Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– А мо i мне варта стаць фермерам, - бесклапотна прамовiў ён.

– Вы скончылi б, як i ваш брат Сэм.

Зараз

ён цудоўна ведаў усё, усё, што паслалi яму багi, але яму хацелася падражнiць яе.

– А што, калi я пайду на поўнач?
– сказаў ён.
– Тады вы, вядомая рэч, выправiцеся ў свой Таронта?

– Вы можаце iсцi куды хочаце, - спакойна адказала яна.
– Я выкупiла гэтую ферму. Я i буду ўтрымлiваць яе. А вы iдзiце куды хочаце!

– I вы думаеце справiцца з фермай?
– ён стараўся запалохаць яе.
– Вы думаеце, што адна справiцеся з чатырма акрамi?

– I з гэтым спраўлюся, - сказала яна.

– Праўда, - сказаў ён

супакоена.
– Бадай што справiцеся!

– А як вы?
– спытала яна са сваiм гарадскiм лаканiзмам.

– Што я...
– пачаў ён.

Яна чакала.

Затым ён раптоўна пайшоў да дзвярэй.

– Я хутка вярнуся, Джынi, - сказаў ён.

– Куды ты?
– гукнула яна наўздагон.

– Пайду паталкую з iнспектарам, - азваўся ён i ў тое ж iмгненне знiк за дзвярыма.

Яна назiрала, як ён спускаўся з ганка, а iндзейскi сабака - за iм. Яна чула, як ён клiкаў сабаку, бачыла, як ён, высока ўздымаючы кароткiя ногi, з плюханнем iшоў па гразi, нiбыта гэта была паляўнiчая сцежка, i чула, як ён смяяўся сваiм ранейшым смехам.

Поделиться с друзьями: