Пасля Жыццё
Шрифт:
– Кажу ім там, у ваенкамаце, што я ня сам туды напрасіў-ся, мяне паслалі выконваць інтэрнацыянальны доўг, а што мне за гэтае выкананьне?
– Лепш бы ты яго не выконваў, - ня надта ласкава за-значыў Плешка.
– Як гэта - не выконваў?
– А так. Болей карысьці было б.
– Каму карысьці?
– чагось ня мог зразумець Ступак.
– Каб ня мы, душманы захапілі б Афган.
– А чаго ім захопліваць? Ён і так іх.
– А амерыканцы? Яны б жыва селі на нашыя межы.
– I хай бы сядзелі. Нам што да таго?
– Ну, знаеш!
– пачаў гарачыцца Ступак. Яму было не зра-зумела пярэчаньне суседа, з такім ён яшчэ не спатыкаўся.
– Во цяпер гэта Чачня,- спакойна працягваў Плешка.
–
У Афгане інтэрнацыяналісты, у Чачні - федэралы. А ўсё на-шая моладзь гіне. Навошта яе гробіць?
– разважаў
– У Чачню нашых не пасылаюць. А то б я, мусіць, зьехаў,- сказаў Ступак.
– Ад жызьні такой.
– Ну і дурань!
– проста адгукнуўся Плешка.
– У Афгане не навучыўся?
Называецца, пагаварылі, - падумаў Ступак. Гэты пенсіянер Плешка меркаваў дужа па-свойску, маладзей-шыя ўсё ж былі інакшай думкі - што значыць розныя пака-леньні. Хаця Плешку што - ён атрымлівае пенсію, а што і дзе атрымае Ступак?
Ён добра выпіў тады ў бацькі, які жыў бабылём у край-няй ад лесу хаціне. Ды і ўсяго ў вёсцы засталіся чатыры ха-ты, у якіх ліпелі адзінокія старыя. Каровы ў бацькі даўно не было, не было нават курыцы. Ды і навошта? У двары за плотам расло некалькі баразён бульбы, хлеб прывозілі ў суседнюю вёску, давалі па дзьве буханкі на тыдзень, ста-рому хапала. I ён ня скардзіўся. Як прыехаў сын, схадзіў да суседа Петрака, прынёс бутэльку самагонкі, затым пры-клыпаў і сам сьсівелы сагнуты Пятрок. Старыя, нямоглыя, аднак, няблага выпілі з маладым, не спыняючы сваёй ня ду-жа разумнай старэчай балбатні, калі кожны цягнуў сваё, ня слухаючы іншага. Бацька захацеў, мусіць, пахваліцца пе-рад суседам і папытаўся ў сына, за што яму далі ордэн, такі ж самы, які і ён атрымаў у партызанку - «Чырвонай зоркі». Ступак без асаблівага ажыўленьня пачаў распавядаць.
– Ды пад Кандагарам было. Ехалі на маршы з батальё-нам Краўцова, толькі калона ўцягнулася ў «зялёнку», ну ду-хі і пачалі лупіць. Пярэдні БТР адразу палыхнуў, загарэўся,
хлопцы, бы гарох, - у канавы. А я, ведаеце, сьпярша прама-рудзіў, не пасьпеў выскачыць, у трэцім ехаў, а як ачомаўся, зразумеў: позна. Духі смаляць, а ў нас устаноўка «град» ста-іць пакінутая, пасьля аказалася, першага нумара забіла, а другі зьбег. Ну, я за ўстаноўку, Аньціпенка таксама пад-скочыў, стаў памагаць, як урэзалі мы па «зялёнцы», дык тыя духі - хто куды. Ураз выкурылі з зарасьнікаў, яны - у кіш-лак, канешне, а мы і туды перанесьлі агонь, ды з кулямётаў яшчэ, з зенітак - толькі ад дувалаў пыл хмарай да неба. Пась-ля тыдзень немагчыма было праз кішлак праскочыць, так сьмярдзела, хоць процігаз надзявай. Трупы людзей ды ска-ціны…
– Во, дык і мы ж, гэта самае, - у працяг сынавай размо-вы загаварыў зап’янелы бацька.
– У партызанку. Ляжым у Гразкім балоце ў засадзе, ляжым і ляжым, нікога на даро-зе няма, толькі камары гудуць. Аж глядзім: едуць нямецка-фашысцкія захопнікі на фурманках. На пярэдняй немец гармонік у руках трымае, грае ці што? Але, мусіць, ня граў, так ехаў. Ну тут мы і ўрэзалі. Я ці ведаеш, з ручным куля-мётам быў, дык як лупану! Тыя - у канавы, а ў канаве так-сама кулямёт нарыхтавалі ды - па нас! А мы - па іх! А тым ча-сам ззаду яшчэ калона падышла іхняя, ну на падмогу. На-шыя і драпанулі. А я ж ня ведаў, што драпанулі, ды сяку па іх канаве са свайго «дзегцяра», ну і выбіў. I тады нашыя вярну-ліся па адным, камандзір Дзенісенка вярнуў. Ну і за тое мне праз паўгода - ордэн «Чырвонай зоркі», як палагаецца.
– Во героі! У адной сям’і бацька і сын!
– п’янавата дзі-віўся Пятрок.
– А што ж, яе матары! Будзе вайна - зноў пойдзем. Проціў нямецка-фашысцкіх, чачэнскіх, мерыканскіх захоп-нікаў. НАТА гэтае прэ на ўсход…
Бацька зусім ап’янеў, сын паклаў яго на скамячаны
без прасьцінаў ложак, сам выйшаў на падворак падыхаць сьвежым вясковым паветрам. Блытаная гэта справа, вайна, думаў ён, карысьці з яе - гулькін нос. За пралітую кроў - дурацкія льготы. Як у гэтых старых - бясплатны праезд у ме-жах раёна. Куды ўжо ім ехаць, апроч як на могілкі.
З вёскі Ступак прывёз дзясятак пазычаных у суседкі яек, кавалак ёлкага леташняга сала і думаў, у каго раздабыць грошай на хлеб? Зноў давядзецца прасіць у Плешкі, хоць таму ён і так вінаваты тысячаў сто. Але, можа, дасьць і яшчэ. Сядзець увесь час у расчыненых дзьвярах гаражу было сьпя-котна і нудна, асабліва ў паўдзён, калі над падворкам наві-сала пякучае сонца. Ступак тады спрабаваў зачыняцца, але рабілася і яшчэ горш, і ён мусіў замыкаць
гараж і куды-небудзь сыходзіць.Неяк у нядзелю, дабрыўшы да прасьпекту ў цэнтры го-раду, згледзеў там штось незвычайнае, небывалае ў выход-ны дзень відовішча.
Найперш здалёк яшчэ ўчуліся шум, гамана, рух мноства людзей, што суцэльнай плыньню рушылі кудысь у напрам-ку да цэнтральнай плошчы, несучы нейкія лозунгі. Вецер угары матляў бел-чырвона-белыя сьцягі - мноства сьцягоў, аж да канца калоны, якая хавалася за перагінам вуліцы. Пачатак гэтага шэсьця ўжо мінуў завулак, дзе паявіўся Сту-пак, і хто там усіх вёў, не было відаць. Поруч жа шэсьце з абодвух бакоў атачалі міліцыянты. Адны з іх стаялі ў ня-роўных шэрагах, іншыя (мабыць, начальства) бегалі-міту-сіліся ў сваім міліцэйскім клопаце. Ступак сьпярша зьдзіў-лена прыпыніўся, уражаны відовішчам, а затым нечаканая хваля ўзрушэньня падхапіла яго з тратуара і вынесла да лю-дзей. Малады міліцыянт на краі тратуару спрабаваў засту-піць дарогу, ды Ступак плячом рашуча адпіхнуў яго і вый-шаў на асфальт - да ўсіх. Поруч на ўсю шырыню вуліцы ішлі і маладыя, і старыя, і сярэдняга веку мужчыны з жанкамі і дзяўчатамі; твары ва ўсіх былі прыемна-сьвяточныя, бяз звыклай паўсядзённай змрочнасьці ці нават нярэдкай па часе жорсткасьці. Уражвала вялікае мноства нацыяналь-ных сьцягоў, якія над людскімі галовамі паласкаў сьвежава-ты ранішні вятрыска. Трохі меней было плакатаў з розны-мі надпісамі, зробленымі часам прафесійна, а болей - ня ду-жа ўмелымі рукамі. Ступак, паазіраўшыся, прачытаў тыя, што былі бліжэй: «Беларусь - у Эўропу!», «Не - бальшаві-кам!», «Міліцэйскае пудзіла - у Менскае мора!» Якраз над яго галавой хістка калыхаўся лозунг-плакат, што нёс малады хлопец у джынсовай камізэльцы з мноствам кі-шанькоў: «Мы хочам есьці!» То было якраз пад настрой Сту-паку - ён таксама быў галаднаваты зранку, хацеў есьці і ня меў у кішэні ніводнага «зайца». I ён пайшоў разам з усімі,- ня надта борзда ступаючы ў бязладным натоўпе, стараючы-ся не наткнуцца на каго наперадзе, не ступіць на чыесьці запяткі. Грандыёзная суладнасьць людскога натоўпу нада-вала адчуваньне ладу і ўпэўненасьці, здавалася, гэткаю сілай яны дамогуцца чаго хочаш. А чаго дамагаліся, відно было з мноства плакатаў над галовамі. Хто мог адмовіць у законнасьці тых патрабаваньняў? Хто мог спыніць гэты шматтысячны паток гараджанаў?
Але неўзабаве паток чамусьці замарудзіў хаду, чым да-лей, тым болей людзі пачалі спыняцца. Некаторыя напера-дзе сыходзіліся шчыльней, рух пачаў заміраць, і было невя-дома: чаму? Пачуліся выкрыкі нязгоды ці, можа, пратэсту, і тады Ступак здагадаўся ў чым справа. Стараючыся не штур-хаць іншых, ён памкнуўся наперад, мінаючы найболей шчыльныя групы. У адным месцы прабег па тратуары пад но-сам у заклапочаных, спатнелых міліцыянтаў, якія таксама напружана ўзіраліся наперад. I тады яму стала відаць пера-шкода. Шэсьце ўперлася ў шчыльныя, бы спрасаваныя, тры шэрагі АМАПу, што ад сьцяны да сьцяны будынінаў выцяг-нуліся ўпоперак прасьпекту.
Ён і яшчэ праціснуўся наперад, каб лепей бачыць, што там робіцца. Аднак бачна было ўсё ж няшмат, чулася гама-на, мабыць кіраўнікі гэтага шэсьця спрачаліся з таўстым міліцэйскім палкоўнікам, што незразумела хрыпеў у трубу мегафону. За ім замерла сьцяна амапаўцаў - блішчастыя шчыты ля ног, шлемы-скафандры на галавах, грудзі ва ўсіх расьпіралі бронекамізэлькі, у кожнага чорная палка ў пра-вай руцэ. Але што былі гэтыя шчанюкі перад аб’яднанаю сі-лай тысячаў, акрыленых адзінаю мэтай свае праўды? Іх мож-на было сапхнуць за адну хвіліну. Нехта нават і крыкнуў з на-тоўпу штосьці накшталт «наперад». I тады раптам людзі збоч вуліцы неяк незразумела хіснуліся, воддаль страхавіта закрычала кабета. Ступак азірнуўся - з завулка ад пошты, клінам расьсякаючы натоўп, урэзаўся атрад амапаўцаў у кас-ках і са шчытамі. Гэтыя адразу ўзяліся працаваць даўжэз-нымі чорнымі палкамі - малаціць усіх без разбору, хто трапляў ім пад рукі.
Натоўп калыхнуўся ў адзін бок, у другі, некоторыя кінуліся назад - пад сьцяну будынку пачтамту, але і там не-вядома адкуль узяліся амапаўцы - ці не з дзьвярэй пачтам-та. Неўзабаве іх стала, здалося, ня меней, чым дэманстран-таў, яны расьсякалі натоўп на часткі і білі, калашмацілі, валілі на асфальт людзей - мужчынаў і жанок, хапалі, камячылі сьцягі і плакаты, якімі некаторыя спрабавалі ад іх бараніцца. Над вуліцай узьвіўся бязладны, зьдзічэлы крык і лямант; жаночы плач перамяшаўся з роспачнай мужчынскай лаянкай, і невядома было, хто лаяўся. Падоб-на, і тыя, і гэтыя.