Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны
Шрифт:

…З'явiўся праваслаўны патрыярх. Ён благаславiў народ i запынiўся ў маўчаннi ля ўвахода ў пакой, дзе знаходзiлася Дамавiна Гасподня.

Святары знялi з яго верхнюю рызу, i ён застаўся ў адным падрызнiку. Ля дзвярэй стаяць прадстаўнiкi грамадзянскага парадку. Нарэшце яны здымаюць пячатку з ўвахода ў Дамавiну Гасподню. Праз некаторы час, пасля шчырай малiтвы, атрымаўшы благадатны агонь, патрыярх запальвае пучкi свечак, па 33 свечкi ў кожным, па лiку год зямнога жыцця Збавiцеля, i перадае прысутным, i ўся прастора вакол Дамавiны Гасподняй свецiцца морам агню. Гэты благадатны агонь на працягу 10–15 хвiлiн зусiм не пячэ i не спальвае рук, калi да яго датыкнуцца…

Здаецца, цякуць ручайкi да Дамавiны Гасподняй з усiх куткоў планеты, бо ў натоўпе i

грэкi, i расейцы, i армяне, i арабы, i ангельцы, амерыканцы, французы, туркi, жыды i iншыя. Увесь народ голасна гаворыць малiтву да Бога:

Ойча наш, якi ёсць у небе!Свяцiся Iмя Тваё.Прыйдзi валадарства Тваё.Будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.I адпусцi нам грахi нашы,Як i мы адпускаем вiнаватым нашым.I не ўводзь нас у спакусу,Але збаў нас ад лiхога. Аман.
Поделиться с друзьями: