Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Перад тым, як мы адыдзем, — сказаў Торын. — Ці ж вы не ўзломшчык? Ці сядзець на ганку не вашая праца, не кажучы пра дзверы і тое, што за імі? Аднак наконт ложка і снедання — я цалкам згодны. Перад дарогай я люблю яечню з шасці яек з вяндлінай, а яйкі добра прасмажаныя, не вадкія ўсярэдзіне і ні ў якім разе не парушаныя.

Пасля таго ўсе астатнія таксама замовілі сабе сняданак, не паклапаціўшыся нават «калі ласка» сказаць (што нямала раззлавала Більба), і ўсталі. Хобіту давялося для ўсіх знайсці месца: заняць усе гасцявыя пакоі і зрабіць ложкі на крэслах, каб парассоўваць гасцей, і лёг на свой маленькі ложак, вельмі стомлены і не тое каб надта шчаслівы. Адно ён вырашыў цвёрда: ні ў якім разе раніцою

не ўставаць і не гатаваць усім і кожнаму з іх (каб ім было няладна!) сняданак. Хватаўскае ў ім паціху выпетрылася, і ён зусім ужо не быў упэўнены, што зранку рушыць у падарожжа.

Лежачы ў ложку, ён пачуў, як за сценкай, у суседнім пакоі — лепшай гасцявой спальні, Торын напявае сабе пад нос:

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,Пячораў глыбокіх і гор снегавых —3 першым святлом пакінем мы дом,Па золата-дзіва для скарбаў сваіх.

Більба заснуў з гэтым увушшу, і меў праз тое вельмі не-прыемныя сны. Прачнуўся ён значна пазней ад першага святла.

Частка 2

СМАЖАНАЯ БАРАНІНА

Більба ўскочыў і, накінуўшы вопратку, рушыў да сталоўні. Але нікога там не ўбачыў — толькі сляды багатага ды вельмі паспешнага снедання. Гармідар быў жахлівы, на кухні — горы нямытага посуду. Амаль кожная хобітава каструля, талерка ці патэльня была выкарыстаная ды запэцканая. Мыццё посуду ўяўлялася настолькі безнадзейным, што Більба прымушаны быў паверыць у існаванне ўчорашняй вечарьшкі. Але лепей бы яна была дрэнным сном. Аднак якая палёгка — ведаць, што яны ўсё зрабілі і сышлі без яго, яго нават не пабудзіўшы. («Хоць бы «дзя-куй» сказалі», — падумаў ён.) I ўсё-ткі хобіт адчуваў сябе — на ўласнае здзіўленне — крыху расчараваным.

«Не будзь дурнем, Більба Торбінс, — казаў ён сабе, — марыць пра цмокаў ды ўсялякую замежную бязглуздзіцу ў тваім веку!» Так што Більба надзеў фартух, запаліў агонь, закіпяціў ваду ды вымыў посуд. Потым ён нядрэнна паснедаў на кухні — перад тым, як прыбраць у сталоўні. Сонца ўжо зіхацела на ўсю моц, і вонкавыя дзверы былі адчыненыя, упускаючы ў дом цёплы веснавы ветрык. Більба ажно пачаў уголас насвістваць і на мінулую ноч забыўся. Ён ужо засеў за нядрэнны другі сняданак у сталоўні пры адчыненым акне, калі зайшоў Гэндальф.

— Даражэнькі мой, — сказаў ён, — і калі ж ты збіраешся ісці? Здаецца, мы дамовіліся пра выхадраніцоюі — і тут у цябе сняданак, ці як ты яго называеш, а палове на адзінаццатую! Яны пакінулі табе ліст, бо чакаць ужо не маглі.

— Які ліст? — папытаў небарака Торбінс, цалкам збянтэ-жаны.

— Зямля ды нябёсы! — сказаў Гэндальф. — Ты сам не свой гэтым ранкам — нават пыл з каміна не сцёр!

— Ну і што? Мне хапіла перамыць посуду за чатырнаццацёх!

— Калі б ты выцер пыл з каміна, ты знайшоў бы вось гэта пад гадзіннікам, — сказаў Гэндальф, працягнуўшы Більба ліст (напісаны, зразумела, на хобітавай уласнай паперы для нататак).

Вось што ён прачытаў:

«Ад Торына і Кампаніі ўзломшчыку Більба — прывітанне! Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за Вашу гасціннасць і прапанову прафесійнай дапамогі, якую з вялікім задавальненнем прьшаем. Умовы: аплата па канчатковым разліку, у памеры не больш за адну чатырнаццатую агульнага здабытку (у выпадку яго наяўнасці); кампенсацыя падарожных стратаў гарантаваная ў любым выпадку; выдаткі на пахаванне нясуць астатнія кам-паньёны ці іх прадстаўнікі, калі ўзнікне неабходнасць і калі гэтае пытанне наперад не абмеркаванае.

Лічым залішнім турбаваць Ваш каштоўны адпачынак, таму мы распачалі пэўныя крокі па падрыхтоўцы і будзем чакаць Вашамосць у шынку «Зялёны Цмок», Прырэчча, дакладна аб 11.00 раніцы. Верым, што Вы будзеце пунктуальным.

3 вялікай пашанай,

Вашыя

Торын&Кампанія».

— Так

што ў цябе дзесяць хвілін. Давядзецца бегчы, — сказаў Гэндальф.

— Але… — сказаў Більба.

— Няма часу, — сказаў чараўнік.

— Але… — сказаў Більба зноў.

— I для гэтага няма! Бяжы!

Да сканчэння сваіх дзён Більба так і не ўспомніў, як жа ён апынуўся на двары без капелюша, кіёчка ці грошай, без усяго, што звычайна браў з сабой, пакінуўшы другі сняданак напалову цэлым, а посуд пасля першага — зусім нямытым. Усунуўшы ключы ў руку Гэндальфа, хобіт памчаўся так хутка, як толькі валасатыя ногі здолелі несці яго па прысадах, за вялікі млын, за раку і яшчэ потым мілю ці больш.

Ён надта задыхаўся, дабегшы нарэшце да Прырэчча, як толькі-толькі прабіла адзінаццаць, і тут заўважыў, што не ўзяў з сабой насоўкі!

— Брава! — сказаў Балін, які стаяў у дзвярах шынка ў чакан-ні яго.

Тут з-за павароту вясковай дарогі паказаліся астатнія. Лны ехалі на поні, і кожны поні быў проста завалены разнастайнымі пакункамі, валізамі, торбамі ды скрынкамі. Быў побач з імі і зусім маленькі поні, відавочна, для Більба.

— Сядайце абодва, ды едзем! — сказаў Торын.

— Прашу прабачэння, — сказаў Більба, — на вялікі жаль, я без капелюша і пакінуў дома насоўкі, дый грошы таксама. Я атрымаў ваш ліст, калі быць дакладным, у 10:45.

— Не трэба быць дакладным, — сказаў Торын, — і хвалявацца не трэба! Вам давядзецца абыходзіцца без насовак і шмат чаго іншага, пакуль падарожжа не скончыцца. Што датычыць капелюша, у маім багажы ёсць запасныя капялюш і плашч.

Вось так вандроўка і пачалася, верхам на гружаных поні адной цудоўнай раніцай акурат перад траўнем. Більба апрануў цёмна-зялёны капялюш (з парай-другой плямаў з-за дрэннага надвор'я) ды такі ж плашч, пазычаныя ў Торына. Яны былі ддя хобіта вялікія. і выгладаў ён камічна. Што б ягоны бацька Банга падумаў пра яі о, я не рызыкну нават і ўявіць. Адзіным суцяшэннем было тое, Ішо прыняць Більба за гнома было немагчыма — барады няма.

Ехалі яны не надта доўга, калі з'явіўся Гэндальф верхам на прыгожым белым кані. Ён прывёз з сабою мноства насовак, а таксама більбаву люльку ды тытунь. Пасля таго кампанія рушыла даволі весела і гутарыла, і распавядала гісторыі, і спявала песні ўвесь дзень (зразумела, спыняючыся падсілкавацца). Гэта рабілася не так часта, як Більба хацелася б, але ж ён адчуў, што прыгоды, урэшце, не такая ўжо дрэнная справа.

Спачатку яны праязджалі хобіцкія землі, край добра да-гледжаны, населены народам гаспадарлівым ды сумленным, з гасцінцамі, з шынкамі пры іх, сустракалі фермераў ды зрэдку гномаў, якія спяшаліся па сваіх справах. Потым трапілі ў край, дзе народ размаўляў не зусім зразумела і спяваў песні, якіх Більба ніколі не чуў. Потым яны заехалі далёка ў Запустэчу, дзе ні шынкоў не было, ні людзей не засталося і дарогі паступова пагаршаліся. Непадалёк наперадзе замаячылі змрочныя, цьмяныя ад дрэў пагоркі, уздымаючыся ўсё вышэй ды вышэй. На некаторых віднеліся старью вежы ды замкі нядобрага выгляду, быццам пабудаваныя людзьмі непрыемнымі і дрэннымі. Усё здавалася змрочным, і надвор'е пагоршылася. Большую частку падарожжа яно было такім добрым, якім толькі можа быць у траўні, лават у чароўных гісторыях, а тут раптам зрабілася халодна і мокра. У Запустэчы спыняліся на ноч дзе давядзецца, абы суха было.

«Уявіць толькі, хутка чэрвень», — бурчаў Більба, плёскаючы за астатнімі па вельмі бруднай дарозе. Часу было за пяць гадзін, дождж ліў увесь дзень, капялюш не абараняўвачэй ад вады, плашч набрыняў вадой, поні стаміўся і спатыкаўся ледзь не аб кожны камень, астатнія ехалі панура і размаўляць жадання не мелі. «Я ўпэўнены, што вада пратачылася і да сухой вопраткі, і ў мяшкі з ежай, — думаў Більба. — Трасца на гэтае ўзломніцтва і ўсё з ім разам! Быў бы я цяпер дома, у сваёй норцы перад агменем, побач з чайнікам, які ледзь пачаў свістаць!» Мроіў ён пра гэта, трэба заўважыць, не апошнім разам.

Поделиться с друзьями: