Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
— Забойцы і сябры эльфаў! — закрычаў Вярхоўны Гоблін.
— Секчы іх! Кусаць іх! Лупцаваць іх! Бізунамі іх! Кіньце іх у змрочныя змяіныя норы! Няхай яны ніколі больш не ўбачаць святла!
Так ён ашалеў, што нават сам саскочыў з каменя і кінуўся на Торына, разявіўшы ляпу.
У гэты самы момант усе агні ў пячоры раптам памерлі, а вялікае вогнішча ў сярэдзіне згасла, хлопнуўшы — пуф-ф! — і ад яго ўзняўся слуп зіхотка-блакітнага дыму аж да самай столі. Ад яго ва ўсе бакі на гоблінаў пасыпаліся пранізліва яркія iv Іыя іскры.
Такая мітусня пачалася, крыкі, лямант, віскат, стогны, пра-клёны, воплі, вохканне, грукат, рыканне, рыпенне і бурчанне — апісаць немагчыма. Некалькі сотняў дзікіх катоў ды сабак, якіх разам павольна
Раптам заблішчэў сваім уласным святлом меч. Більба ўбачыў,
як ён працяў Вярхоўнага Гобліна наскрозь, калі той стаяў, аслупянелы, сярод ляманту і мітусні. Ён упаў мёртвы, а гобліны-салдаты, завішчэўшы, пабеглі ад мяча ў цемру. Меч вярнуўся ў похвы.
— Хутка за мной, — сказаў жорсткі і спакойны голас, і не паспеў Більба зразумець, што ж адбываецца, як ужо пакулыаў услед за напятым ланцугом яшчэ глыбей уніз, і крыкі за спінай у гоблінавай зале адцаліліся. Наперадзе, як правадыр, ззяў цьмяны агеньчык.
— Хутчэй, хутчэй! — сказаў голас. — Паходні хутка запа-ляць зноў!
— Хвілінку! — сказаў Доры, які ў чарзе закаваных гномаў быў побач з Більба і быў гномам сумленным. Ён падставіў хобіту карак і дапамог узлезці, як мог са скаванымі рукамі, і ўсе разам пабеглі, бразгаючы ланцугамі і спатыкаючыся — цяжка бегчы роўна, калі рукі скаваныя. Праз невялікі час спыніліся. Яны знаходзіліся ўжо ў самым сэрцы гары.
Тут Гэндальф і запаліў свой посах. Ну, вядома, гэта менавіта Гэндальф усчаў усю мітусню, але ж гномы ў той час былі надта занятыя, каб распытваць, як ён сюды трапіў. Ён зноў выцягнуў меч з похваў, і той заззяў сам сабою ў цемры. Меч палаў ад шаленства, калі гобліны былі побач, а зараз ён ззяў блакітным полымем, задаволены, што забіў гаспадара гоблінскае пячоры. Ён пасек гоблінавы кайданы ў момант, вызваліўшы ўсіх палонных. Імя гэтага мяча, як вы памятаеце, было Гламдрынг, альбо «Молат Ворагаў». Гобліны звалі яго проста «Лупцун» і ненавідзелі яшчэ горш за «Кусача» (калі такое ўвогуле магчыма). Оркрыст таксама быў выратаваны, бо Гэндальф прынёс яго з сабою, выхапіўшы ў аднаго з перапалоханых гоблінаў-вартаўнікоў. Гэндальф пра ўсё клапаціўся, і хоць не быў усёмагутны, для сяброў, якія патрапілі ў бяду, зрабіць мог шмат.
— Усе тут? — спытаў ён, вярнуўшы меч Торыну. — Так, паглядзім! Першы — Торын, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы, восьмы, дзевяты, дзесяты, адзінаццаты — дзе Філі з Кілі? — а, вось яны! Дванаццаты, трынаццаты — і спадар Торбінс. Чатырнаццаць! Добра, добра, магло б быць і горш. Зразумела, магло б атрымацца і значна, значна лепш. Без поні, без ежы, не ведаем, дзе знаходзімся, плюс плойма гоблінаў за спінай! Добра, рушылі!
I рушылі. Гэндальф не памыляўся: яны пачулі недзе далёка, ззаду, у тунелях, якія ўжо прабеглі, гоблінскія крыкі і жудасны лямант. Гэта іх яшчэ больш прыспешыла. Бедны Більба і на палову так хутка бегчы б не змог — гномы, я вам скажу, здольныя нагамі варушыць з неверагоднай хуткасцю, калі патрэбна. Таму гномы падхапілі Більба і неслі па чарзе.
Але гобліны — бегуны лепшыя за гномаў, а гэтыя гобліны і шлях ведалі лепей, бо самі яго рабілі, да таго ж раззлаваліся гранічна. Так што, як гномы ні стараліся, а гоблінавы крыкі ды енкі чуліся ўсё бліжэй. Хутка стала магчыма адрозніць і пляскатанне гоблінскіх ног па падлозе, шмат крокаў ззаду — а здавалася, адразу ж за апошнім паваротам. Ужо і чырвоныя блішчынкі паходняў можна было пабачыць за спінай у тунелі, і гномы смяротна стаміліся.
— Ну навошта, навошта я пакінуў сваю нару! — мармытаў бедны спадар Торбінс, падскокваючы на Бамбуравым карку.
— Ну навошта, навошта я згадзіўся ўзяць гэтага нікчэмнага небараку хобіта
на паляванне па скарбы! — казаў бедны Бамбур, які быў тоўсты, перапалоханы, цяжка дыхаў, і пот з яго каціўся градам.Тут Гэндальф адстаў, і Торын з ім. Кампанія завярнула за рог, і Гэндальф скамандаваў: «Чакаем тут! Торын, меч вонкі!»
Нічога іншага не заставалася — і гоблінам гэта, трэба сказаць, спадабалася не надта. Яны выскачылі з крыкам з-за вугла — і знянацку напаткалі Оркрыст і Гламдрынц што ззялі халодным блакітным агнём проста ў іх здзіўленыя вочы. Першыя гобліны паспелі перад смерцю кінуць паходні ды завішчэць. Астатнія заскуголілі яшчэ пранізлівей і кінуліся назад, збіваючы тых, хто бег за імі. «Кусач і Лупцун!» — вішчэлі яны, і хутка, згубіўшы ўсялякі парадак, большасць гоблінаў стрымгалоў кінулася наўцёкі туды, адкуль прыбегла.
Шмат часу прайшло, пакуль адважыліся яны зазірнуць за той рог. За гэты час гномы ўцяклі далёка па цёмных тунелях гоблін-скага каралеўства. Калі гобліны, нарэшце, здагадаліся, яны пагасілі паходні, абуліся ў мяккія чаравікі і даслалі наперад найхутчэйшых бегуноў з самымі лепшымі вачыма і вострым слыхам. Тыя пабеглі, як тхары ў цемры, і наўрад ці рабілі больш шуму, чым кажаны.
Вось чаму ні Більба, ні гномы, ні нават Гэндальф іх не пачулі. I не ўбачылі. Але ж іх саміх гобліны, што беглі ззаду, бачылі добра, бо Гэндальф крыху запаліў свой посах, каб дапамагчы гномам рухацца.
Знянацку Доры (яму зноў прыйшла чарга несці Більба) нехта схапіў ззаду. Доры закрычаў і паваліўся, хобіт скаціўся з ягонага карку ў цемру, стукнуўся галавою аб камень — і больш нічога не памятаў.
Частка 5
ЗАГАДКІ Ў ЦЕМРЫ
Калi Більба расплюшчыў вочы, то і не зразумеў адразу — з закрытымі вачыма ён ці з адкрытымі. Побач з ім нікога не было. Уявіце яго жах! Ён ані чуць нічога не мог, ані бачыць, і не адчуваў нічога, акрамя каменнай падлогі.
Павольна, вельма павольна ён узняўся ды папоўз ракам, пакуль не дакрануўся да сцяны тунеля. Ён прапоўз трохі туды і сюды, але ж нічога не змог знайсці, увогуле нічога, ніякіх слядоў гоблінаў ці гномаў. Галава яго круцілася, і ён нават не меў ніякай упэўненасці наконт таго, адкуль жа і куды ён рушыў перад тым, як страціў прытомнасць. Што ж, хобіт папоўз наўздагад і даволі шмат прапоўз, калі рука яго раптам патрапіла на нешта, падобнае да маленькага металічнага пярсцёнка, яшчэ халаднейшага за каменную падлогу. Ён і не падазраваў, што ў гэты момант і жыццё яго, і ўзломшчыцкая кар'ера раптам і назаўсёды змяніліся. Пярсцёнак хобіт амаль машынальна сунуў у кішэню. Зразумела, ён ніякай карысці цяпер у ім не бачыў. I далей Більба не папоўз, а тут жа сеў на падлогу і цалкам адцаўся пачуццю ўласнай нік-чэмнасці. На даволі доўгі час. Бачылася яму, як смажыць ён бекон з яйкамі на ўласнай кухні — адчувалася, што самы час добра падсілкавацца — і было ад таго яшчэ больш ніьсчэмна і нудліва.
Няясна было, што рабіць, невядома, што здарылася, чаму яго пакінулі, і калі ўжо пакінулі, чаму гобліны не падхапілі, і нават чаму галава так баліць. Па праўдзе кажучы, ён проста вельмі спакойна ляжаў сабе ў ціхім цёмным кутку даволі доўга.
Праз нейкі час Більба памацаў па кішэнях, шукаючы люльку. Яна аказалася цэлая — ужо нешта! Потым надышла чарга кескі, а ў ёй адшукалася крыху тытуню — таксама добра! Потым ён памацаў, шукаючы запалкі. Не знайшоў, і адчай яго агарнуў незвычайны. Аднак жа добра, што не знайшоў, — вырашыў хобіт, калі, нарэшце, пачаў так-сяк абдумваць сваё становішча. Што б толькі магло выпаўзці з цёмных нораў на пах тытуню і святло запалак у гэтым жудасным месцы! Праўда, лепш ад такіх разважанняў не рабілася. Аднак жа няма ліха без карысці — ля-паючы па кішэнях у пошуках запалак, раптам напаткаў цаўё свайго маленькага мяча, таго самага кінжала, адваяванага ў троляў і зусім забытага пасля. Пашанцавала: гобліны кінжалу не заўважылі, бо Більба насіў яго пад камізэлькай.