхні. Цмок варухнуўся і пацягнуўся галавой — каб пры-нюхацца. I тут заўважыў, што не хапае куфля!
Зладзеі! Пажар! Забойства! Такога не здаралася з часоў, калі ён упершыню з'явіўся ля Гары! Цмокава шаленства і апісаць немагчыма. Так шалее толькі багаты народ, які мае значна больш багацця, чым задавальнення з яго, і раптам губляе нешта, чым ніколі не карыстаўся, што ніколі не патрабавалася, але чым валодаў доўгі час. Цмок дыхнуў полымем, уся заля запоўнілася дымам. Ён паспрабаваў прасунуць галаву ў дзірку — дарэмна. Тады ён зароў у сваім падзямеллі, быццам навальнічныя грымоты і, спрытна несучы сваё доўгае цела праз велізарныя тунелі гном-скага пячорнага палацу, панёсся да Пярэдняй брамы.