* * *Анёл, у лёце над зямлёюЗгубіўшы галаву,Упаў, абняўшыся са мною,У мокрую траву.Вышыні горняга спакоюСабой
разбіў як шкло, —I ўпаў, абняўшыся са мною,Каб мне мякчэй было.Але і зрынуты з нябёсаў,Расплюснуты аб долЗвычайным чалавечым лёсам,Усё адно — анёл.* * *У хваляў сваё жыццёі сваё ў травы,У ціхіх каменняўі гарадскіх галубоў.I недзе ўглыбі нарастае бунт,бо жывуЖыццём чалавека —а хочацца іх жыцця.* * *Бязмоўны вечар. Жоўты далягляд.Як дрэмлюць на вяроўцы апранахі.Крывыя вулкі нізкіх шэрых хат.Высокія сады — вышэй за дахі.Што віравала — сціхла, прылягло.Здаецца нават: просіцца у рамуПры браме куст язміну, і над брамай —Адз інай зоркі вострае святло.* * *Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле3 крыжамі;Дзе
ржавыя косткі змяшаны з жалезамІржавым;I ўсё гэта сплёты здзічэлых малінаўХаваюць ад свету...Калі Бог і праўда зляпіў мяне з гліны —То з гэтай.* * *Ліпнёвы поўдзень збіў над вербаміАблокаў чараду;I вербы — да адной — аберненыКаскадамі ў ваду.Празрыс таю галля заслонаюШаволяць плыні ўслед...Зялёная вада, зялёная,Аблокаў дзіўны квет.У засені вярбы, пад выгінам,Чакаўшы, ты стаіш.А вочы — як у неба выемы,Як хтось прыдумаў іх:Глыбокія яны, бяздонныя —Перакуліўся свет...Зялёная вада, зялёная,Аблокаў дзіўны квет.* * *А ты мне паклаў на плячо галавуI стаў гаварыць, што не бачыш жыцця;Адно бачыш — дымныя вейкі ЯеДы лёгкія пасмы над гладкім ілбом.А ўчора ты ружу за шторай схаваў,Яна ж не звярнула увагі — ані;А ён Яе мучыць... Ды хто такі ён,Каб смеў тваю паннуХоць пальцам крануць?!А ён... А Яна...Гавары, гавары.Я слухаю моўчкі — аб Ёй, аб табеДы нават аб ім. Бо галоўнае — што?Што ты мне паклаў на плячо галаву.