Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Узлахобіт? — спыталі яны з апаскай. Тролі тугадумы, да новага ставяцца надта недаверліва ды падазрона.

— А што ўзлахобіту рабіць у маёй кішэні? — сказаў Вільям.

— А ці можна іх есці? — спытаў Том.

— Паспрабаваць можна, — сказаў Берт, узяўшы сякач.

— Яго на адзін зуб не хопіць, — засумняваўся Вільям, які ўжо добра павячэраў. — Калі яго абадраць ды косткі вылушчыць.

— Можа, шмат такіх паблізу бегае. Пірог з іх зрабіць, — сказаў Берт. — Гэй, ты, ці ёсць яшчэ такія, што шнараць па лесе, трусік ты гэтакі? — дадаў ён, гледзячы на хобітавы калматыя ножкі, схапіў Більба за пяткі, узняў ды патрос.

— Так, так, шмат, — правішчэў Більба перад тым, як ус-помніць, што

сяброў выдаваць не варта, і адразу дадаў: Не, нікога, сапраўды, нікога.

— Як гэта? — сказаў Берт, трымаючы Більба перад сабой, гэты раз за валасы.

— Так, так! — залямантаваў Більба, спрабуючы ўдыхнуць паветра. — Не трэба мяне гатаваць, добрыя спадары! Я сам добра гатую, і магу гатоўку зрабіць лепшую, чым з мяне гатоўка, калі вы мяне разумееце. Я вам зраблю цудоўнейшы сняданак, калі вы мною не павячэраеце!

— Бедны малы паўзун, — сказаў Вільям. Ён ўжо з'еў, колькі ўлезла і нават болыы, ды запіў не меншай колькасцю піва. — Бедны малы паўзун. Няхай паўзе сабе!

— Пакуль не скажа, што значыць «шмат» і «нікога» — не! — сказаў Берт. — Не хачу, каб мне глотку ў сне перарэзалі. Па-трымай-тка яму пяткі над вогнішчам, пакуль не загаворыць!

— Не буду, — сказаў Вільям. — Я яго злавіў, мая справа.

— Ты тоўсты дурань, Вільям, ж я ўжо казаў сённяшнім вечарам.

— Быдда!

— А вось за гэта ты адкажаш, Біл Хагінс! — сказаў Берт і тыцнуў кулаком Вільяму ў вока.

Бойка адбылася на зайздрасць. Більба праз сілу скеміў адпаўзці, каб не стапталі, калі Берт кінуў яго на зямлю. Тролі счапіліся, як сабакі, частуючы адзін аднаго кухталямі і цалкам слушнымі імёнамі. Хутка яны, сціснуўшы адзін аднога лапамі, штурхаючыся і лягаючыся, ледзь не закаціліся ў вогнішча, а Том, каб вярнуць сяброў да розуму, луцаваў іх на ўсю моц дубцом, ад чаго яны зусім ашалелі.

Самы час быў для Більба знікнуць. Але ж ягоныя бедныя маленькія ножкі Берт ледзь не раздушыў сваёй лапішчай, дыхаў Більба з цяжкасцю, галава круцілася, так што ён адпоўз крыху ад святла і спыніўся адпачыць ды перадыхнуць.

I тут пасярод бойкі з'явіўся Балін. Гномы чулі здалёк шум і валтузню і, пачакаўшы Більба або сычынага гукання, скіраваліся адзін за адным да вогнішча — так ціха, як толькі здолелі. Як толькі Том убачыў Баліна, завыў жудасна. Тролі гномаў проста на дух не выносяць (нясмажаных, ва ўсялякім разе). Берт і Біл адразу ж скончылі біцца і сказалі: «Том, хутка мех сюды!» I перад тым, як Балін уцяміў, дзе ва ўсёй гэтай катавасіі Більба, на балі-навай галаве апынуўся мех, а сам ён — на зямлі.

— Яшчэ павінны падысці, — сказаў Том, — ці я зусім розум страціў. Вось гэта і азначае — шмат і нікога. Нікога ўзлахобітаў, але ж шмат гэткіх гномаў. Во як!

— Здаецца мне, ты маеш рацыю, — сказаў Берт. — Лепш нам ад святла выбрацца.

Так яны і зрабілі. 3 мяхамі, якія выкарыстоўвалі, каб насіць бараніну і іншую здабычу, чакалі яны ў прыцемках. Гномы адзін за адным выходзілі да вогнішча, глядзелі здзіўлена на пера-куленыя куфлі, пагрызеную бараніну, і тут — гоп! На галаве мех, і сам на зямлі. Хутка Двалін ляжаў побач з Балінам, і Філі разам з Кілі, і Доры, і Норы, і Оры гуртом, і Ойн, і Глойн, і Біфур, і Бафур, і Бамбур — усе паскіданыя ў адну гару.

— Мы ім пакажам, — паабяцаў Том, бо з Біфурам і Бамбурам давялося цяжка, біліся яны шалёна, сапраўды як загнаныя ў кут гномы.

Торын з'явіўся апошні — і яго знянацку схапіць не атры-малася. Ён чакаў подступу, і каб зразумець, што справы ідуць дрэнна, яму не трэба было бачыць вытаркнутыя з мяхоў гномавы ногі. Ён спыніўся ў цемры непадалёку ад вогнішча і спытаў: «Што тут за справы? Хто тут хапае і б'е маіх людзей?»

— Тролі! — сказаў Більба з-за дрэва. Тролі на яго зусім забыліся. — Яны ў кустах хаваюцца з мяхамі.

— Ага!

Хаваюцца, значыць? — сказаў Торын і хутка скокнуў да вогнішча, так што схапіць яго тролі не паспелі. Торын выхапіў з агня вялікі дубец, што палаў з аднаго боку, і канец гэты Берт, не паспеўшы адскочыць, атрымаў проста ў вока. I на нейкі час выбыў з бойкі. Більба стараўся, як мог: ухапіў Томаву нагу, тоўстую, як маладое дрэва, і паляцеў, куляючыся, да кустоў, калі Том нагою падкінуў вуглі з вогнішча Торыну ў твар.

За тое троль атрымаў дубцом у зубы і пазбавіўся аднаго з пярэдніх. Я вам скажу, ну і завыў ён! Аднак жа дакладна ў гэты момант ззаду выскачыў Вільям і насунуў на Торына мех — у момант, з галавы да ног. Так бойка і скончылася. Справы зараз былі — не пазайздросціш. Усе павязаныя ў мяхі, побач з трыма дужараз'юшанымі тролямі (даое з падпалінамі ды сінякамі на добрую памяць), якія спрачаюцца, што лепш, павольна засмажыць гаомаў, ці пакрышыць дробненька ды зварыць, ці проста сесці на іх па чарзе ды расціснуць у фарш. А Більба стаіўся сабе ў кустах з падранай вопраткай і скурай і не наважваўся варухнуцца, каб тролі не пачулі.

Вось у той час і вярнуўся Гэндальф. Але ж ніхто яго не бачыў. Тролі якраз вырашылі засмажыць гномаў цяпер, а з'есці потым — ідэя была Бертава, і згадзіліся на яе пасля доўгай спрэчкі.

— Ды які сэнс смажыць іх адразу, усю ноч прапоркаемся, — сказаў нехта. Берт падумаў, што Вільям.

— Не пачынай спрачацца зноўку, а тое якраз усю ноч і прапоркаемся, — сказаў Берт.

— Хто спрачаецца? — сказаў Вільям, які падумаў, што менавіта Берт пачаў.

— Ты, — адказаў Берт.

— Брэшаш! — сказаў Вільям, і спрэчка пачалася зноў. Нарэшце яны вырашылі гномаў пакрышыць ды згатаваць. Таму прынеслі вялікі чорны кацёл і дасталі нажы.

— Дык варыць навошта? Вады ж няма, а да калодзежа вунь колькі тэпаць! — сказаў нехта. Берт і Вільям падумалі, што Том.

— Заткні пашчу! — сказалі яны. — Альбо так і не ўправімся. Яшчэ слова, і сам па ваду пойдзеш.

— Сам заткніся! — сказаў Том, які думаў, што гаварыў Вільям. — Хто ж, як не ты зноў спрачацца пачынае!

— Дэфектыўны ты, — сказаў Вільям.

— Сам дэфектыўны! — сказаў Том.

I зноў разгарэлася спрэчка, і яшчэ горшая, пакуль не вы-рашылі сесці па чарзе на ўсе мяхі і расціснуць гномаў у фарш, а потым зварыць.

— На каго першага сядзем? — спытаў нехта.

— На апошняга, — сказаў Берт, якому Торын пашкодзіў вока. Ён думаў, што Том гаворыць.

— Сам з сабою размаўляеш? — спытаў Том. — Ну, калі жадаеш сесці на апошняга, садзіся. Каторы ён?

— У жоўтых панчохах, — сказаў Берт.

— Бязглуздзіца, у шэрых, — сказаў нехта голасам, падобным да Вільямава.

— Упэўнены, у жоўтых, — сказаў Берт.

— I я кажу, у жоўтых, — пацвердзіў Вільям.

— Тады навошта ты казаў, што ў шэрых? — спытаў Берт.

— Я і не казаў. Том казаў.

— Ніколі я гэтага не казаў! — абурыўся Том. — Гэта ты!

— Два супраць аднаго, так што заткні пашчу! — сказаў Берт.

— Ты з кім гаворыш? — спытаў Вільям.

— Спыніцеся зараз жа! — сказалі Том і Берт разам. — Ноч праходзіць, і раніца хутка. Трэба з гэтым завязваць!

— Раніца вас захопіць і каменем зробіць! — сказаў нехта голасам, падобным да Вільямава. Але ж не Вільямаў. Якраз у гэты момант святло хлынула з-за пагорка, і гучна на галінах загаманілі птушкі. Вільям і слова не сказаў, так, нахіліўшыея, і зрабіўся каменным, а Том з Бертам паўсталі як валуны, утаропіўшыся на яго. Яны там стаяць і сёння, самі сабою, хіба што птуожі звілі на іх гнёзды. Тролі ж, як вы ведаеце, павінны штораніцы хавацца пад зямлю, інакш ператворацца ў камяні, з якіх паходзяць, ды ніколі ўжо не за-варушацца. Вось гэта і здарылася з Бертам, Томам і Вільямам.

Поделиться с друзьями: