Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:
Спачатку не чуваць было нiчога, апрача цурчання Вайнгангi ў цемры i начнога ветру ў вяршалiнах дрэў, як раптам за гарою завыў воўк. Гэта быў воўк не з Чарады, бо ўся Чарада сабралася на Скале Рады. Выццё перайшло ў працяглы, поўны роспачы брэх.
– Сабакi!
– брахаў важак.
– Дзiкiя Сабакi! Дзiкiя Сабакi!
Праз некалькi хвiлiн пачулiся стомленыя крокi па камянях, i хударлявы воўк, увесь спацелы, з плямамi крывi на баках i белай пенай каля рота, уварваўся ў круг i, падкурчваючы пярэднюю лапу i цяжка дыхаючы, кiнуўся да ног Маўглi.
– Добрага палявання! З чыёй ты чарады?
– . паважна спытаў Пхао.
– Добрага палявання! Я Вантала, - быў адказ.
Гэта азначала, што ён воўк-адзiнец, якi сам здабывае ежу для сябе, сваёй
– Хто iдзе?
– спытаў Пхао (пра гэта заўсёды пытаюцца ў джунглях пасля пхiяла).
– Дзiкiя Сабакi з Дэкана - рудыя сабакi, забойцы! Яны прыйшлi на поўнач з поўдня; кажуць, што ў Дэкане голад, i забiваюць усiх па дарозе. Калi нарадзiўся маладзiк, у мяне было чацвёра - мая сяброўка i трое ваўчанят. Мацi вучыла дзяцей паляваць у чыстым полi, вучыла хавацца, заганяючы аленя, як робiм мы, ваўкi раўнiн. Апоўначы я яшчэ чуў, як мае ваўчаняты вылi на поўны голас, iдучы па следзе. А калi ўзняўся перадсвiтальны вецер, я знайшоў усiх чацвярых у траве, i яны ўжо адубелi - а ўсе чацвёра былi жывыя, калi нарадзiўся маладзiк, о Вольны Народ! Тады я пачаў шукаць, каму адпомсцiць, i знайшоў рудых сабак.
– Колькi iх?
– спытаў Маўглi, а ўся чарада глуха забурчала.
– Не ведаю. Трое з iх ужо не заб'юць больш нiкога, але пад канец яны гналi мяне, як аленя, гналi, i я ўцёк на трох нагах. Глядзi, Вольны Народ!
Ён выставiў уперад скалечаную лапу, цёмную ад засохлай крывi. Увесь бок знiзу быў у яго моцна пакусаны, а горла разадрана i пашматана.
– Еш!
– сказаў Акела i адышоўся ад мяса, якое прынёс яму Маўглi.
Воўк-адзiнец з прагнасцю накiнуўся на яду.
– Гэта не прападзе, - сказаў ён цiха, прагнаўшы першы голад.
– Дайце мне набрацца сiлы, i я таксама здолею забiваць! Апусцела мая бярлога, якая была поўная, калi нарадзiўся месяц, i Доўг Крывi яшчэ не ўвесь сплачаны.
Пхао, пачуўшы, як захрабусцела костка сцягна аленя на зубах Ванталы, з ухвалой забурчаў.
– Нам спатрэбяцца гэтыя скiвiцы, - сказаў ён.
– З сабакамi былi iх шчаняты?
– Не, не, адны рудыя паляўнiчыя: толькi дарослыя псы з iх чарады, моцныя i дужыя.
Гэта азначала, што рудыя сабакi з Дэкана iдуць вайной, а ваўкi ведаюць вельмi добра, што нават тыгр уступае гэтым сабакам сваю здабычу. Яны бягуць напрасткi праз джунглi i ўсё, што трапляецца iм насустрач, збiваюць з ног i разрываюць на шматкi. Хоць Дзiкiя Сабакi не такiя вялiкiя i не такiя спрытныя, як ваўкi, яны вельмi дужыя, i iх бывае вельмi шмат. Дзiкiя Сабакi толькi тады называюць сябе Чарадой, калi iх набiраецца да сотнi, а мiж тым сорак ваўкоў гэта ўжо сапраўдная Чарада.
У час сваiх вандровак Маўглi пабываў на мяжы травянiстых нагор'яў Дэкана i бачыў, як гэтыя лютыя сабакi спалi, гулялi i капалiся сярод купiн i ямiн, што служылi iм замест логава. Ён пагарджаў Дзiкiмi Сабакамi i ненавiдзеў iх за тое, што ад iх пахла не так, як ад ваўкоў, i за тое, што яны жылi ў пячорах, а галоўнае, за тое, што ў iх памiж пальцамi расце поўсць, тады як у Маўглi i ў яго сяброў ногi гладкiя. Аднак ён ведаў, бо Хатхi расказаў яму пра гэта, якую страшную сiлу мае паляўнiчая зграя Дзiкiх Сабак. Хатхi i сам збочваў з iх дарогi, i пакуль усiх сабак не пераб'юць або дзiчыны не стане мала, яны бягуць уперад, а па дарозе забiваюць.
Акела таксама ведаў сёе-тое пра Дзiкiх Сабак. Ён спакойна сказаў Маўглi:
– Лепш памерцi ў Чарадзе, чым без важака i аднаму. Гэта будзе слаўнае паляванне, а для мяне - апошняе. Але ты - чалавек, i ў цябе яшчэ шмат начэй i дзён наперадзе, Маленькi Брат. Iдзi на поўнач, заляж там, i калi хто з ваўкоў застанецца жывы пасля таго, як пойдуць адсюль сабакi, ён прынясе табе вестку пра бiтву.
– Ага, не ведаю толькi, - сказаў Маўглi без усмешкi, - цi пайсцi мне ў балота лавiць там дробную рыбу i спаць на дрэве, цi прасiць дапамогi ў малпаў i грызцi арэхi, пакуль Чарада
будзе бiцца ўнiзе.– Гэта не на жыццё, а на смерць, - сказаў Акела.
– Ты яшчэ не ведаеш гэтых рудых забойцаў. Нават Паласаты...
– Аова! Аова!
– пакрыўджана крыкнуў Маўглi.
– Адну паласатую малпу я забiў. Цяпер паслухай: жылi-былi Воўк, мой бацька, i Ваўчыха, мая мацi, а яшчэ жыў-быў стары шэры Воўк (не надта мудры: ён цяпер пасiвеў), якi быў для мяне бацькам i мацi. I таму, - ён узвысiў голас, - я кажу: як прыйдуць сабакi, калi толькi яны прыйдуць, Маўглi i Вольны Народ будуць заадно ў гэтым паляваннi. Я кажу - клянуся буйвалам, што выкупiў мяне, буйвалам, што аддала за мяне Багiра ў тыя днi, пра якiя вы ў Чарадзе забылi, - я кажу, i няхай чуюць мае словы рака i дрэвы i запомняць iх, калi я забудуся, - я кажу, што вось гэты мой нож будзе зубам Чарады. Па-мойму, ён яшчэ не прытупiўся. Вось маё Слова, i я яго сказаў!
– Ты не ведаеш сабак, чалавек з воўчай мовай!
– крыкнуў Вантала.
– Я хачу толькi заплацiць iм Доўг Крывi, перш чым яны разарвуць мяне. Яны рухаюцца павольна i знiшчаюць усё на сваiм шляху, але праз два днi ў мяне прыбавiцца сiлы, i я пачну плацiць iм Доўг Крывi. А вам, Вольны Народ, раю ўцякаць на поўнач i жыць галаднавата да таго часу, пакуль не пойдуць адсюль рудыя сабакi.
– Паслухайце Адзiнца!
– усклiкнуў Маўглi са смехам.
– Вольны Народ, мы павiнны ўцякаць на поўнач, харчавацца яшчаркамi i пацукамi з водмеляў, каб як-небудзь не сустрэцца з сабакамi. Яны спустошаць усе нашы лясы, а мы будзем хавацца на поўначы да таго часу, пакуль яны не надумаюцца аддаць нам наша дабро! Яны сабакi, i сабачыя дзецi - рудыя, жаўтапузыя, бяздомныя, у iх поўсць расце памiж пальцамi. Так, вядома, мы, Вольны Народ, павiнны ўцякаць адсюль i выпрошваць у народаў поўначы аб'едкi i розную падлу. Выбiрайце ж, выбiрайце. Слаўнае будзе паляванне! За Чараду, за ўсю Чараду, за ваўчыц i ваўчанят у логаве i на волi, за сяброўку, якая гонiць лань, за сама маленькае ваўчаня ў пячоры мы прымаем бой!
Чарада адказала кароткiм аглушальным брэхам, якi прагрымеў у цемры, нiбы трэск падаючага дрэва.
– Мы прымаем бой!
– прабрахалi ваўкi.
– Заставайцеся тут, - сказаў Маўглi сваёй чацвёрцы.
– Нам спатрэбiцца кожны зуб. А Пхао з Акелам няхай рыхтуюцца да бою. Я iду лiчыць сабак.
– Гэта смерць!
– крыкнуў Вантала i прыўзняўся.
– Што можа зрабiць гэткае галышаня супраць рудых сабак? Нават Паласаты i той...
– Ты i праўда чужынец, - адгукнуўся Маўглi.
– Але мы яшчэ пагаворым, калi сабакi будуць перабiты. Добрага палявання ўсiм вам!
Ён памчаўся ў цемру, увесь ахоплены шалёнай весялосцю, амаль не гледзячы, куды ступае, i, як i трэба было чакаць, расцягнуўся на ўвесь рост, спатыкнуўшыся аб Каа, якi пiльнаваў аленевую сцежку паблiз ракi.
– Кш-ша!
– сярдзiта сказаў Каа.
– Хiба можна так тупацець i пляскаць у джунглях, зводзячы на нiшто паляванне ўсёй ночы, ды яшчэ калi дзiчына гэтак хутка бегае?
– Вiна мая, - сказаў Маўглi, падымаючыся на ногi.
– Праўда, я шукаў цябе, Пляскатагаловы, але кожны раз, як я цябе бачу, ты становiшся жаўжэйшы i таўсцейшы на даўжыню маёй рукi. Няма другога такога, як ты, ва ўсiх джунглях, о мудры, дужы i прыгожы Каа!
– А куды ж вядзе гэты след?
– Голас Каа палагаднеў.
– Не мiнула i месяца з таго часу, як адзiн чалавек з нажом кiдаў у мяне камянямi i шыпеў на мяне, як злосны лясны кот, за тое, што я заснуў на адкрытым месцы.
– Ага, i распудзiў аленяў на ўсе чатыры бакi, а Маўглi быў на паляваннi, а Пляскатагаловы зусiм аглух i не чуў, як яму свiсталi, каб ён аслабанiў аленеву сцежку, - спакойна адказаў Маўглi, сядаючы сярод стракатых кольцаў.
– А цяпер гэты чалавек прыходзiць з ласкавымi, лiслiвымi словамi да гэтага ж Пляскатагаловага i кажа яму, што ён мудры, i дужы, i прыгожы, i Пляскатагаловы верыць яму i скручваецца ў кальцо, каб зрабiць зручнае сядзенне для таго, хто кiдаў у яго камянямi... Цяпер табе добра? Хiба Багiра можа гэтак выгодна скруцiцца?