Маленькi прынц
Шрифт:
Хвiлiн праз пяць аднастайнасць гэтай гульнi стамiла Маленькага прынца.
– А што трэба зрабiць, каб капялюш упаў?
– спытаў ён.
Але славалюб не адказаў. Славалюбы глухiя да ўсяго, акрамя пахвал.
– Ты сапраўды захапляешся мною?
– спытаў ён Маленькага прынца.
– А што гэта азначае - захапляцца?
– Захапляцца - азначае прызнаць, што я лепш за ўсiх апрануты, сама прыгожы, сама багаты i сама разумны чалавек на планеце.
– Ды ты ж адзiн на ўсёй гэтай планеце!
– Ну, будзь ласкавы, усё роўна захапляйся мною!
– Я ў захапленнi ад цябе, - сказаў
– Але чаму гэта можа так цiкавiць цябе?
I Маленькi прынц пайшоў далей.
"Дзiвакi гэтыя дарослыя", - дарогай падумаў ён.
ХII
На наступнай планеце жыў п'янiца. Гэты вiзiт быў вельмi кароткi, але шмат роздуму даў ён Маленькаму прынцу.
– Што ты тут робiш?
– спытаў ён у п'янiцы, якi самотна сядзеў перад процьмай бутэлек, парожнiх i поўных.
– П'ю, - змрочна адказаў п'янiца.
– А навошта?
– пацiкавiўся Маленькi прынц.
– Каб забыць, - адказаў п'янiца.
– Пра што забыць - дапытваўся Маленькi прынц, якому стала шкада бедалагу.
– Каб забыць, што мне сорамна, - прызнаўся п'янiца i апусцiў галаву.
– Сорамна чаго?
– не ўгамоньваўся Маленькi прынц, якi прагнуў дапамагчы яму.
– Сорамна пiць!
– адрэзаў п'янiца i канчаткова панурыўся ў маўчаннi.
I збянтэжаны Маленькi прынц рушыў далей. "Дарослыя, бясспрэчна, вельмi, вельмi дзiўныя людзi", - думаў ён дарогаю.
ХIII
Чацвёртая планета належала дзелавому чалавеку. Гэты чалавек быў настолькi заняты, што нават не падняў галавы, калi падышоў Маленькi прынц.
– Добры дзень, - павiтаўся Маленькi прынц.
– Ваша цыгарэта патухла.
– Тры ды два - пяць. Пяць ды сем - дванаццаць. Дванаццаць ды тры пятнаццаць. Добры дзень. Пятнаццаць ды сем - дваццаць два. Дваццаць два ды шэсць - дваццаць восем. Няма часу прыкурыць. Дваццаць шэсць ды пяць - трыццаць адзiн. Уф! Такiм чынам, усяго будзе пяцьсот адзiн мiльён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адзiн.
– Пяцьсот мiльёнаў чаго?
– Га? Ты яшчэ тут? Пяцьсот мiльёнаў... забыўся... далей... Столькi работы, столькi работы! Я чалавек сур'ёзны, зразумела? Тут не да балбатнi. Два ды пяць - сем...
– Пяцьсот мiльёнаў чаго?
– паўтарыў Маленькi прынц, якi нiколi не супакойваўся, пакуль не атрымлiваў адказу на сваё пытанне.
Дзелавы чалавек падняў галаву:
– За пяцьдзесят чатыры гады, што я жыву на гэтай планеце, мне перашкаджалi толькi тройчы. Упершыню гэта здарылася дваццаць два гады назад, калi немаведама адкуль сюды занесла хрушча. Ён так жахлiва бзымкаў, што я ажно чатыры памылкi ўпароў у лiчэннi. Другi раз, адзiнаццаць гадоў таму, у мяне быў прыступ рэўматызму. Нiчога дзiўнага, увесь час сяджу. Тут не да пагулянак. Я чалавек сур'ёзны. Трэцi раз... сёння? Ну, годзе, я, значыць, сказаў, пяцьсот мiльёнаў...
– Мiльёнаў чаго?
Дзелавы чалавек зразумеў - няма нiякай надзеi, што яго пакiнуць у спакоi.
– Мiльёнаў гэтых дробненькiх штучак, якiя часам вiдны
ў паветры.– Мух?
– Ды не, дробненькiя такiя, зiхоткiя...
– Пчолы?
– Ды не. Дробненькiя такiя, залатыя... На iх яшчэ любяць глядзець ды марыць розныя лайдакi. Але я - чалавек сур'ёзны! У мяне няма часу на мары.
– А! Зоркi?
– Во-во. Зоркi.
– I што ты робiш з пяццюстамi мiльёнамi зорак?
– Пяцьсот адзiн мiльён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адна. Я чалавек сур'ёзны i люблю дакладнасць.
– I што ты робiш з гэтымi зоркамi?
– Што я з iмi раблю?
– Але.
– Нiчога не раблю. Я iмi валодаю.
– Валодаеш зоркамi?
– Так.
– Але я ўжо бачыў аднаго караля, якi...
– Каралi не валодаюць. Яны толькi "пануюць над". Вялiкая рознiца.
– I што табе з гэтага валодання зоркамi?
– Яно прыносiць мне багацце.
– А нашто табе быць багатым?
– Каб купляць iншыя зоркi, калi хто-небудзь iх адкрые.
"Ён разважае амаль так, як той п'янiца", - падумаў Маленькi прынц.
– А як можна валодаць зоркамi?
– Зоркi чые?
– нездаволена запытаўся дзялок.
– Не ведаю. Нiчые.
– Значыць, яны мае, раз я першы дадумаўся да гэтага!
– I гэтага дастаткова?
– Ну безумоўна! Калi ты знойдзеш дыямант, якi нiкому не належыць, ён твой. Калi ты знойдзеш востраў, якi нiкому не належыць, ён твой. Калi ў цябе першага ўзнiкла iдэя, ты бярэш на яе патэнт: яна твая.
– I то праўда, - згадзiўся Маленькi прынц.
– I што ты з iмi робiш?
– Проста распараджаюся iмi. Лiчу i пералiчваю, - адказаў дзялок.
– Цяжкая работа. Але я чалавек сур'ёзны.
Маленькi прынц усё яшчэ не быў задаволены.
– Калi ў мяне ёсць шалiк, я магу закруцiць яго на шыю i ўзяць з сабой. Калi ў мяне ёсць кветка, я магу сарваць яе i ўзяць з сабой. А ты ж не можаш пазбiраць зоркi!
– Не, але я магу пакласцi iх у банк.
– Як гэта?
– А так: пiшу на паперчыне, колькi ў мяне зорак. Потым кладу гэтую паперчыну ў шафу i замыкаю яе на ключ.
– I ўсё?
– Гэтага дастаткова!
"Займальна, - падумаў Маленькi прынц.
– I досыць паэтычна. Але не так ужо гэта i сур'ёзна".
Што сур'ёзна, а што не сур'ёзна - Маленькi прынц разумеў па-свойму, зусiм не так, як дарослыя.
– У мяне ёсць кветка, - сказаў ён.
– I я штодня палiваю яе. У мяне ёсць тры вулканы, i я штодня чышчу iх. Чышчу нават той, якi даўно патух. Да прыгоды не тры годы! Гэта карысна маiм вулканам, гэта карысна маёй кветцы, каб я валодаў iмi. А якая карысць ад цябе зоркам?..
Дзялок разявiў рот, але не знайшоў, што адказаць, i Маленькi прынц пайшоў далей.
"Дарослыя сапраўды проста звышнезвычайныя людзi", - падумаў ён дарогаю.
ХIV
Пятая планета была надзвычай цiкавая. Яна аказалася найменшай з усiх. Там хапала месца толькi для вулiчнага лiхтара i лiхтаршчыка. Маленькi прынц нiяк не мог дацямiць, навошта патрэбен быў у небе, на бязлюднай, пустой планеце, вулiчны лiхтар i лiхтаршчык. Аднак ён падумаў: