Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Перасыпаўся дробны рачны пясочак у дольную колбу гадзінніка, і няма каму перакуліць яго зноўку, бо гэта можа зрабіць толькі сам чалавек — уласнай рукою. Альбо Бог. Але Бог, мабыць, стаміўся... Ці страціў надзею, разняверыўся, ты не ведаеш дакладна. Ніхто напэўна не ведае.

Шпітальныя дні — чарада ўзрушэнняў, прыкрасцяў, здарэнняў. Сяродначы раптам за дзвярыма штось надзвычайнае: гвалтоўны ліхаманкавы рух, спалоханыя рэзкія галасы, якія дарма імкнуцца да сцішанасці. Сон перарваны, пачынаеш разумець, што хуткая даставіла кагось, што ён у небяспечным стане, што на аперацыйнай каталцы. Зусім нечакана дзверы рэзка расчыняюцца, трэскат газавых лямпаў, ты разумееш, што гэтага кагосьці

хочуць пакласці побач з табой, ложак учора вызваліўся. Усё абвострана, кантрасна, ты не расплюшчваеш вочы, каб не бачыць, табе не хочацца. Апошнюю ноч у такім суседстве, а раптам з ім штось здарыцца, яму будзе кепска, стан пагоршыцца, ён пачне паміраць?! Сёстры гарачна раяцца, амаль спрачаюцца, нарэшце хапаюць ложак, святло гасне, дзверы зачыняюцца. Ты разумееш, што ўсе чулі, усе не расплюшчвалі вачэй, усе ўздыхнулі з палёгкай. Хапатлівыя дзеянні, узрушэнне за дзвярыма не спыняюцца, заснуць, ясна, немагчыма, робіцца зразумелым, што чалавеку будуць ачышчаць нутро з дапамогай клізмы, недзе рыхтуюць аперацыйную, надзвычайнасць у тым, што ён непрытомны, як можна здаўмецца…

Ён не прачнуўся і ніколі не даведаўся пра гэта сам. Але ж! Зрэшты, гэта самае простае, самае лёгкае, бяскрыўднае. Адносна сябе, ясна, адносна сябе толькі.

2007

Сяргей Астравец

Творчая біяграфія

Сяргей Астравец нарадзіўся ў Мінску ў 1959 годзе 11 красавіка. Сапраўднае прозвішча Астраўцоў, як мяркуецца, праз паходжанне продкаў з Астраўца.

Празаік, эсэіст, блогер. З 1984 года жыве ў Гродне, куды прыехаў пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пастаянна працуе журналістам, у 1992-93 гадах рэдагаваў газету “Пагоня”. Адно з першых апавяданняў, “Нямко”, выйшла ў зборніку таварыства “Тутэйшыя”, у якім удзельнічаў С. Астравец.

1988. Удзел у нарадзе маладых літаратараў на Іслачы.

1993. “Янычары”, першая кніга прозы.

1997. Закончыў школу “Пагранічча” у Сейнах, Польшча. У яе рамках меў сустрэчы з пісьменнікамі, у прыватнасці, з Сакратам Яновічам і Юрыем Андруховічам.

1998. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

1999. Сябра Беларускага Пэн-цэнтра.

2000. Кніга “Цэнзарскія нажніцы” (выйшла ў Беластоку), у якой 62 аповесці і апавяданні, адзначана “Гліняным Вялесам”.

2000-2001. Удзел у літаратурных сустрэчах “Бязмежжа” у Гайнаўцы, Польшча.

2003. Кніга эсэ, зацемак, рэпартажоў “Лісты да хома саветыкуса”.

2006. Кніга “Кактэйль Молатава. 19 апавяданняў”.

2007-2010. Свой блог “Праз гарадзенскія акуляры” на сайце газеты “Наша Ніва”.

2009. Кніга “Каты Ёзафа Ратцынгера. Апавяданні, эсэ, зацемкі, рэпартажы з Горадні”.

2010. Стыпендыя Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў, месяц працаваў у доме творчасці на востраве Готланд у Швецыі. Готландскае эсэ “Вежы ўздоўж мора” з сайта Радыё Свабода перадрукавала “Літаратурная Беларусь”.

2011-2012. Блог “Дзённік пісьменніка” на сайце Радыё Свабода.

2012. “Райскія яблычкі. Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі”, першая кніга ў электронным

варыянце (Бібліятэка Kamunikat.org).

2012. “Жалезная заслона з арнаментам. Стэнаграфічная сага”, другая электронная кніга (Бібліятэка Kamunikat.org).

Школьныя гады правёў у прыгарадах Берліна, у ГДР, затым — у Літве. Жаданне пісаць з’явілася рана: убачаны зблізку выступ на Прагу савецкай вайсковай калоны ў жніўні 1968 года стаў пазней падставай для апавядання “Мытыя яблыкі”. Яно было апублікавана напярэдадні распаду СССР у адноўленай у 1991 годзе Сяргеем Дубаўцом першай беларускай газеце “Наша Ніва”. Два іншыя “нямецкія апавяданні” надрукавалі газета “ЛіМ” і часопіс “Бярозка”. У 2003 годзе пісьменнік, вярнуўшыся да падзеяў 1968-га, напісаў “Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва” (публікацыя ў часопісе “Дзеяслоў” у 2009 г.).

Літоўскі горад Шаўляй меў братэрскія сувязі з Гродна, а школа, дзе вучыўся будучы пісьменнік, — з адной з гродзенскіх. У Шаўляе існаваў помнік паўстанцам 1863 года, якімі ён тады ўпершыню зацікавіўся. Пасля заканчэння дзесяцігодкі — вяртанне ў Беларусь, служба ў Савецкай Арміі, універсітэт.

Дыпломную працу прысвяціў пошукам звестак пра газету “Свабода”, якую напачатку ХХ стагоддзя выпусцілі браты Іваноўскія з удзелам паэткі Алаізы Пашкевіч-Цёткі. Звяртаўся па дапамогу да Зоські Верас, якая жыла ў Вільні, і да гісторыка Юрыя Туронка, які ў Польшчы даследаваў гісторыю гэтага выдання, надрукаваўшы яе ў газеце “Ніва”. С.Астравец апублікаваў артыкул аб “Свабодзе” у 1984 годзе ў “ЛіМе”, рэцэнзентам быў літаратуразнаўца і пісьменнік Адам Мальдзіс. Праз дзесяць гадоў пашыраная публікацыя “Як я шукаў газету “Свабода” выйшла на старонках адноўленай “Свабоды”, якую рэдагаваў Ігар Гермянчук.

Пазней вершам пісьменніка “Свабодай “ назвалі газету студэнты” распачыналася калектыўнае выданне з бібліятэкі Радыё Свабода “Верш на Свабоду”. Ён трапіў затым у англамоўную версію кнігі “Poems for Liberty. Reflections for Belarus”, творы для якой пераклала Вера Рыч.

Па замове часопіса “Arche. Скарына” у 2000 г. С.Астравец напісаў эсэ аб трох гарадах — Беластоку, Гродне і Мінску — “Танк, Ленін і Ажэшка з Міцкевічам”. У наступным годзе эсэ “Беласток” і “Грунвальд” прагучалі на Радыё Свабода ў перадачы “Дазвол на выезд”. Усе тры трапілі ў кнігу “Лісты да хома саветыкуса”.

2000. Два апавяданні ў польскіх перакладах у часопісе “Krasnogruda”, Польшча: “Клаўстрафобія” (пераклала Міра Лукша) і “Радзівілаўскія дамавіны” (пераклаў Аляксандр Вярбіцкі).

2000. Беластоцкі “Czasopis” змясціў апавяданне “Ленін на балоце” у перакладзе на польскую Міры Лукшы. Сам С.Астравец пераклаў з польскай адно з апавяданняў Вітольда Гамбровіча, якое змясціў часопіс “Калоссе”.

У кнізе “Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства” (Мінск, 2003) змешчана апавяданне С.Астраўца “Ундэрвуд”, якое ў перакладзе на рускую мову друкавалася ў часопісе “Неман”.

У зборніку “Нашай Нівы” “Паветраны шар. Беларускае мужчынскае апавяданне” змешчана апавяданне С.Астраўца “Рукі прэч ад Лукіча!”, а ў зборы нашаніўскіх эсэ “Вясна народу” іншы тэкст — “Друкарка”.

2009. На Радыё Рацыя выйшла праграма з С.Астраўцом у якасці госця, у якой ён распавёў аб сваёй творчай майстэрні.

2011. На Радыё Свабода прагучала гутарка з Уладзімірам Някляевым “Пісьменнік у турме”. У канцы 2011-га С.Астравец удзельнічаў у з’ездзе СБП, зацемкі аб якім “Проза паэзіі” з блога “Дзённік пісьменніка” перадрукавала “Літаратурная Беларусь”.

2012. Заканчвае працу над сваім першым раманам, названым аўтарам “Папяровы рыцар”.

Поделиться с друзьями: