Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пыл саркафагаў

Збажына Ян

Шрифт:

* * *

Цвярозасць — маці мяшчанства. Мастацтва і навуку нарадзілі п’яная блудніца з галодным аскетам.

* * *

Цень чалавецтва знікае там, дзе пачынаецца змрок багоў.

* * *

Цынізм — рэалізм без пачуццяў.

* * *

Цяжка размаўляць сам-насам: заўжды ведаеш, што табе скажуць, і ніколі — што адказаць.

* * *

Чалавечым Ніцшэ абмежаваў чалавецтва, адмежаваўшыся ад дзікуноў сам. Пасля гэтага ў цывілізацыі толькі адно намаганне — выбрацца з гэтае агароджы.

* * *

Чым

больш нікчэмнае чалавецтва, тым на яго фоне больш выразным здаецца Гайдэгер.

* * *

Шапэнгаўэр шукаў абсурд філасофіі, астатнія – філасафічнасць абсурду.

* * *

Шлях Еўропе асвятліла вогнішча інквізіцыі.

* * *

Шукаючы святое, знайдзі яго і грэшным.

* * *

Шчырасць апладняе, хлус нараджае, праўда хавае.

* * *

Шчырасць ператварае грамадскае ў забабоны.

* * *

Шарль Марыс Талейран прадаваў тых, хто яго купляў, і як вынік гэтага — ніхто за ім не гандляваў Францыяй.

* * *

Як вынік шкадавання Дастаеўскім зняважаных і прыгнечаных - наданне апошнім уласцівасці думаць.

* * *

Малюся на Ніцшэ, але гэта не перашкаджае Богу бараніць і ратаваць мяне.

ВЕЦЕР

На працяглай жалобнай ноце, З завываннем да болю ў вушах, На слупах, на іржавым дроце Вецер песню пяе ў адзіноце, Наганяючы вільгаць і жах. Так і хочацца дзесьці стуліцца, Каб не чуць гэтай песні мэталь, І да сэрца твайго прытуліцца, І, сагрэўшыся, доўга маліцца На агеньчыка цёплы крышталь.

ЯЛІНКА МАЯ

Алёне Ц. Мая каханая дзяўчынка! Зламаная дзявочасці галінка... Мая цудоўная дзяўчынка. Запаленай жаноцкасці лучынка... Мая жаданая дзяўчынка. Зляцеўшая апошняя слязінка... Мая дзівосная дзяўчынка. Заўжды мая зялёная ялінка!

САНЕТ

І.К. Застаюся пакуль каля вас на тым возеры ў промнях поўні, дзе павольна плыве чоўнам час разам з голасам птушкі позняй, дзе пад музыку хваль дзіўны спеў пачынаюць паганства духі, а каруны ляцяць ценем з дрэў, ахіляючы пекна душы, дзе над светам лясной цішыні дыяментавы россып зорак заклікае ў сурму вышыні, каб пабачыць ружовы золак. Там на вогнішчы сэрцаў, натхненняў засталося жыццё летуценняў...

ЗОРКА БЭЗУ

Між сабою шапочуцца зоркі. Срэбны месяц над дахам вісіць. Вокны хаты глядзяць на пагоркі. Ледзь начніца ў акенцы гарыць. Я стаю, зварухнуцца баюся, Твой спакой парушаць не хачу. Сцяўшы зубы, скрозь слёзы смяюся, За
табою маркотна сачу.
Мілагучнасцю ў такт паланэзу Мілы вобраз з акенца мігціць. Ды духмяная зорачка бэзу Недзе водарам лёгкім ляціць.

ПАМЯТЬ

Среди тоски, среди печали, Кустов сирени и весны С тобою мы в первоначале, Где нет ни в ком ничьей вины. Где нет разлуки, нет свиданий, Лишь эротична пустота, Как сновидение, мечтанье Из ниоткуда в никуда. Да в голубой пустыне неба Горит ближайшая звезда, Неся томительную негу В мои холодные уста. И ты, разлюбленная мною, Опустошенная до дна, Своею длинною ногою На грязи чертишь имена.

ВІШНІ

Як верш Бадлера, як прытча Хрыста, мігценнем белым на вішнях фата. Вясна ў свой прыцін рассыпала квет, ласкавасць ісціць на ўвесь боскі свет. Цнатлівых вішняў кранаю касу і бога Вішну няспынна малю: Шмат’яўны Творца! Хай вечна тчэ аральнасць Сонца жыццём па фаце!

ПОЎНАЧ

Дрэмле вецер на лістоце. Перабрэх сабак чуваць. Ноч стамілася, на плоце Разляглася коткай спаць. Ды саломаю спавіты З гарбыля старой страхі Месяц сканню самавіта Карануе небасхіл.

ХВАЛАСПЕЎ КАХАННЮ

Дрэмлюць сузор’і, спавітыя небам, шэрым і цёплым, як вочы твае. Маннаю зорак бяздоннай прасторы шлях аксамітны бязгучна плыве. Думкі, жаданні, пачуцці і мроі разам губляюцца велічным сном. Толькі каханне, як хваля марская, пеніцца срэбным сваім хараством. Вечна жывое на пульсе імгненняў поўніць бясконцасць і сее святло. Дух і сусвет аб’ядноўвае верай, зернем жывым адраджае жыццё.

МЛЕЧНАЕ ТЛО

(Трыпціх)

О, як ты цяжка снішся мне!

Баляслаў Лесьмян
І Падае снег. Накрыцца б ім, Ды нельга. Пад коўдраю спіш дзірвана. І толькі сненне праз белае сненне З Лебедзем поруч да Ліры плыве ў Зорным вэлюме Млечнага Тла. ІІ Ты ў Геркулесе, я пад Сонцам. Між намі тысячы гадоў святла. Мы сустракаемся ў сненні, і семя Ліецца Млечным Тлом. ІІІ Басанож на Млечным Тле Згадай маю гасціннасць. ... міжзорны пыл.
Поделиться с друзьями: