Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
Прышэлец падмiргнуў Iвану, схаваў у кiшэню звязак ключоў, шэптам спытаўся: "Можна прысесцi?" - атрымаў згоду кiўком галавы i ўмасцiўся ў крэсла.
– Як вы сюды трапiлi?
– падпарадкуючыся знаку сухога пальца, шэптам спытаўся Iван.
– На балконных рашотках замкi.
– Рашоткi на замках, - пацвердзiў госць, - ды Праскоўя Фёдараўна, - добры, але няўважлiвы чалавек. Я ўкраў у яе месяц таму звязак ключоў i такiм чынам атрымаў магчымасць выходзiць на агульны балкон, а ён iдзе вакол усяго будынка, i цяпер я магу наведваць суседзяў.
– Калi вы можаце выходзiць на балкон,
– Не, я не магу ўцячы адсюль не таму, што высока, а таму, што мне ўцякаць зусiм няма куды.
– I пасля паўзы ён дадаў: - Значыць, сядзiм!
– Сядзiм, - адказаў Iван, узiраючыся ў карычневыя, надта неспакойныя прышэльцавы вочы.
– Ага...
– тут госць раптам затрывожыўся, - але вы, спадзяюся, не буйны? А? Бо я, ведаеце, не люблю шуму, барацьбы, гвалту i астатняга ў гэтым родзе. Асаблiва ненавiсны мне людскi крык, цi гэта крык ад пакут, злосцi, цi нейкi iншы крык. Супакойце мяне, скажыце, што вы не буйны?
– Учора ў рэстарацыi я аднаму тыпу ў морду засвяцiў, - мужна прызнаўся паэт.
– За што?
– строга спытаў госць.
– Калi шчыра, то i без прычыны, - збянтэжана адказаў Iван.
– Непарадак, - асудзiў Iвана госць i дадаў: - Акрамя таго, што гэта за слоўцы: у морду засвяцiў? Невядома, што ў чалавека, морда цi твар. Мабыць, усё ж твар. Таму, ведаеце, кулакамi... Не, гэта вы кiньце раз i назаўсёды.
Госць пасварыўся на Iвана такiм чынам i спытаў:
– Прафесiя?
– Паэт, - чамусьцi неахвотна прызнаўся Iван.
Прышэлец засмуцiўся.
– Вой, як мне не шанцуе!
– усклiкнуў ён, але тут жа спахапiўся, папрасiў прабачэння i спытаў: - А як ваша прозвiшча?
– Бяздомны.
– Вой, вой...
– сказаў госць i паморшчыўся.
– А вам што, мае вершы не падабаюцца?
– зацiкавiўся Iван.
– Жах, як не падабаюцца.
– А што вы чыталi?
– Нiякiх я вашых вершаў не чытаў!
– нервова ўсклiкнуў госць.
– Дык чаму ж вы гаворыце?
– Ну, а што тут такога, - адказаў госць, - быццам я iншых не чытаў? Мiж iншым... Хiба што цуд? Добра, я гатовы паверыць. Добрыя вашы вершы, скажыце самi?
– Пачварныя!
– раптам смела i шчыра прызнаўся Iван.
– Не пiшыце болей!
– папрасiў умольна прышэлец.
– Абяцаю i клянуся!
– урачыста прамовiў Iван.
Клятва была замацавана поцiскам рук, i ў гэты час у калiдоры пачулiся мяккiя крокi i галасы.
– Цiха, - прашаптаў госць, выскачыў на балкон i замкнуў за сабою рашотку.
Зазiрнула Праскоўя Фёдараўна, спытала, як Iван сябе адчувае i як хоча спаць - у цемры цi са святлом. Iван папрасiў святло пакiнуць, i Праскоўя Фёдараўна пайшла, пажадаўшы хвораму спакойнае ночы. I калi ўсё сцiхла, зноў вярнуўся госць.
Ён шэптам паведамiў Iвану, што ў 119-ты пакой прывезлi новенькага, нейкага таўстуна з чырвоным тварам, якi ўвесь час мармыча пра нейкую валюту ў вентыляцыi i клянецца, што ў iх на Садовай пасялiлася нячыстая сiла.
– Пушкiна лае, як толькi можа, i ўвесь час крычыць: "Куралесаў, бiс, бiс!" - гаварыў госць i трывожна перасмыкаўся ўсiм целам. Потым супакоiўся i сказаў: - А ўвогуле, бог з iм, - i працягваў гутарку з Iванам: - Дык з-за чаго вы трапiлi сюды?
–
З-за Понцiя Пiлата, - пахмура паглядзеў долу i адказаў Iван.– Як?!
– забыўшы пра асцярожнасць, крыкнуў госць i закрыў сабе рот рукой.
– Неверагоднае супадзенне! Прашу, малю, раскажыце!
Iван чамусьцi адчуваў давер да незнаёмага, спачатку нясмела, заiкаючыся, а потым упэўнена пачаў расказваць пра ўчарашнюю гiсторыю на Патрыярхавых сажалках. Сапраўды, удзячнага слухача займеў Iван Мiкалаевiч у асобе таямнiчага злодзея ключоў! Госць не рабiў Iвана вар'ятам, выказваў вялiкую цiкаўнасць да расказанага i на працягу апавядання прыйшоў у захапленне. Ён час ад часу перапыняў Iвана воклiчамi захаплення:
– Ну, ну! Далей, далей, прашу вас. Але толькi дзеля ўсяго сама святога на свеце, не прапускайце нiчога!
Iван не прамiнаў нiчога, яму самому было гэтак лягчэй расказваць, i пакрысе дабраўся да таго iмгнення, калi Понцiй Пiлат у белай мантыi з крывавым падбоем выйшаў на балкон.
Тады госць малiтоўна склаў рукi i прашаптаў:
– Во, як я ўгадаў! Во, як я ўсё ўгадаў!
Апiсанне жахлiвае смерцi Берлiёза слухач суправадзiў загадкавай заўвагаю, а вочы ў яго злосна ўспыхнулi.
– Аб адным шкадую, што на месцы гэтага Берлiёза не было крытыка Латунскага альбо лiтаратара Мсцiслава Лаўровiча, - i адчайна, але цiха ўскрыкнуў: Далей!
Кот, якi плацiў кандуктарцы, надзвычай развесялiў госця, i ён ажно душыўся ад цiхага смеху, глядзеў, як, усхваляваны поспехам свайго расказу, Iван падскокваў на чацьвярэньках, паказваў ката з грыўняй каля вусоў.
– I вось, - пасля таго як расказаў прыгоду ў Грыбаедаве, Iван закончыў сумна i затуманена, - я i апынуўся тут.
Госць спачувальна паклаў руку на плячук беднаму паэту i сказаў:
– Няшчасны паэт! Але вы самi, галубок, ва ўсiм вiнаваты. Нельга было паводзiць сябе з iм гэтак разбэшчана i нават нахабна. Вось вы i маеце. I трэба сказаць, што з гэтае сiтуацыi вы яшчэ добра вырабiлiся.
– Ды хто ён, урэшце?
– узбуджана патрос кулакамi Iван.
Госць паглядзеў на Iвана i адказаў пытаннем:
– А вы не расхвалюецеся? Мы ўсе тут людзi ненадзейныя... Выклiкаў доктара, уколаў i рознае турботы не будзе?
– Не! Не!
– усклiкнуў Iван.
– Скажыце, хто ён такi?
– Ну, добра, - адказаў госць i важка i раздзельна прамовiў: - Учора на Патрыярхавых сажалках вы сустрэлiся з сатаной.
Iван не расхваляваўся, як i абяцаў, але быў надзвычай уражаны.
– Не можа гэтага быць! Яго не iснуе.
– Злiтуйцеся! Каму-каму гэта гаварыць, а вам... Вы былi, мабыць, адзiн з першых, хто ад яго пацярпеў. Седзiце, як самi разумееце, у псiхiятрычнай бальнiцы, а ўсё даўнаеце, што яго няма. Сапраўды, дзiўна гэта!
Збiты з панталыку Iван замоўк.
– Як толькi вы пачалi яго апiсваць, - працягваў госць, - я ўжо пачаў здагадвацца, з кiм вы ўчора мелi гонар гаварыць. I я шчыра дзiўлюся з Берлiёза! Ну, вы чалавек неадукаваны, - тут госць зноў папрасiў прабачэння, але той, як я чуў пра яго, усё ж нешта чытаў! Першыя выказваннi гэтага прафесара развеялi ўсе мае сумненнi. Яго нельга не пазнаць, мой дарагi! Дарэчы, вы... вы мне выбачайце, але я не памыляюся, вы чалавек неадукаваны?