Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ну, табе давядзецца папрацаваць на возеры Т, каб абагнаць iх. Так, папрацаваць давядзецца добра!
– сказаў Джэк.
– Але ты iдзi. I хутчэй. Сахаты i Зол, вiдаць, яшчэ там i нiчога не ведаюць. Калi iнспектар накрые iх, усiм вам хана. Хутчэй, Рой!
Але Рой ужо iмчаўся па схiле да далёкай унiзе вады. Сваю ношу ён скiнуў побач з Джэкам i зараз узрываў рыхлы снег, коўзаючыся па iм на крутым доўгiм схiле. Джэк не мог зразумець, як Рою ўдаецца трымацца на нагах, бо ён спускаўся вельмi хутка. Але Рой здолеў захаваць над самай зямлёй цэнтр цяжару свайго каржакаватага важкага цела i без прыгод скацiўся ўнiз да вады.
Каля таго месца, дзе ён схаваў човен,
Рою ўдалося абысцi найбольш замерзлыя ўчасткi, але часам, калi лёд са скрыгатаннем сяiзгаў па афарбаваным брызенце бартоў, яму здавалася, што човен прабiты. Чым блiжэй падплываў ён да хацiны, тым больш дапамагаў яму вецер, i, iмкнучыся злавiць яго парывы цi прасоўваючы човен праз ледзяную плёнку, Рой ужо пачынаў спадзявацца, што паспее.
Ён з такой хуткасцю нёсся да скалiстага прычала, што яму давялося кiнуць вясло i паспрабаваць утрымаць човен, адвязаўшы елку, затым надзвычайнымi высiлкамi ён падняў яе тырчком i, захоўваючы раўнавагу падчас рэзкiх парываў ветру, вывеў ствол за борт i кiнуў убок, як дроцiк. Гэта яму ўдалося, але човен ледзь не перакулiўся i зачэрпнуў столькi вады, што адно вясло сплыло. Рой ледзь паспеў схапiць другое i хоць крыху затармазiў човен, тым самым аслабiў удар аб скалу.
Але ён спазнiўся. Побач з Зелам Сен-Клэрам там ужо стаялi два мужчыны.
Раздзел восьмы
– Гэта Рой Мак-Нэйр, - сказаў Зел незнаёмым мужчынам.
Рой ужо заўважыў, што сярод iх не было iнспектара.
– Добры дзень, - сказалi яны Рою.
Рой нiчога не адказаў. Ён яшчэ не мог аддыхацца пасля такога напружання. Ён ведаў, што гэта прадстаўнiкi нейкай улады, ён беспамылкова вызначыў гэта па iхняй гаворцы i манерах, як бы па-сяброўску i нязмушана яны сябе нi паводзiлi. Адзiн быў таўстун, з пранiклiвымi вачыма i ўпэўненай лiнiяй рота. Другi малады бландзiн сярэдняга росту. Апрануты як паляўнiчыя, у чырвоныя курткi i кепкi, абодва ў высокiх паляўнiчых ботах i скураных пальчатках. Тыповыя асобы пры пасадзе, толькi невядома якой. Рой падумаў, цi не леснiкi гэта? Ва ўсякiм разе не пушнiнныя iнспектары.
– Мяне завуць Бэрк, - сказаў камлюкаваты.
Ён гаварыў рашуча, амаль рэзка, не спускаючы жывых вачэй з заклапочанага твару Роя.
– А гэта Ласон, - сказаў ён пра маладога бландзiна.
– Мы работнiкi па ахове рэсурсаў пушнiны i рыбы.
Рой нiколi пра такiх не чуў.
– Вы iнспектары?
– смела спытаўся ён.
– Бiёлагi, -
адказаў Бэрк.Ён заўважыў спалох Роя i ледзь прыкметна ўсмiхнуўся, але вочы яго смяялiся з удалага жарта.
– Iнспектары?
– паўтарыў ён.
– Не, з iнспектарамi мы не маем нiчога агульнага.
Ласон таксама зразумеў сiтуацыю i рассмяяўся, адкiнуўшы галаву назад.
– Мы вас устурбавалi, - сказаў Ласон, праводзячы рукой па доўгiх светлых валасах. Ён усё яшчэ смяяўся проста ў твар Рою.
– Мы аддзел Упраўлення па запаведнiках. Не маем нiчога агульнага нi з iнспекцыяй, нi з кантролем толькi ахова.
Рой трымаўся насцярожана.
– Цi можна нам у вас пераначаваць?
– спытаў Бэрк.
– У нас ёсць спальныя мяшкi, i спаць мы будзем на падлозе.
– Калi ласка, - сказаў Рой, нiчога больш iм не прапануючы i ўсё яшчэ з сумневам.
– А чаго вы з'явiлiся на возеры Пiт-Пiт?
– Возера Пiт-Пiт?
– паўтарыў Бэрк, нiбыта ўслухоўваўся ў гэтую назву.
– Гэта адзiная тут прыдатная пасадка на ваду, - сказаў Ласон.
– У возера ўпадае некалькi рэк, i яны адсунулi плывучы лёд. Але ля берага яго ўсё адно шмат, так што я сеў крыху далей. Вы задаволены?
Ён пытаўся ў Роя, як госць у гаспадара, i тут не чуваць было нiякага ашуканства. Рой сказаў, што ўсё нармальна, толькi ён здзiўлены, чаму яны не селi блiжэй да хацiны. Аднак пазней Рой зноў засумняваўся.
– А адкуль вы пра мяне даведалiся?
– спытаў ён як мага больш абыякава.
– Мы ведалi толькi, што недзе недалёка павiнна быць паляўнiчая хацiна, сказаў Бэрк i ледзьве ўсадзiў сваё масiўнае цела ля печы.
– Мы абляцелi ўвесь Муск-о-гi, i нам трэба было дзе-небудзь апусцiцца на начлег.
– А ваша хацiна нанесена на карту, - дадаў Ласон.
Яны вiдочна хацелi развеяць сумненнi Роя, i Рой бачыў, што яны робяць гэта старанна i цярплiва, але яму i гэтага было мала.
– А з вамi ёсць яшчэ хто-небудзь?
– спытаўся ён i падклаў дроў у печ.
– Не. Нас толькi двое, - сказаў яму бландзiн Ласон.
– Наша машына падымае толькi дваiх. I то яна з цяжкасцю садзiцца на ваду.
Рой верыў iм, але ведаў, што iхняе з'яўленне тут можа абярнуцца рознымi нечаканасцямi. I чаго iх сюды занесла? Што спатрэбiлася гэтым бiёлагам у такой глушы? Рою не зусiм было зразумела, чым наогул займаюцца бiёлагi, але ён ведаў, што гэтая праца надта спецыфiчная, вельмi складаная. Яны, вядома, адукаваныя людзi, але не навiчкi ў лесе. Трэба з iмi асцярожна. Не iнакш гэта звязана з Сахатым i з заказнiкам.
– Ну што ж, вы патрапiлi адразу на вячэру, - сказаў ён.
Гэта былi першыя дружалюбныя словы. Ён заўважыў, што яны пераглянулiся нiбыта з палёгкай. Нягледзячы на падазрэннi, яны падабалiся Рою, як часта падабалiся людзi з першага позiрку. Яны вельмi розныя, але яскрава бачна, што яны добра разумеюць адзiн аднаго i што iх яднае сапраўдная дружба. А Рою падабалася, калi адзiн чалавек разумее другога, калi адзiн аднаго разумеюць усе людзi, звязаныя агульнай справай.
– Вы, вiдаць, ляцелi па возеры з усёй моцы, - сказаў Бэрк Рою.
Рой усё яшчэ цяжка дыхаў, шапкай выцiраючы пот з твару, куртку ён скiнуў, каб крыху астыць у цёплай хаце.
– Вiдаць, цяжка веславаць у чоўне, - дадаў Бэрк.
– Я стараўся iсцi ўпоравень з ветрам, - сказаў Рой.
Бэрк уважлiва паглядзеў наРоя, i той зразумеў, што гэтыя словы спадабалiся камлюкаватаму бiёлагу. Рою здавалася, што гэты чалавек хутка схоплiвае i разумее думкi i пачуццi iншых, i скаванасць Роя паступова знiкала.
– Вы, спецыялiсты, вiдаць, прагаладалiся?
– спытаўся ён.