Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Добрага палявання!
– сказаў Пхао, быццам Акела быў яшчэ жывы, а потым павярнуўся i кiнуў цераз пакусанае плячо астатнiм: - Выйце, сабакi! Сёння памёр Воўк!
Затое з усёй чарады рудых сабак, з двухсот паляўнiчых Дэкана, якiя выхвалялiся тым, што нiшто жывое ў джунглях не можа iм супрацiўляцца, нiводзiн не вярнуўся ў Дэкан з гэтай весткай.
ВЯСНОВЫ БЕГ
На другi год пасля вялiкай бiтвы з Дзiкiмi Сабакамi i смерцi Акелы Маўглi было гадоў семнаццаць. З выгляду ён здаваўся старэйшым, бо ад узмоцненага руху, сама лепшай ежы i звычкi купацца, як толькi яму станавiлася горача або душна, ён зрабiўся не па гадах дужы i рослы. Калi яму трэба было агледзець
Аднойчы яна спытала пра гэта Маўглi. Ён засмяяўся i адказаў:
– Калi я прамахнуся на паляваннi, дык бываю злосны. Калi пагаладаю днi два, дык бываю вельмi злосны. Хiба па маiх вачах гэта не прыкметна?
– Рот у цябе галодны, - сказала яму Багiра, - а па вачах гэтага не вiдаць. На паляваннi ты, ясi цi плаваеш - яны заўсёды адны i тыя ж, як камень у дождж i ў пагоду.
Маўглi лянiва зiрнуў на пантэру з-пад доўгiх веек, i яна, як заўсёды, апусцiла галаву. Багiра ведала, хто яе гаспадар.
Яны ляжалi на схiле гары высока над ракой Вайнгангай, i ранiшнiя туманы распасцiралiся пад iмi зялёнымi i белымi палосамi. Калi ўзышло сонца, гэтыя палосы туману ператварылiся ў хвалiстае чырвона-залатое мора, потым узнялiся ўгору, i нiзкiя, косыя промнi леглi на сухую траву, дзе адпачывалi Маўглi з Багiрай. Халодная пара наблiжалася да канца, лiстота на дрэвах завяла i пацямнела, i ад ветру ў ёй узнiкаў сухi аднастайны шолах. Адзiн маленькi лiсток шалёна бiўся аб галiнку ад ветру. Гэта разбудзiла Багiру. Яна ўдыхнула ранiшняе паветра з працяглым, глухiм кашлем, перакулiлася на спiну i пярэднiмi лапамi ўдарыла па трапяткiм лiстку.
– Год прыйшоў да павароту, - сказала яна.
– Джунглi рушылi ўперад. Наблiжаецца Час Новых Прамоў. I лiсток гэта ведае. Гэта вельмi добра!
– Трава яшчэ сухая, - адказаў Маўглi, вырываючы з карэннем пучок травы. Нават Вясновае Вочка (маленькая чырвоная кветачка, падобная на васковы званочак), - нават Вясновае Вочка яшчэ не распусцiлася... Багiра, цi да твару чорнай пантэры валяцца на спiне i бiць лапамi па паветры, быццам лясной кошцы?
– Аоу!
– адгукнулася Багiра. Вiдаць было, што яна думае пра штосьцi iншае.
– Паслухай, ну цi да твару чорнай пантэры гэтак крыўляцца, кашляць, выць i качацца па траве? Не забывайся, што мы з табой гаспадары джунгляў.
– Так, гэта праўда, я чую, дзiцяня.
– Багiра паспешлiва перавярнулася i абтрэсла пыл са сваiх ускудлачаных чорных бакоў (яна якраз лiняла пасля зiмы).
– Вядома, мы з табой гаспадары джунгляў! Хто гэткi дужы, як Маўглi? Хто гэткi мудры?
Яе голас быў дзiўна працяглы, i Маўглi азiрнуўся паглядзець, цi не смяецца з яго чорная пантэра, бо ў джунглях шмат слоў, гучанне якiх разыходзiцца з сэнсам.
– Я сказала, што мы з табой, вядома, гаспадары джунгляў, - паўтарыла Багiра.
– Хiба я памылiлася? Я не ведала, што дзiцяня больш не ходзiць па зямлi. Значыцца, яно лятае?
Маўглi сядзеў, абапёршыся локцямi на каленi, i пазiраў на далiну, асветленую сонцам. Дзесьцi
ў лесе пад гарою птушка спрабавала хрыплым, фальшывым голасам першыя ноты сваёй вясновай песнi. Гэта быў толькi цень паўнагучнай, пералiвiстай песнi, якая разлiецца па джунглях пазней. Але Багiра пачула яе.– Гэта Ферао, чырвоны дзяцел, - сказала Багiра.
– Ён памятае. Мне таксама трэба ўспомнiць маю песню.
– I яна пачала вуркатаць i напяваць сама сабе, час ад часу змаўкаючы i прыслухоўваючыся.
У джунглях Iндыi поры года пераходзяць адна ў другую амаль непрыкметна. Iх як быццам усяго дзве: сухая i дажджлiвая, але калi прыгледзецца да патокаў дажджу i воблакаў смецця i пылу, дык выявiцца, што ўсе чатыры пары года змяняюць адна адну ў належным парадку. Сама дзiвоснае ў джунглях - вясна, бо ёй не прыходзiцца ўкрываць голае, чыстае поле новай травой i кветкамi, ёй трэба прабiцца скрозь леташнюю, яшчэ зялёную лiстоту, над якой злiтавалася мяккая зiма, каб стомленая, напаўадзетая зямля зноў адчула сябе юнай i свежай. I вясна гэта робiць так хораша, што няма на свеце другой такой вясны, як у джунглях.
Настае дзень, калi ўсё ў джунглях блякне i самi пахi, якiмi насычана цяжкае паветра, нiбы старэюць i выдыхаюцца. Гэтага не растлумачыш, але гэта адчуваецца. Потым надыходзiць другi дзень, калi ўсе пахi новыя i чароўныя i зiмовая поўсць сыходзiць у звяроў доўгiмi злямчанымi шматкамi. Пасля гэтага выпадае iншы раз невялiкi дожджык, i ўсе дрэвы, кусты, бамбук, мох i сакавiтае лiсце раслiн, абудзiўшыся, iдуць у рост з шумам, якi можна чуць. А за гэтым шумам i ўночы i ўдзень струменiцца нягучны гул. Гэта шум вясны, трапяткi гуд не гудзенне пчол, i не цурчанне вады, i не вецер у вяршалiнах дрэў, а голас прыгрэтага сонца, шчаслiвага свету.
Раней Маўглi заўсёды радаваўся змене пораў года. Гэта ён заўсёды прыкмячаў першае Вясновае Вочка глыбока ў гушчары травы i першую граду вясновых воблакаў, якую ў джунглях нi з чым не зблытаеш. Яго голас можна было пачуць уночы, пры святле зорак, у сырых нiзiнах, густа ўсыпаных кветкамi; там ён падпяваў хору вялiкiх жаб або перадражнiваў маленькiх соў-пярэваратняў, што вухкаюць усю вясновую ноч навылёт. Як i ўвесь яго народ, з чатырох пораў года ён выбiраў вясну для сваiх вандровак - проста дзеля асалоды бегаць, рассякаючы цёплае паветра, ад змяркання да ранiшняй зоркi i вяртацца, рагочучы i задыхаючыся, у вянку са свежых кветак. Чацвёрка ваўчанят не кружыла разам з iм па джунглях - яна iшла спяваць песнi з iншымi ваўкамi.
У жыхароў джунгляў бывае шмат клопататаў вясною, i Маўглi чуў, як яны рыкаюць, крычаць або свiшчуць, гледзячы па тым, што належыць рабiць iхняй пародзе. Iх галасы гучаць тады не так, як у iншыя поры года, i гэта адна з прычын, чаму вясна называецца Часам Новых Прамоў.
Надышла першая ранiца вясны, i паўлiн Мор, паблiскваючы бронзай, сiнню i золатам, абвясцiў новыя пахi. Астатнiя птушкi падхапiлi яго поклiч, i са скалаў над Вайнгангай Маўглi пачуў хрыплы вiск Багiры, падобны на клёкат арла i на конскае ржанне.
Уверсе, сярод налiтых сокам галiн, крычалi i валтузiлiся малпы.
Маўглi азiраўся навокал, але бачыў толькi, як насмешлiвыя малпы дражняцца i скачуць сярод дрэў i як паўлiн Мор танцуе ўнiзе, на схiле гары, распусцiўшы свой вясёлкавы хвост.
– У джунглях пахне па-новаму!
– крыкнуў паўлiн Мор.
– Добрага палявання, Маленькi Брат! Чаму ж ты не адказваеш?
– Маленькi Брат, добрага палявання!
– прасвiстаў каршун Чыль, злятаючы ўнiз разам са сваёй сяброўкай.
Абое яны праслiзнулi пад самым носам у Маўглi, так што пучок пушыстых пер'яў злёгку закрануў яго.