Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Праўда, мы не супраць згатаваць для ўсiх смажанiну, - адказаў Бэрк. Калi ў вас знойдзецца рондаль добрай ёмiстасцi, я адразу ж i пачну. Вы не супраць?
Зноў Рой ацанiў гэтую шчырую прапанову. Ён не пярэчыць, калi яны зоймуцца вячэрай. З iхняга боку гэта было ветлiва. Яны, вiдаць, ведалi, як трэба паводзiць сябе ў чужой хацiне i як паводзiў бы сябе ў падобных абставiнах прышлы паляўнiчы. Насцярожанасць Роя стала яшчэ меншай, i ён выйшаў пашукаць Зела Сен-Клэра, якi знiк, як толькi з'явiўся Рой. Зела знайшоў каля скалiстага прычала, ён лавiў вясло Роя, якое плавала ў вадзе.
– Пайшлi да iх, Зел, - сказаў Рой.
– Яны неблагiя хлопцы.
– Пайшлi, - сказаў Зел.
– Зiрнi.
Рой
– "Лоўля сеткай альбо iншым чынам, акрамя вуды цi спiнiнга, строга забаронена", - сказаў Рой. Вось што гаворыць закон, i хоць гэта было не надта страшнае парушэнне, якое iншым часам сышло б з рук, зараз выяўленая сетка магла мець сур'ёзны вынiк.
– Пайшлi, Зел, затопiм яе, - сказаў Рой.
Яны ўжо спускалi човен на ваду, калi з хацiны выйшаў Ласон з цэлым абярэмкам нейкiх прыбораў.
– Цi не дазволiце пакарыстацца вашым чоўнам?
– спытаў ён у Роя.
Рой не адказаў.
– Толькi дзеля некалькiх глыбiнных пробаў, - патлумачыў Ласон i падняў на выцягнутай руцэ нейкi палатняны конус з медным цылiндрычным наканечнiкам. Толькi вось тут, побач, - дадаў ён у адказ на недаверлiвы позiрк Роя.
Рой даў яму човен i стаў сачыць, як лоўка ён вяслуе ўздоўж берага. Ласон спачатку агледзеў азерныя водмелi, затым выбраў месца i падвеславаў да берага. Рознымi шуфлiкамi, чарпакамi i прыборамi ён узяў у бутэлечкi пробы вады, глею, наносаў, а пасля пераправiўся на другi бераг возера. Ужо сцямнела, i назiраць за iм азначала толькi прыцягваць увагу. Рой махнуў на яго рукой i павёў Зела назад у хацiну, каб ён дапамог другому бiёлагу гатаваць смажанiну. А Бэрк зняў куртку i боты, абуў зручныя макасiны i стаяў над сама вялiкiм рондалям Роя, дзе былi ўжо тлушч i масла. Ён прынёс сюды свой правiянт, i на падлозе ля дзвярэй былi складзены бабёр, андатра, заяц i курапатка.
– Гэта з тых узораў, якiх мы сёння знайшлi, - сказаў ён.
– Я пакiнуў толькi тое, што спатрэбiцца, а iншыя пойдуць у кацёл. Для сапраўднай паляўнiчай смажанiны не хапае толькi вавёркi.
– Вы што, i гэтага бабра пусцiце ў кацёл?
– спытаў Рой.
– Вядома. А вы супраць?
– Не, давайце!
– сказаў Рой, яшчэ не зусiм давяраючы таму, што гэты спецыялiст можа згатаваць смажанiну з бабра, андатры i вавёркi.
– Дык вам сапраўды патрэбна вавёрка?
– недаверлiва спытаў Рой, маючы жаданне паглядзець, як гэты прафесар будзе гатаваць смажанiну з вавёркi.
– А вы можаце здабыць вавёрку?
– А ў вас ёсць дваццацiдвухкалiберная?
– спытаў Рой.
– Ёсць у Ласона. Зараз яна ў вас пад ложкам.
Рой дастаў ружжо i выйшаў з хацiны, адчуваючы, што ўсё гэта радуе Бэрка. Рой яшчэ раз сказаў сабе, што гэтыя людзi паступова заваёўваюць яго давер, заваёўваюць, калi абыходзяцца з iм як з роўным, паводзяць сябе як i сябры-лесавiкi, амаль што як браты-паляўнiчыя.
Ён ведаў, што для гэтага ёсць свае прычыны, i хоць мiжволi паддаваўся iхнiм дружалюбным паводзiнам, усё адно з недаверам пытаўся ў сябе - навошта iм спатрэбiўся яго давер. Усё ж яны прадстаўнiкi ўлады, якiя б у iх нi былi прафесii. Праз некалькi хвiлiн Рой падстрэлiў чырвоную вавёрку, калi яна на хваёвым суку вiшчала на яго, свайго сябра i ворага. Калi ён вяртаўся ў хацiну, сустрэў Ласона, якi iшоў ад возера. Човен быў перакулены
на прычальнай скале. Усё так, усё зроблена, як трэба.У хацiне Ласон паказаў здаравенную рыбiну.
– Бачыце, што я тут знайшоў, Кевiн?
– сказаў ён Бэрку.
– Ого, дык гэта ж чорны акунь, Уiл!
– усклiкнуў Бэрк.
– Дзе вы яго знайшлi?
– Ды тут, у сетцы Роя, - сказаў той.
– Я не спадзяваўся, што мы знойдзем чорнага акуня ў азёрах Муск-о-гi.
Рой чакаў асуджэння за сетку, але Бэрк толькi зiрнуў на Роя так, нiбыта гэта яго яшчэ больш пацешыла.
– А цi падстрэлiлi вавёрку?
– спытаў Бэрк.
Рой падняў вавёрку, трымаючы яе за хвост.
– Калi я зраблю замеры гэтага тыпа, - сказаў Ласон наконт акуня, - вы можаце дадаць яго да ўсяго астатняга.
– Ён стаў на каленi i выцягнуў акуня на разасланай газеце, змерыў яго i ўважлiва агледзеў.
– Дарэчы, - сказаў ён быццам мiж iншым, не падымаючы вачэй ад акуня, але гэта адносiлася да Роя: - я затапiў вашу сетку на той выпадак, калi хто-небудзь сюды зазiрне i пацiкавiцца ёю. Я не памылiўся?
Рой памарудзiў з адказам, затым усмiхнуўся. Здавалася, што зараз ён зарагоча. Зел Сен-Клэр глядзеў на роя гарачымi вачамi кельта, ён асуджаў гэтую нямую сцэну, у якой вытрымка задушыла ў гэтых англасаксаў i гумар i запал. Як паляўнiчы, хоць зараз i пазбаўлены права паляваць, Зел дастаткова выразна разумеў сiтуацыю, каб не ўмешвацца ў гульню Роя, але гэта каштавала яму шмат намаганняў. Пра сетку Рой больш нiчога не сказаў: нi прабачэння, нi жарту. Вiдаць, ён зразумеў нарэшце, што гэта за людзi, i хутка пачуўся яго гучны смех, а затым зарагатаў i бландзiн Ласон. Нават Бэрк усмiхнуўся, распраўляючыся з бабром, i вочы ягоныя заблiшчалi ад вострага адчування задавальнення.
– А чым вы, уласна, займаецеся?
– спытаў Рой.
Ён назiраў, як Бэрк, седзячы на парозе, абдзiраў i абскрэбваў бабра, быццам сапраўдны паляўнiчы. Ласон усё яшчэ не ўставаў з падлогi: седзячы ля печы, ён моцнымi ўдарамi рассякаў акуня, мерыў яго асобныя часткi, пасля выпатрашыў, страўнiк паклаў у слоiк. Гэтыя людзi ведалi сваю справу, i гэта падкупляла Роя.
– Мы проста блукаем па розных мясцiнах i глядзiм, як жывецца дзiчыне i рыбе, - сказаў Бэрк.
– Ласон iхтыёлаг.
– Бэрк паказаў цераз плячо сточаным паляўнiчым нажом. Адначасна ён зiрнуў на Роя, каб пераканацца, цi спадабалася яму гэтае слова, i Рой зразумеў, што яно якраз яму i прызначана.
– Ён спецыялiст па рыбе, - патлумачыў Бэрк.
– А вы?
– спытаў Рой.
– А я заолаг, - сказаў Бэрк.
– Значыць, спецыялiст па дзiчыне?
– Вы маеце рацыю.
– А што вы робiце тут у Муск-о-гi?
– спытаў Зел Сен-Клэр.
– Глядзiм, як тут жывецца рыбе i дзiчыне, - паўтарыў Бэрк.
Ласон зiрнуў на Сен-Клэра i зразумеў, што трэба супакоiць i француза.
– Вам, сябры, няма чаго баяцца, - сказаў ён.
– Мы на самай справе не маем нiчога агульнага з iнспектарам.
– Вы ангелец?
– спытаў Рой у Ласона.
– Нiбыта напаўангелец, - адказаў бладзiн.
Яго гаворка толькi часткова нагадвала ангельскую, i, як мог зразумець Рой, у астатнiм ён размаўляў як канадзец. Ён значна адрознiваўся ад свайго старэйшага спадарожнiка. Ва ўсiм, што Бэрк назiраў збоку, Ласон прымаў актыўны ўдзел. Бэрк усё ведаў, але Рой здагадваўся, што Ласон здольны ўсё адчуваць. I знешнасцю, i ўчынкамi Ласон паказваў, што яму падабаецца жыць, i за гэта Рой прымаў яго, як прымаў яго адкрыты хлапчуковы смех. У нечым гэты смех быў нават празмерны. Бэрк быў не надта схiльны смяяцца, ён хутчэй смяшыў iншых, нечаму ўсмiхаўся цiшком. Гэта быў чалавек, якi выклiкаў захапленне, i Рой бачыў, што малодшы спадарожнiк аддаваў яму належнае.