Пагарэльцы
Шрифт:
Бусько. Ты, Гарык, не жартуй!
Гарык. Якія тут жарты? Тут смаленым пахне! Гарэлым!
Бусько. I Гарпіна тут ні пры чым.
Гарык. Ёй відней.
Бусько. Заткнісь!
Гарык. Не крычыце! Хоць яна і ваша жонка, ало ж, як-ніяк, яна — мая любімая цётка.
Бусько. Гарык! Раю табе трымаць язык за зубамі. Чуеш?
Гарык. Але ж цётка Гарпіна, калі пераводзіла мяне сюды на працу, паставіла ўмову, што я буду абсалютна чэсны. Крыштальна! I
Бусько. Слова? Ты даў слова?
Адчыпяюцца дзверы, паказнаецца Стэла.
Стэла. Антон Сцяпанавіч! Прыйшоў Хведар Паўлавіч. Да вас. I вось яшчэ — загад. Трэба падпісаць. (Кладзе перад ім паперку.)
Бусько (сярдзіта). Заняты я.
Гарык. Ён яшчэ пакуль што но вызваліўся. (Падміргнуў Стэле, і яна знікае за дзвярыма.)
Бусько (прачытаўшы вачыма загад). Дык, кажаш, слова даў?
Гарык. Даў чэснае слова.
Бусько. А ты ведаеш, што сёння канчаецца твой месячны выпрабавальны тэрмін?
Гарык. Ведаю. Вось загад аб залічэнні на сталую працу.
Бусько (зларадна). А я не падпішу.
Гарык (ласкава). Трэба падпісаць. Пасеяць. У грунт.
Бусько. Не ўжо, выбачай, але не магу. Вырасце пустазелле, бур'ян.
Гарык. Дзядзя! Я ж — сірата.
Бусько. Па вачах сірата, а… на баб разбойнік.
Гарык. Увесь у дзядзю ўдаўся. I кроплі пабраў.
Бусько (строга). Не падпішу!
Гарык. Не настойваю. Толькі… вам цераз год на пенсію. I вы спадзяваліся на персанальную. А тут такая закавыка маральна-бытавая. I без гэтага надзея на валаску, а калі ўжо…
Бусько (доўга думае, жуе аловак, а потым падпісвае). Пераканаў, гад!
Гарык (абражаны, з гонарам). Ах, так? (Не прымае загаду.) Такая ласка мне не трэба.
Бусько. Бяры, пакуль не перадумаў.
Гарык. Не, навошта гада прызначаць?
Бусько (лагодна). Вось што, Гарык, мы з табой мужчыны і… сам разумееш, павінны…
Гарык. Я не злапомны. I я ўсё разумею. Але… я сёння ў цёткі Гарпіны буду пазычаць трыццаць рублёў. Як жа мне ёй у вочы глядзець? Яна па вачах здагадаецца…
Бусько. Трыццаць?
Гарык. Трыццаць.
Бусько. Хопіць і пятнаццаць.
Гарык. Трыццаць.
Бусько. Ну, добра, абыдзешся і дваццаткай.
Гарык.
Трыццаць.Бусько. Ты што? Акрамя трыццаці, другіх лічбаў не знаеш?
Гарык. Трыццаць. Знаю і другія. Толькі яны большыя.
Бусько. Хабарнік! Дваццаць пяць! I даволі!
Гарык. Калі без аддачы…
Бусько. Ты хацеў пазычыць.
Гарык. Калі пазычыць, то ў цёткі.
Уваходзіць Ухватаў.
Ухватаў. Ты што, Бусько? Мяне не хочаш прыняць? (Трымаецца ён важна, з гонарам, як начальнік з падначаленым, нібы ён і не пенсіянер. Інерцыя — вялікая сіла.)
Бусько. Я вельмі заняты.
Гарык. I справа важная. Тэрміновая і нават — сакрэтная.
Бусько. А ты памаўчы. Не з табой размова.
Гарык (пагражае). Я магу пайсці.
Бусько. Пасядзі!
Гарык. У вас тут старыя справы і, відаць, надоўга… Пайду.
Бусько. Сядзі, табе кажуць!
Гарык. Але ж я магу спазніцца, і закрыецца каса.
Бусько. Ну, добра, трыццаць! Сядзь! Я зараз. (Да Хведара Паўлавіча.) Дык ты, Хведар Паўлавіч, усё па той жа справе?
Ухватаў (з папрокам). Усё па той жа. Ужо трэці раз прыйшоў. Валакітчыкі!
Бусько. Не трэба сердзіцца. Во-от бяда. Лішні раз прыйшоў! А што б ты рабіў? Ты ж цяпер на пенсіі. Так сказаць, з кірмашу едзеш.
Ухватаў. Та-ак, на пенсіі. Цяпер бы толькі здароўе.
Бусько. Вот-вот — здароўе трэба берагчы. Не хвалявацца з-за пусцяковін. Прайшоў. Прагуляўся. З людзьмі хоць пагамоніш… Дык, кажаш, з зяцем не паладзіў?
Ухватаў. Хай пажыве самастойна.
Бусько. Правільна. Хай і кватэру шукае самастойна, без нянек.
Ухватаў. Не, тут трэба ўступіць. I жонка, і дачка насядаюць. Пакуль яшчэ мяне не забылі і ўсюды свае хлопцы яшчэ сядзяць.
Бусько. А дарэмна. Хай бы самастойна. Каб цаніў. Толькі б на карысць… (Сярдзіты.) А то звыклі на чужой спіне ў рай. (Зыркнуў на Гарыка.) Цяпер усе яны такія!
Гарык. Дык я свабодны?
Бусько. Сядзі, кажу! (Хведару Паўлавічу.) А як жа твая дача? Стаіць?
Ухватаў. Стаіць дача.
Бусько. Так-так. Памагалі, памагалі ставіць. Ну і колькі ж яна табе каштавала? Дорага?
Ухватаў. Дорага, інфаркт і…
Бусько. А-а, і суровая вымова. Дарагавата…
Ухватаў (з папрокам). Таксама памагалі…