Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны
Шрифт:

Ён глянуў на панурага Мiколу.

— Ну што? Зноў некаму дзiця застроiў? — засмяяўся Iгарок. — Ведаць трэба, каго трахаць! А то ўсё iнтэрнатаўскiх! Менчанку шукай, дурань, хата будзе!

Мiкола маўчаў. Iгарок падняўся, глынуў з графiна вады.

— Колькi ўжо абортаў на табе вiсiць, га? — запытаў ён. — Я чытаў, што гэта вялiкi грэх. Хлопцы таксама перад Богам за гэта адказваць будуць, не толькi дзеўкi…

Прыгледзеўся да Мiколы.

— Ай, а хто ж гэта табе фiнгал паставiў? — засмяяўся ён. — Вiдаць, нейкая не дала?

— Я з бабамi завязаў! —

злосна прамовiў Мiкола. — Нi адна з iх мяне не варта!

I лёг спаць.

Анатоль яшчэ з парога заўважыў, што ў хаце пабывалi госцi. На стале стаялi кубкi з недапiтай гарбатай, валялiся слайды, гарэла лямпачка дыяпраектара. Галя паспешна выцягнула вiлку з разеткi.

— Гэта з нашага турклуба былi, — мовiла яна, — слайды глядзелi. На гiтары спявалi. Торцiк быў… Мне сумна адной, без цябе. Ты ж усё па паходах…

— Ты ўжо абнаглела! — кiнуў свой заплечнiк Анатоль. — Я змёрз, як сабака, у зiмовым паходзе, а ты гасцей запрашаеш, мужа не чакаеш!

— Мы ўчора ў лыжны паход выхаднога дня хадзiлi…

— Нiякiх паходаў! — зароў Анатоль. — Каб пра маю жонку нiхто не чуў i не ведаў! Я табе забаранiў хадзiць у наш турклуб, бо я там галоўны, а не ты! Я запрашаў гасцей да сябе, а не ты! Мне твае сябры не падабаюцца!

— Яны ж усе з нашага турклуба…

— У мяне свае сябры ёсць!

— Твае сябры — задавакi! — закрычала Галя. — Я таксама хачу сяброў мець, а не перад тваiмi маўклiвай рабыняй быць!

— Я забараняю табе наведваць турклуб, хадзiць у паходы! Жонцы месца на кухнi!

— Заставайся тады адзiн! — Галя пачала складваць свае рэчы ў заплечнiк.

— I куды ты пойдзеш? — засмяяўся Анатоль. — Ага, ты ж яшчэ не прапiсалася да мяне! Вось i добра! Вяртайся ў свой iнтэрнат, калi не хочаш быць паслухмянай жонкай!

— Я хацела, каб у нас была спартовая сям'я! — заплакала Галя, трымаючы ў руках свой заплечнiк. — А ты ўпарты! Толькi табе аднаму паходы патрэбны! I дзяцей не хочаш! Пашкадуеш потым!

I выйшла з кватэры, бразнуўшы дзвярыма.

Анатоль памыўся пад душам i пачаў збiрацца ў вёску, да бацькоў.

Даехаў на электрычцы хутка, крыху паспаў. Да вёскi дабiраўся пешшу.

…Цётка Франя падслепавата прыжмурылася:

— Ой, стары! Глянь — наш Толiчак iдзе! А чаму без Галi?

I яны выхапiлiся ўдваiх у сенцы сустракаць сына.

— Ай, радасць нам якая, сыночак! — абнiмала Франя тоўстага, у кажусе, Анатоля.

— Значыць, сынку, у госцi? — крэкнуў бацька i зацягнуўся цыгарэтаю. — А дзе ж Галя, мо захварэла?

— Кiнуў я Галю, — адказаў Анатоль, распранаючыся.

Падсеў да стала.

— Не гаспадарлiвая яна, — дадаў. — Мне трэба проста баба, каб шыла, мыла, ежу гатавала, мяне з паходаў чакала. А яна сама ў паходы ходзiць!

— А як жа! — падтакнула мацi. — Маёй жа сястры яна не спадабалася адразу. Цётка Людвiка табе казала, сынку, каб ты яе не браў! Цi ж гэта справа, каб баба ў паходы хадзiла. Паходы — гэта твая справа, тваё жыццё! А бабе месца ля каструль!

— Цi доўга ён находзiцца ў тыя паходы? — уздыхнуў бацька. — У яго ж ногi хворыя, артроз!

— I ў мяне

артроз, — махнула рукою мацi. — Нiчога, няхай другую жонку бярэ! Вось Агапка добрая дзяўчына, працавiтая…

— Ты што, мацi? — незадаволена буркнуў Анатоль. — Яна ж у адным класе два гады сядзела! Тупая, як твой валёнак!

— Нiчога, што Бог розуму не даў, затое — працавiтая! — пачала ўшчуваць мацi. — Навошта табе тыя вучоныя, каб нервы псавалi? Чым прасцей, тым лепш! Абы боршч варыла! А ты сваю справу ведай, можа, майстрам спорту станеш, па тэлевiзары паказваць будуць!

— А што, можа, сходзiм да Агапкi? — усмiхнуўся бацька. — У яе i пасаг добры! Можа, што сястры тваёй, Анатоль, у горад падкiнем? Футра добрае купiм, ёй жа трэба перад хлопцамi гарсаваць! Можа, за якога багатага замуж выйдзе!

— Агапчына мацi казала, што ёй карову дасць, дык мы тую карову прададзiм ды сваёй Танечцы пярсцёнак залаты купiм! — зашаптала мацi.
– I Людвiка, сястра мая, кажа, каб Агапку браў. Дурная, дык затое — лепш! А толку з тае Галi? Пасагу не было. А з Агапкi пацягнуць можна! Можа, Танечку нашу за мяжу замуж аддадзiм, дык грошы Агапчыны i спатрэбяцца!

Анатоль пляснуў у ладкi, i яны пачалi збiрацца ў сваты да Агапкi.

VI

Мiкола пачуў тупат маленькiх ножак, быццам бегала па падлозе дзiцятка. Ён расплюшчыў вочы i нiчога не ўбачыў. Перавярнуўся на другi бок, заплюшчыў вочы. Тупат паўтарыўся.

— Iгарок! — паклiкаў суседа. — Чуеш, нехта тупае? Дзiця быццам.

— Гэта сумленне тваё тупае, — абазваўся той з ложка.

— Ты вельмi сумленны! — пакрыўдзiўся Мiкола.

— Вядома! — засмяяўся Iгарок. — Вось таму i жанюся заўтра на менчанцы! Аднаго цябе пакiдаю ў пакойчыку, глядзi, не звар'яцей ад адзiноты!

Мiкола падняўся i пачаў умывацца. Вырашыў пагуляць па горадзе. Навагодняе свята скончылася, можа, што ў крамах смачненькае з'явiцца, а то ўсё парасхоплiвалi на тым тыднi.

…Мiкола выпiў у кафэ кубачак кавы i скiраваў у бок "Дзiцячага свету". Нешта захацелася яму паглядзець на цацкi. Як маленькi, шчупаў машынкi, гуляў з iмi. А потым упадабаў мячык гумавы, чырвоны з зялёным, i купiў яго. На выхадзе сутыкнуўся з хлопцам, якi паказаўся яму знаёмым.

— Сцяпан, цi што? — падняў бровы ўгару Мiкола.

— А як жа! — стукнуў той па плячы Мiколу. — Прывiтанне!

Зайшлi ў пiўбар. Халоднае пенiстае пiва было на смак гаркаватым. Залацiстым адсвечваў куфаль.

— Ну, як там жыццё-быццё ў вёсцы? — пацiкавiўся Мiкола.

— Нявесткi сварацца, — паскардзiўся Сцяпан. — Наша хата згарэла, як пасля Тамаркiных пахарон выпiвалi. Заснулi, а яна ад свечак i загарэлася… Дык мы ў Халiмона цяпер жывём з мацi i бацькам. Халiмонава Верка з Цiмохавай Надзькай сварацца. Верчын кныр пакрыў Надзьчыну свiнню. А Надзька не хоча Верцы за гэта грошы плацiць. Ужо i парасяткi прывялiся, а Надзька не заплацiла… А Верчыны куры без пеўня ходзяць. Надзьчын певень iх чапае. Дык Надзька крычыць, каб ёй яйкi аддавала за пеўня!

Поделиться с друзьями: