Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:
– Простая фармальнасць!
– сказаў Мэгрэ праз зубы, калi машына спынiлася. Выбачайце, што прывёз вас сюды. Але, як я ўжо вам казаў, неабходна, каб сёння вечарам усё было скончана...
Паабапал цiхай вулiцы стаялi прыватныя дамы, якiя цяпер можна ўбачыць толькi ў правiнцыi. Перад домам з пачарнелага каменю ўзвышалася вежа. На агароджы перад уваходам вiсела медная шыльда з надпiсам: "Ангельска-Нармандская навiгацыйная кампанiя".
У двары стаяў указальнiк: "Каса". На дзвярах вiсела яшчэ адна шыльда: "Кантора адчынена з 9 да 16 гадзiн".
Было
– Панi, зрабiце ласку, падымiцеся да сябе. Праз нейкi час я, напэўна, папрашу вас знайсцi для мяне колькi хвiлiн.
Першы паверх быў цалкам адведзены пад памяшканнi кампанii. У вялiзным вестыбюлi па баках стаялi свяцiльнi з каванага жалеза. На другi паверх, якi займалi муж i жонка Гранмэзон, вяла мармуровая лесвiца.
Мэр Вiстрэама, пахмурны, злосны, чакаў, што скажа яму Мэгрэ.
– Што вы яшчэ хочаце ведаць?
– цiха спытаў ён i, падняўшы каўнер палiто, насунуў капялюш на вочы, каб служачыя не бачылi яго твару, спляжанага кулакамi Вялiкага Луi.
– Нiчога асаблiвага. Я толькi прашу ў вас дазволу пахадзiць тут, падыхаць паветрам дома.
– Я вам патрэбен?
– Не.
– У такiм выпадку дазвольце мне падняцца да панi Гранмэзон.
Пачцiвы тон, з якiм ён гаварыў пра сваю жонку, нiяк не вязаўся з ранiшняй сцэнаю ў халупе ў старой. Мэгрэ пачакаў, пакуль мэр падымецца па лесвiцы. Пасля прайшоў у канец калiдора i пераканаўся, што ў доме быў толькi адзiн выхад. Выйшаў на вулiцу, знайшоў непадалёк палiцэйскага i загадаў яму стаяць каля агароджы.
– Зразумелi? Выпускаць усiх, апроч суднаўладальнiка. Вы яго ведаеце?
– Ну, як не ведаць!.. Але... што ён нарабiў? Такi чалавек!.. Вы знаеце, што ён старшыня гандлёвай палаты?
– Тым лепш!
Кабiнет справа ў вестыбюлi "Генеральны сакратарыят". Мэгрэ пастукаў, адчынiў дзверы, удыхнуў пах цыгары, але нiкога не ўбачыў.
Кабiнет злева: "Дырэктар". Тая ж самавiтая, урачыстая атмасфера, тыя ж цёмна-чырвоныя дываны, шпалеры з пазалотаю, столi з мудрагелiстай лепкаю.
Уражанне такое, што нiхто не асмелiўся б размаўляць тут уголас. Камiсар уявiў сабе перапоўненых годнасцю паноў, у вiзiтках i штанах у палоску, з тоўстымi цыгарамi ў зубах, за дзелавой размоваю.
Самавiтая кампанiя! З традыцыямi, якiя перадаюцца тут, у правiнцыi, праз стагоддзi з пакалення ў пакаленне. "Пан Гранмэзон?.. Яго подпiс надзейны, як золата ў злiтках".
Мэбля ў кабiнеце была ў стылi ампiр, якi больш падыходзiў для галоўнага пакоя кампанii. На сценах - фатаграфii караблёў, статыстычныя таблiцы, каляровыя графiкi.
Мэгрэ хадзiў па кабiнеце, засунуўшы рукi ў кiшэнi, калi ў дзвярах з'явiўся нейкi стары.
– Што гэта такое?!
– разгубiўся ён.
– Палiцыя!
– кiнуў Мэгрэ такiм сухiм тонам, што збоку можна было падумаць: ён кажа так, любячы кантрасты.
Стары, збянтажаны ўжо дазвання, мала не закалацiўся.
–
Не хвалюйцеся. Я расследую справу па даручэннi вашага патрона. Вы ж...– Галоўны касiр, - спешна пацвердзiў стары.
– Гэта вы служыце ў кампанii вось ужо... вось ужо...
– Сорак два гады. Я пачынаў тут яшчэ пры пане Шарлi.
– Вельмi прыемна. Значыць, гэта ваш кабiнет справа? Па сутнасцi цяпер усё тут трымаецца на вас, праўда? Ва ўсякiм выпадку мне так казалi.
Тут усё ў Мэгрэ iшло як па масле. Дастаткова было ўбачыць дом, пасля гэтага старога слугу, каб здагадацца пра ўсё.
– Гэта ж натуральна, вы не згодны? Калi пан Эрнэст адсутнiчае...
– Пан Эрнэст?
– Пан Гранмэзон. Я ведаў яго, калi ён быў яшчэ зусiм дзiця, вось i называю яго панам Эрнэстам.
Мэгрэ нiбыта мiж iншым увайшоў у канторку старога. Гэта быў сцiплы пакой, адчувалася, што наведнiкаў тут не бывае. Затое стол быў завалены папкамi. Сярод iх ляжалi загорнутыя ў паперу бутэрброды. На спiртоўцы дымiўся маленькi кафейнiк.
– Вы тут i абедаеце, пан... Вось табе i на, забыў раптам ваша iмя...
– Бернардэн... Але ўсе завуць мяне "дзядзька Бернар"... Я жыву адзiн, так што i на абед дамоў хадзiць няма чаго... Вось... А пан Эрнэст запрасiў вас з нагоды дробнага крадзяжу на тым тыднi?.. Трэба было яму мяне папярэдзiць... Усё ўжо ў парадку... Адзiн малады чалавек узяў у касе дзве тысячы франкаў... Але яго дзядзька вярнуў грошы... Малады чалавек даў слова... Вы разумееце?.. У такiм узросце!.. Ды столькi ў нас дрэнных прыкладаў перад вачыма!..
– Мы пра гэта яшчэ пагаворым... Прашу вас, не звяртайце на мяне ўвагi, абедайце... Словам, вы былi даверанай асобай спачатку пана Шарля, а потым ужо яго сына, пана Эрнэста...
– Спачатку я быў касiрам... Тады ў iх яшчэ не было галоўнага касiра... Можна нават сказаць, што гэтую пасаду ўвялi спецыяльна для мяне...
– Пан Эрнэст адзiны сын у пана Шарля?
– Але, адзiны. Была яшчэ дачка, якая выйшла замуж за прамыслоўца з Лiля, але яна памерла пры родах разам з дзiцёнкам...
– А пан Раймон?
Стары здзiўлена ўскiнуў галаву.
– Як? Пан Эрнэст казаў вам?..
"Дзядзька Бернар" адразу ж насцярожыўся.
– Ён не належаў да гэтай сям'i?
– Стрыечны брат. Таксама Гранмэзон... Только спадчыны ён не атрымаў... Яго бацька памёр недзе ў калонiях... Такое ж часта здараецца ва ўсiх сем'ях, праўда?..
– Ва ўсiх сем'ях!
– пацвердзiў не маргнуўшы вокам Мэгрэ.
– Бацька пана Эрнэста ўсё роўна як усынавiў яго... Карацей кажучы, знайшоў тут яму месца...
Мэгрэ патрабавалiся факты больш дакладныя, i ён перастаў хiтраваць.
– Хвiлiнку, пан Бернар! Дазвольце, я збяруся з думкамi... Заснавальнiк "Ангельска-Нармандскай кампанii" - пан Шарль Гранмэзон, так?.. У пана Шарля Гранмэзона - адзiны сын, пан Эрнэст, сённяшнi дырэктар кампанii...
– Але...
Стары зноў разгубiўся. Яго бянтэжыў такi дапытлiвы тон.
– Так! У пана Шарля быў брат, якi памёр у калонiях, таксама пакiнуўшы адзiнага сына - Раймона Гранмэзона.
– Але... Я не...