Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вясновы бабёр, андатра, - прамовiў Рой, - некалькi лiсiц i катоў. Мала становiцца, Джэк, вельмi мала.
– Калi ж ты збiраешся выправiцца на поўнач, Рой?
– Калi так будзе працягвацца, дык не затрымаюся. Вылаўлены ўвесь участак. Хiба што за Чатырма Азёрамi знойдзеш ладную бабровую хатку. А норак мне за цэлы год нiводнай не трапiлася. Канчаецца для нас паляванне, Джэк.
– Пра гэта ты казаў яшчэ чатыры гады таму.
– Казаў i зараз кажу, - мiрна запярэчыў Рой.
– З Муск-о-гi скончана. Можна аддаць тэрыторыю Бобу i iншым Аджыбуэям.
У свой час Муск-о-гi
– Праўда, Джэк, - сказаў ён, - вось i дапалявалiся.
– Дык што ж цябе тут трымае?
– спытаўся Бэртан.
– Трэба хутчэй перасоўвацца на поўнач, а то будзе позна. Усе паляўнiчыя Муск-о-гi разявяць рот на новыя ўчасткi на поўначы, i на будучы год ты застанешся са сваiм iнтарэсам. Дык што ж цябе тут трымае?
– Джэк Бэртан ведаў, што ўтрымлiвае Роя. Рой любiў вяртацца з лясоў у сваё абжытае жытло. Рою цяжка будзе падацца далёка на поўнач i адрэзаць сябе ад сваiх, стаць бяздомнай лясной скацiнай. Але, з iншага боку, за пятнаццаць гадоў сумеснага палявання Бэртан ведаў, як патрэбен Рою лес. У Роя не было iншага жыцця.
– Але калi ты не прыспешыш свае пярэбары на поўнач, Рой, табе давядзецца тут калупаць зямлю за кавалак хлеба.
– Зважаючы на тое, што Рой адразу ж стаў змрочны, Джэк зразумеў, якая для яго гэта страшэнная пагроза, i пашкадаваў, што сказаў пра гэта падкрэслена выразна.
– Раней ты станеш прэм'ер-мiнiстрам, чым я фермерам, - прамовiў Рой i ўсмiхнуўся свайму ранейшаму таварышу па паляванню.
– Эх ты, фермер Джэк! сказаў ён.
– Фермер Джэк!
– Ну i што, што фермер? Чаму гэта дрэнна?
– Нядрэнна для хворага i для жанатага, бо што яшчэ застаецца? Але каб у цябе была хоць якая мажлiвасць, ты заўтра ж вярнуўся б у лес.
– Рой ведаў, што гэта не зусiм так. Джэк Бэртан быў фермерам ад нараджэння i па добрай волi, але ён надта зжыўся з лесам, каб забыцца пра яго канчаткова. Хоць ён i адмовiўся ад палявання, але адзiн раз у год выпраўляўся ў лес, - каб назапасiць аленiны, як ён сам казаў, але на самай справе - i Рой гэта ведаў, каб выгнаць з сябе лес на ўсю рэшту года.
– Ну як, збiраешся сёлета? спытаўся Рой.
– Мажлiва i выберуся ў лес да Каляд на аленя, - адказаў Бэртан.
– Слядоў многа, - прамовiў Рой, - а самога аленя не бачыў.
– А ласi?
– Ну, лася заўсёды ўпалюеш. Справа ў тым, каб высачыць яго раней за Мэрэя або Зела Сен-Клера. Яны ўжо торкаюць свой нос ва ўсе ўчасткi, рыхтуюцца да зiмовага палявання.
– А iнспектар рыхтуе iм па добрай турэмнай камеры. Мэрэю адваляць дзесяць гадоў, калi iнспектар зловiць яго, а Зел - той адразу трапiць у Форт-Уэнтварт. Iнспектар папярэдзiў, што ў горадзе, яго не зачэпiць, але калi сустрэне ў лесе, дык пасадзiць абавязкова. А Мэрэя пасадзяць, дзе б ён нi трапiўся.
– Няхай толькi не спрабуе
лавiць iх у лесе. А то калi сустрэнуць яго там Мэрэй або Зел - будзе лiха.– Глядзi, не давай iм дазволу на карыстанне тваiмi хiбарамi, - хутка сказаў Бэртан.
– Але хiба iх упiльнуеш? Яны як снег, выпаў - i няма яго. А Мэрэн я не бачыў цэлае лета.
– А Зел толькi што заявiўся ў горад, - паведамiў Джэк.
Рой недачуў, i яму стала вельмi прыкра.
– Хто прыйшоў у горад?
– спытаўся ён.
– Зел Сен-Клэр, - адказаў Джэк.
– А, Зел!
– Рой зiрнуў на Джэка, яму хацелася даведацца, цi не вярнуўся Эндзi Эндрус; але спытаць пра Эндзi было для яго вялiкай пакутай, як пакутай было для Джэка Бэртана сказаць хоць слоўка пра былога iхняга супольнiка, хоць Джэк ведаў, як турбуе гэта Роя.
– А дзе Зел?
– спытаўся Рой, зноў праганяючы з галавы Эндзi, пераконваючы сябе, што i сёлета, як i раней, Эндзi не з'явiўся i не з'явiцца нiколi. Пайшоў i не вернецца.
– Хiба Зел працуе на дарозе?
– спытаўся ён у Джэка.
– Не. Я пусцiў яго ў закiнуты будан у канцы маёй лесасекi. У яго жонкi яшчэ адно немаўля.
– I навошта ты пускаеш яго ў будан? Ты ж дарожны ўпаўнаважаны? Ты мусiш сачыць за парадкам!
– Рою падабаўся тытул "дарожны ўпаўнаважаны" не толькi за гучнасць, але яшчэ i за тое, што яго насiў сябар Джэк Бэртан, хоць i быў ён толькi дзесятнiкам у час летнiх дарожна-рамонтных клопатаў.
– А Зел плацiць табе?
– Гэта за маю развалюху? Я пусцiў яго, каб ён ачысцiў i ўзараў лесасеку.
– Хочаш зрабiць з яго фермера?
– Не. Але зараз, калi ён страцiў свой участак у лесе, яму нельга грэбаваць нiчым.
– З Зела, як бы нi стараўся ён пракармiць сям'ю, акрамя валацугi нiколi нiчога не атрымаецца. Ты нiколi не зробiш з яго фермера, - сказаў Рой.
– Тым горай для яго, - заўважыў Джэк.
– Я думаю, што Мэрэй таксама пастараецца ўбачыць жонку i дзяцей.
– Яна паехала ў Марлоў, працуе на кансервавым заводзе, - прамовiў Джэк.
– Бедная Мэрэй!
– уздыхнуў Рой.
– Несправядлiва гэта з боку iнспектара так прыцясняць чалавека толькi за тое, што ён узяў некалькi скурак не ў сезон.
– Не ў сезон i не там, дзе дазволена! У хацiне Мэрэя ў пушным запаведнiку знайшлi скурак на дзве тысячы даляраў. Калi б ён не ўцёк, з iм расправiлiся б адразу.
– Ат, што тут казаць, абодва злодзеi i валацугi!
– прамовiў Рой, папраўляючы лямкi заплечнага мяха.
– А калi ты не перастанеш мець з iмi справу, скончыш тым жа: станеш не паляўнiчым, а зверам.
– Гэта быў выраз Роя, якi Джэк павярнуў супраць яго самога. Але Рою падабалася, што Джэк паўтарае яго словы.
– Пакуль мяне чакаюць дома, я не стану валацугам, - сказаў Рой, хаваючы сур'ёзнасць за жартаўлiвым тонам.
– Я яшчэ зайду да цябе, Джэк. Абавязкова зайду, перш чым вярнуцца на возера.
– Ты нап'ешся, i я цябе не ўбачу, пакуль сам не збяруся на возера! гукнуў на развiтанне Джэк Бэртан, але Рой быў ужо далёка, i ў адказ Джэк пачуў са змроку вячэрняга лесу толькi яго смех.
Цемра апярэдзiла Роя, i калi ён адчынiў дзверы ў цёпла напаленую кухню, яго нявестка гатавала вячэру.