Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пыл саркафагаў

Збажына Ян

Шрифт:

ПОЎНЯ

Поўня чыстая, поўня светлая, Паратунак знямоглай душы, Ахіні маё сэрца ветліва Ў прамяністую ноч імшы. Я заплачу, і слёзы пырскамі Разляцяцца на небакрай, Стануць поўнямі залацістымі — Ты на пацеркі іх збірай!

SUB SPECIEE AETERNITATIS*

Будь, душа, как живущая звезда…

Тексты пирамид
Чрез белые влагалища гробов мы возвратимся в плоть земную и вечность прорубив крестом поверхность вновь начнёт иную из
праха
воскрешенную любовь и глина превратится в дом для чьих-то но не наших пантомим для траекторий чувств и судеб для взлёта и паденья душ что на весах отмерят судьи без жалости уже не нам а им на миг застывшим в медный туш когда-нибудь и мне в свой горизонт как фараонам лечь настанет и звёздная река на прядь Харона жизни нить потянет Любимая взгляни на Орион звездою там и мне пылать лишь Эрос вожделений над Землёй не исчисляет днями время а в памяти хранит комет по элипсам несущим бремя рождённым под неведомой чадрой спиралевидных звёзд планет

* С точки зрения вечности

ТРЫЯЛЕТ

Тваіх ног сексуальная готыка, што пад ветразем шоўку плыве, так бязмежна хвалюе мяне! Тваіх ног сексуальная готыка... І насупраць мараваў жыве эратычнага мора экзотыка — тваіх ног сексуальная готыка, што пад ветразем шоўку плыве.

СТОМА

Крыж ля дарогі. Сонца высока. Стомлены ногі, Хата далёка. Сяду за крыжам — Засень касая. Сон прыйдзе рыжы, Доннасць нямая. Спіцца салодка, Свет як магіла. Час плача ў лотак, Дзень доўгі гіне.

ЛІЦЫЯ ЛЕТУ

Мастаку і сябру Галіне Сігневіч Адыходзіць лета, адыходзіць. Клінга жаўруковая плыве. І ніколі сэрца не загоіць жоўтая расінка на траве. Што каханне? Замуціць крыніцу? Пасіі згараюць, як агмень. Забярэцца восень на званіцу, меднікаў раскідае струмень. Не гукайце стомленага лета, Крок яго губляе далячынь. І сланечнік — сонечнае рэха — кліча ўсіх пакінутых жанчын.

ВОСЕНЬ

Кветкі вянуць. Вянуць кветкі. Вецер ломіць пуставецце, гоніць пыл і сее смецце на ачахлыя палеткі. Неба дзень на мармур хмарыць, і пад лесу спеў фанфарны ліст руды ляціць і марна аб наступным леце марыць.

ДОЖДЖ

Ідзі! Ты не ўмееш кахаць.

Ян Райніс
А на вуліцы дождж, І надвор’е не спрыяе ў каханне гуляць. Расцягнуўшыся ўздоўж на падвор’і, люстраваў бруднай лужыны пляц. А пад вокнамі госць нечаканы безнадзейна чакаў дабрыні... Будзе ў непагадзь хтосьць некаханы ў адзіноце шукаць цеплыні. Не шкадуйце яго, не шкадуйце: без кахання на свеце ён жыў. Не ратуйце яго, не ратуйце ад
дажджу, што мацней
заімжыў.

ЖОЎТЫ ТРЫПЦІХ

Дануце Бічэль — Загнетавай

...пажоўклы ліст адзін за адным

нясе свой жаль над полем пустым.

Уільям Шэкспір
І Адчуванне смерці неабходна тым, хто хоча вечна жыць, — жаўцізною восені паходня доўга будзе нам свяціць. Адспяваюць птушкі напрадвесні толькі раз на цэлы год, асалодзяць нашых боляў песні, згорклы ў сэрцы даўні мёд... ІІ На пытанні, што стаяць спрадвеку, з цягам часу знойдзецца адказ. Хваляванні сённяшняга веку хваляваць не будуць заўтра нас. Хай жа лёс хвілінай летуцення нам запаліць жоўтыя агні!.. Тыя словы, рэчы, справы, цені, з болем сэрца восеньскія дні. ІІІ Але ўсё на свеце з божай ласкі! Восень сцеле жоўтым дываном, І ўсе стомленыя твараў маскі ціхім спачываюць сном...

БУЛЬБА

Алесю Бакачу Ноч. Вароны спяць. На могілках вогнішча з кнігаў. Агмень злучыў супрацьлегласці і працяў цемру. Дым узнімаецца і не перапаўняе доннасці. Думкі вяртаюцца небу, попел — зямлі. Смажыцца бульба. Халодны ўзгорак свежае магілы — стол на дзве паверхні. Бульба смярдзіць паліграфіяй.

РАНІЦА

Ноч цалуецца ў садзе з дажджом на развітанне. Час самотна загортвае том перад світаннем. Свечка сплакала ценямі воск — знікла ў люстэрку. Акаймоўвае сонечны хвост неба талерку. Не пакінуўшы след на вадзе, змрок расчыніўся. Сненнем-казкаю ноч праплыве, свет абудзіўшы.

ХМАРЫ

ДОЖДЖ

Вечар. Вецер. Дождж ліе, б’е па шкле крохкім. Рэжа межы даўніх сноў болем зноў вохкім. Соннасць. Млоснасць. У акне, бы ў труне, вечнасць. Крочыць з крозаў небыцця да жыцця вернасць. Вецер. Вечар. Дождж ліе...

КРЭДА

І Будуем-разбураем Вежы, Шукаем шлях — Знаходзім межы. ІІ Апляванае зоркамі Неба І падраны на мне Чаравік. Вось крычыць Нехта з голаду: — Хлеба! Ахвярую яму Ржавы цвік.

Прафанацыя

Алесю Бакачу Зневажаю мараль і плюю ў яе вочы, А яна, балаўніца, мне толькі рагоча, Шчэрыць пастку зжаваных зубоў. Па касцёлах і цэрквах з іконаў святыя Пазіраюць здаўна.., але гэта не тыя, Хто сарве кайданы з нас, рабоў. На слупах ліхтары абмяжоўваюць неба, I ад іх інтэлекту за горад ганебна, Вочы поўняцца горыччу слёз. Ну, а нас абмяжоўваюць хлусам прарокі, Што разносяць па вуліцах гулкія крокі, I ад крокаў па скуры мароз...
Поделиться с друзьями: