ПесняКаханы мой вячэраў у доме маім, у сціплым і бедным пакоі; і не зайздросціла я гаспадыні маёй у пышных яе палацах.Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.Сонца ўзыходзіць — залоціць шаты соснаў ды кіпарысаў; сонца сыходзіць — ты са мной застаешся.Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.* * *Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы —I ціхі светлы хлопчык пры плячы.Усенькі час — праз крыкі і пяянне —Прысутнасці ягонай адчуванне.Адданасці і праг і повен рухПразрыс тых воч і загарэлых рук.I
кожны міг пасоўвае няўмольна,Нібыта гайку па разьбе, павольнаНасустрач: мне — яго, яму — мяне...Нас непазбежнае не абміне:Hi разгаранне, ні згасанне страсці.Адно ж было — на самай справе — шчасце:Піск, крык, пяянне моладзі ўначы —I незнаёмы хлопчык пры плячы.* * *Не ўсё ў разлуцы — ў журбе, бы ў труне.Не ты — то іншы абдыме мяне.Ты — спрыт, і сіла, і мускулаў бляск:Кот, ахаваны багіняю Бас т.А ён — Аз ірысу любы трыснёг,Што вырас на скрыжаванні дарог;I так, як пальцы ягонай рукі,Трыснёг кранаецца хвалі ракі.* * *Ўзяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў,Адчуваць, як пульсуюць пад дотыкамцёплыя жылкі...Хай мне скажуць, што гэта часовае,плыткае шчасце,Што інакшае ёсць,—я сваёй не прызнаю памылкі.Хто калі вызначаў,што часова, а што пастаянна?Можа, ў тлуме пякельнымці ў светласці райскага краюНе малітваў туту,не цярпення бясконцага ямы —А вось гэтыя рукі ды цёплыя жылкі згадаю.* * *Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; пляласяНябачная сетка, а колер быў шызы і цёплы.I цёплаю шызаю сеткай акрылася неба;Адно — дзе-нідзе пагараліпадоўжных аблокаўПлас ты; і сціхала гарэнне, і човен заспаныСухога, маркотнага белага месяца выплыў.I ціха ўсё стала,і плюшч развярнуўся на месяц,I скруткам распалася ноч...Я адна была ў хаце.Святла не паліла, а думала толькі:мой Божа!Ты любіш мяне,дараваўшы вось гэдакі вечарI думкі аб тым, хто святлейшыза месяца човен, —Такі ж беззахісны,такі ж невяртальна далёкі...* * *Снег коле павекі — адліжны:ільдзісты і рэдкі.У мружных вачах ліхтары расцвітаюць,як кветкі.А сэрца — пустое. Куды жа,ў што сябе ўкласці.Каб гэта было — да астанняга поз ірку —шчасце?* * *Наймільшая з дзяўчат —Велікавокасць, шчупласць і пяшчота —Чытае ўголас вершы пра змаганне,Пра шыбеніцы, пра зямлю і волю.Граняцца слёзы на яе вачах.Няздольная кахацьСпявае пра любоў; няздольны плакацьВядзе за ёй пагляд сухі і востры,Як лазера прамень; а той, хто здатныI плакаць, і кахаць,— спяваць не можа.Ён у куце; здушыў далонню рот,Каб сцяць пакуту, што
з яго ірвецца,Не могучы быць выказанай словам,А толькі гукам; ды грымас ягоныхНіхто не разумее:Усе вакол занятыя сабой.* * *Вецер вакол мяне,Вецер.I я,Стоячы на раздарожжы,Спрабую злавіць ягоПлас тыкавым пакетам.Рукі ледзь могуць трымацьПразрыс тую абалонку —Нечым напоўненую,Не пус тую.Але ці вецер у ёй,Ці паветра?Так рэчаіснасцьПакутліва ловіцца ў вершы:Жыцце там б'еццаПад пластыкам блытаных словаўЦі толькі адбітак ягоныНа гэта імгненне?* * *Маці сына й выправаджала,А месяцам падперазала,А зораю засцібнула,А доляю агарнула...Вясельная песняЯк цяжка спалучацьПачуцці маці — і любоў жанчыны.Як цяжка — але толькі не з табой:Ты і ў каханні застанешся сынам.Не маці — я цябе падперажуХалодным срэбным месяцам; і зору,Як фібулу, замкну пад падбароддзем(От хораша пяецца ў даўніх песнях!);I доляй агарну, нібы плашчом:Нясі старожка чару — не пралі —Да той, танюткай і доўгавалосай,Якую згадваў, толькі адступалаАбдымкаў нашых злітнае шаленства.Дзе хочаш будзь. 3 кім хочаш будзь. А яПарадуюся за цябе здалёку —Бы тая, з песні, што на раздарожжыСтаіць, страчаючы вясельны поезд.3 іконаю — і з чаркай у руцэ.* * *Гэта вясна —Сонечная, як тваё «здрастуй»,Зменлівая, як твае вочы —Шараватыя з іскрай;Нязграбна-юначая,Як велікаваты рот.Пруткая і моцная.Як худыя хлапечыя плечыЎ расхлістаным пінжаку.Ты нагадваеш кожнага з тых.3 кім вярталіся да мянеМаіх асабістых семнаццаць.I ў мройнай свядомасціСплюшчаных вейБлытаюся: ці то вецерПерабірае старыя травыКолеру тваіх валасоў,Ці ўздымае твае валасыКолеру леташніх траваў...* * *Такая ноч, што салаўі — крычацьАдз ін адному праз глухую цьму.Такая ноч, што хочацца сказаць:«Жыццё маё» — усё адно каму.Спыніся, міг! Хай у табе ізноўСклубіцца час, мінуласць, успамін —Каб зноў глушылі крыкі салаўёўI ў цёплай цемрадзі цялесна млеў язмін.АнёлыМордачкі, на якіх адбітаперсікавага колеру нахабстваі дапытлівасць колеру чорнай вішні,што гняздуе ў бяздонных вачахпад бясконцымі веямі.* * *…вечар без цябе...…раніца без цябе...…дзень без цябе...нібыта цаглінкікладуцца ў сцянупаміж мной і табойз майго боку сцянывось-вось зацвіце алычанібы малакомапырскана лёгкае голледыванамікладзецца пад ног і траваі смяюцца вясёлыя людзіз бутэлькамі піваз твайго боку сцяныя не ведаю штоа неўзабавемагчымаі не захочацца ведаць...дзень без цябе......ноч без цябе...