Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы не сустракалiся з Мiёнам i не тэлефанавалi яму?

– Не, пасля таго як скончылася гутарка, я больш не меў з iм нiякiх кантактаў. Можа, мне трэба было гэта зрабiць, але такая думка не прыйшла ў галаву - я не псiхiятр, хоць i быў яго доктарам.

– Ён быў iмпульсiўны, цi не так?

– Так, - Лойд сцiснуў вусны.
– Вядома, гэта не медыцынскi тэрмiн.

– Далёка не медыцынскi, - пагадзiўся Вулф. Ён перавёў пiльны позiрк сваiх вачэй на наступнага суразмоўцу.
– Мiстэр Гроўв, мне не трэба пытацца ў вас, цi тэлефанавалi вы Мiёну, бо ўжо зафiксавана, што вы яму тэлефанавалi. Прыблiзна а пятай гадзiне?

Руперт Тлушч зноў схiлiў набок галаву. Вiдаць, гэта была яго

любiмая поза ў час гутаркi.

– Пасля пяцi гадзiн, - паправiў ён Вулфа.
– Дакладней, у пятнаццаць хвiлiн на шостую.

– Адкуль вы патэлефанавалi?

– З клуба "Гарвард".

"Нiчога сабе, - падумаў я, - колькi ж намаганняў трэба было яму прыкласцi, каб трапiць у клуб "Гарвард".

– I што вы сказалi?

– Нiчога асаблiвага, - скрывiў вусны Гроўв.
– Ведаеце, гэта не ваша справа, але паколькi астатнiя зрабiлi вам такую ласку, то i я буду трымацца iх прыкладу. Раней я забыўся спытаць, цi гатовы ён пацвердзiць згоду пералiчыць тысячу даляраў за адзiн тавар, бо адпаведнаму агенцтву патрэбны быў дакладны адказ. Мы гаварылi менш трох хвiлiн. Спярша ён быў супраць, а потым згадзiўся. Вось i ўсё.

– Цi можна было па яго голасе зразумець, што з вамi размаўляе чалавек, якi збiраецца скончыць самагубствам?

– Не, нi ў якiм разе. У яго быў сумны настрой, што i зразумела, бо ён не мог спяваць тады i не спадзяваўся аднавiць голас раней чым праз два месяцы.

– Што вы рабiлi пасля таго, як пагаварылi па тэлефоне з Мiёнам?

– Я застаўся ў клубе. Замовiў вячэру i яшчэ не паспеў скончыць есцi, як пачуў навiну пра тое, што Мiён скончыў самагубствам. Так я i не пакаштаваў замоўленых тады марозiва i кавы.

– Што ж, гэта вельмi дрэнна. Калi вы гаварылi з Мiёнам па тэлефоне, цi спрабавалi вы яшчэ раз угаварыць яго не настойваць на iску супраць мiстэра Джэймса?

Гроўв падняў галаву.

– Што я спрабаваў?
– перапытаў ён.

– Вы чулi, што я сказаў, - груба адказаў Вулф.
– Што тут дзiўнага? Зразумела, я атрымаў ад мiсiс Мiён адпаведную iнфармацыю, бо я вяду па яе просьбе расследаванне. Спярша вы былi супраць таго, каб Мiён патрабаваў выплату кампенсацыi, i спрабавалi адгаварыць яго. Вы гаварылi, што пагалоска, якая разнясецца ў вынiку ўсяго гэтага, наробiць шмат шкоды i таму не варта гэтага рабiць. Ён жа патрабаваў, каб вы падтрымалi iск, i паабяцаў скасаваць заключаны з вамi кантракт у тым выпадку, калi вы адмовiцеся. Цi не так, мiстэр Гроўв?

– Не, не так, - блiснуў сваiмi чорнымi вачыма Гроўв.
– Зусiм не так! Я толькi выказаў яму сваю думку. Калi ж было вырашана заявiць iск, я дзейнiчаў адпаведна.
– Яго голас зрабiўся на цэлую актаву вышэй, хоць раней мне здавалася, што больш пiсклявага голасу ўжо i быць не можа.
– Я сапраўды дзейнiчаў згодна з прынятым рашэннем!

– Вось як?
– сказаў Вулф, больш не спрачаючыся.
– А што вы цяпер думаеце наконт iску мiсiс Мiён?

– Не думаю, што ён абгрунтаваны. Я не веру, што яна зможа атрымаць пэўную суму. На месцы Джэймса, я не заплацiў бы ёй нават цэнта.

– Яна вам не падабаецца, цi не так?
– кiўнуў галавой Вулф.

– Калi гаварыць шчыра, дык не! I нiколi не падабалася. А што, я павiнен яе любiць?

– Вядома, не. Асаблiва калi ўлiчыць тое, што i вы ёй не падабаецеся. Вулф, адкiнуўшыся назад, зручней усеўся ў крэсле.

Я мог здагадацца па размяклых вуснах Вулфа, што наступнае пытанне, якое ўзнiкне ў ходзе гутаркi, будзе якраз тое, што яго не цiкавiла, i зразумеў чаму, калi заўважыў, што ягоныя вочы спынiлiся на Клары Джэймс. Магу iсцi ў заклад, калi б ён ведаў, што давядзецца мець справу з такiмi клiентамi, то нiколi б не згадзiўся на гэту работу.

– Мiс Джэймс, вы

чулi, што тут гаварылася?
– спытаў ён бурчлiва.

– Мне было цiкава, - з крыўдай у голасе загаварыла тая, нiбыта скардзячыся, - вы i далей не будзеце звяртаць нiякай увагi на мяне? Я таксама тут прысутнiчаю, цi не так?

– Так. Я не забыўся пра вас.
– З тону яго голасу адчувалася, што яму хацелася адваротнага.
– Пасля таго як вы сустрэлiся з бацькам i суддзёй Арнольдам у бары за пiтвом, з якой мэтай яны накiравалi вас на сустрэчу з Мiёнам да яго ў студыю?

Арнольд i Джэймс адразу ж выказалi пратэст, зрабiўшы гэта гучна i адначасова. Вулф, не звяртаючы на iх увагi, чакаў адказу ад Клары, голас якой патануў у крыках яе спадарожнiкаў.

– ...не мае нiякага дачынення, - пачуўся толькi канец яе адказу.
– Я сама туды пайшла.

– Гэта была ваша ўласная iдэя?

– Цалкам. Часам так здараецца, зусiм незалежна ад нас.

– Дзеля чаго вы туды пайшлi?

– Ты не абавязана адказваць на гэтае пытанне, мая дарагая, - звярнуўся да яе Арнольд.

Клара не звярнула на яго ўвагi.

– Яны паведамiлi мне аб тым, што адбылося ў час гутаркi,i я ледзь не звар'яцела. На маю думку, гэта быў сапраўдны грабеж, але я не збiралася менавiта гэта казаць Альберту. Мне здавалася, што я здолею адгаварыць яго.

– Вы пайшлi, каб угаварыць яго адмовiцца дзеля мiнулага?

– Як удала вы ўмееце выбiраць словы!
– усклiкнула Клара з задаволеным выглядам.
– Уявiце дзяўчыну маiх гадоў, у якой ужо ёсць мiнулае!

– Я рады, што вам спадабалася мая манера выказвацца, мiс Джэймс.
– Было вiдаць, што ўнутры ў Вулфа ўсё кiпiць.
– Як бы там нi было, вы пайшлi. На месцы былi ў пятнаццаць хвiлiн на сёмую?

– Так, нешта каля гэтага.

– Вы бачылiся з Мiёнам?

– Не.

– Чаму не?

– Яго там не было, урэшце...
– Клара змоўкла. У яе ў вачах ужо не было таго бляску, якi быў раней.
– Так я думала тады, - працягвала яна.
– Я паднялася на трынаццаты паверх i нацiснула кнопку званка на дзвярах студыi. Званок - гучны, - ён гэта спецыяльна прадугледзеў, каб яго не заглушалi голас i гукi пiянiна ў час рэпетыцый - але я не магла пачуць яго з калiдора, бо дзверы - таксама гукаiзаляваныя, i, нацiснуўшы кнопку некалькi разоў, я не была ўпэўненая, што званок празвiнеў, i таму пастукала. Я люблю ўсё даводзiць да канца, а паколькi мне здавалася, што ён у студыi, я яшчэ некалькi разоў пазванiла, потым зняла чаравiк i пастукала аб дзверы абцасам. Потым я пайшла ўнiз i нацiснула кнопку званка на дзвярах кватэры. Гэта было сапраўднае глупства з майго боку, бо я ведала, з якой нянавiсцю ставiцца да мяне мiсiс Мiён, але ўсё-такi я гэта зрабiла. Мiсiс Мiён адчынiла дзверы i сказала, што, на яе думку, Альберт знаходзiцца паверхам вышэй, у студыi. Я сказала, што яго там няма, пасля гэтага яна з трэскам зачынiла дзверы проста перад самым маiм носам. Я пайшла дадому, зрабiла сабе кактэйль, - дарэчы, трэба прызнаць, у вас добрае вiскi, хоць я нi разу раней не чула такой назвы.
– Яна ўзняла i патрэсла шклянку, каб памяшаць лёд.
– Ёсць якiя пытаннi?

– Не, - гыркнуў Вулф. Ён зiрнуў на насценны гадзiннiк, а потым абвёў позiркам твары прысутных.
– Я, безумоўна, паведамлю мiсiс Мiён, - сказаў ён, звяртаючыся да iх, - што вы не iмкнулiся ўтойваць факты.

– А што яшчэ?
– пацiкавiўся Арнольд.

– Не ведаю. Паглядзiм.

Гэта iм не спадабалася. Не думаю, каб хто-небудзь змог вызначыць пытанне, па якiм усе шасцёра змаглi б прыйсцi да адзiнадушнай згоды, i ўсё ж Вулф здолеў акрэслiць яго некалькiмi словамi. Iм трэба было ведаць канчатковае рашэнне, калi не яго, дык думку, ну, а калi i не яе, дык хоць бы намёк.

Поделиться с друзьями: