Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

graniczymy

tylko raz —

rozporkami

graniczymy

tylko raz —

ranami warg

ranami warg

korkociagami

kregoslup'ow

graniczymy

beznamietnie

relaks

orgazm

barter

zmeczenie

i zn'ow —

dwa ponure

mocarstwa

lezace obok

siebie

wydalaja

dyplomat'ow

wysylaja

szpieg'ow

graniczymy tylko raz

*

idzie 'snieg

idzie zimna

wojna

*

jest luty

Як

было да Вялікага Прамяністага

Аднойчы ў Ампетыяніі не ўзышло сонца.

Усе былі вельмі занятыя сваім жыццём і гэтага зусім не заўважылі.

Працавалі станкі, адразаючы трошачкі больш працоўных пальцаў, чым зазвычай, гадзіншчыкі мружыліся крыху мацней, у дзяцей хованкі перасталі карыстацца папулярнасцю. Ампетыянскія вытворцы слюдзяных пляжных акуляраў збанкрутавалі.

І цеплаходы плылі, гінучы часцей. І неўпрыкмет шрыфт Брайля зрабіўся нацыянальным алфавітам.

Глядзець тэлевізар і не глядзець тэлевізару зрабілася абое-рабое.

Але ніхто не заўважыў, што сонца не ўзыходзіла.

І было так датуль, пакуль не нарадзіўся Вялікі Прамяністы.

Але адгэтуль у Ампетыяніі мудрыя людзі кажуць: “Пераначуем – менш пачуем”.

+ + +

хлопчык, укушаны ветрам

о, зубы ветру, што сцялі маю галаву!

о ўчэпістыя, атрутныя зубы, што сцапалі мяне на паўдарогі да ціхіх заток правінцыйнага жыцця! вецер павабіў мяне, заразлівы смерч, чорны віхор, а зубы ягоныя загнутыя на захад – ніхто не вернецца з пашчы ветру, ніхто не прыйдзе з захаду.

я хлопчык, што круціць глобус.

я хлопчык, што ўведаў, дзе ў сусвету захад.

я хлопчык, укушаны ветрам.

Паўвішнёвы сад

Пазаўчора скусілі з неба Поўню, маман хадзіла скардзіцца гарадавому.

Гарадавы сказаў, што ўсім есці хочацца і каб маман не пераймалася.

Мама плакала на парозе ў чырвоныя неўразумелыя рукавіцы.

Кока і я згатавалі маме гарбаты.

Учора ноч навылёт з неба цякла чырвоная крывавая абражаная поўня.

Ліза ноч навылёт у аранжарэі з тэлескопам, потым – з рання ў сталовым пакоі, з пабялелым тварам. Падаецца, яна таемная байраністка.

Кока і я – мы напісалі маніфест аб недапушчальнасці адкусванняў ад Поўні.

І вось занач мы ўсёй хеўрай выбрылі ў свой кастрычніцкі напаўвішнёвы сад.

Праблема намінацыі

Рыбар і рыбак ішлі гразкімі беражкамі ды спрачаліся. Не, ты не рыбак, казаў рыбар рыбаку, ты падумай, пакруці мазгамі як след, ніякі ты не рыбак, чаго ж ты зубы прадаеш, з чаго смяешся, а сам ты хто? Ты ж таксама не той, за каго сябе выстаўляеш, ты таксама не той, а ўвогуле зусім не, з цікавасцю гляджу на цябе. Стоп, стоп, стоп.

І яны сталі. Селі. Налавілі рыбы – кожны багата. І дадому яны ішлі, абняўшыся за плечы, і ўсё роўна было, хто з іх рыбар,

хто рыбак, дый наагул, ці яны гэта.

Іхтыяндравае

Я паспеў прыдбаць жабры ў сваім балоце.

Забыўся на ўмельства роўнага хаджэння, адгадаваў чорны нервовы хвост.

Я звык цадзіць кісельную цеплаватую твань скрозь зубы, я звык цалаваць тапеліц.

І клікаць мяне як – не помню. Ці то Ціхі Андрэй, ці то Іхтыяндр, а, можа, Ціхан.

Мокрая казка, падтопленая фрашачка, раман-калюга, сыры афарызм.

Жыць – не жыць, а плаваць ды ляжаць.

У віры, побач з домам даглядчыка шлюзу, на самым дне я ляжу ў гэтую падводную сваю поўню.

Там, на беразе, гарыць п’янае вогнішча, людзі спяваюць, людзі сухія і чырвоныя. Уткнуўся носам у корч, пасміхнуўся сому.

– Гэй, марак, ты надта доўга плаваў!

У камандзіроўцы

Яна тэлефануе. Упершыню за паўтара года.

Яна кажа: мне тут страшна, мне тут няўцям, мне тут прыязджай хутчэй, мне тут не польская, мне тут расцвітае ля самога сэрца нешта няроднае, нешта шыпяча-калючае, нешта вярэдліва-нямоглае.

Еду трамваем, еду зайцам, еду не сонечным, саступаю добрай старой пані месца, пажухлае старое пластыкавае месца ля зашмальцаванага акна.

А тут яна зноў тэлефануе і кажа, і кажа!

Яна кажа: Бога няма, рэшта ў камандзіроўцы, ты не сычыш, не колеш, ты ж едзеш ужо, калі ты выходзіш?

Я выходжу дзесьці на Празе, недзе праз дваццаць хвілін, сорам і ганьба, разлятаюцца птушкі, калі я заплюшчваю вочы, не магу прыгадаць ейнага твару.

Я набіраю лічбы на дамафоне, як на калькулятары.

Роўна: дзверы адчыненыя.

Роўна: незнаёмая жанчына са знаёмымі вачыма на парозе.

Роўна: гарачы шампан, мы смяемся і плюём мінакам на галовы.

Мы танчым у спальні і ямо ў ванным пакоі.

Пакуль Бога няма, пакуль рэшта ў камандзіроўцы.

Прыліў, адліў

Яны чакалі. Так склалася, што за бясконцы час чакання дзейнік неўпрыкмет зліўся з выказнікам, можна было сказаць проста “яны”, а “чакалі” мелася на ўвазе само сабой, можна было сказаць “чакалі” – і тут ужо рабілася зразумела, што гаворка ідзе пра іх, бо кожны з іх чакаў, сярод іх не было нікога, хто б не чакаў, таму што той, хто чакаў, быў “яны”.

Яны чакалі, іх чаканне складвалася ў адметную працягласць, у якой любая мінуўшчына была будучыняй. Яны чакалі, чакалі самадастаткова, ніхто з іх не задумваўся пра тое, чаго яны чакаюць. Часам паўставала недзе ўдалечыні нейкае небрыдлівае чужое слова “прыліў”, адзінае слова, якое было ім вядома, але ягонага значэння ніхто не помніў, таму яны былі сабой, таму яны ўвогуле былі.

Іхнія ссохлыя целы, нагрэтыя бязлітасным сонцам, ціха гучалі, калі гарачы вецер пралятаў па-над імі. Іхнія спясочаныя душы нячутна шаргацелі ўсярэдзіне гарачых гліняных чарапоў. Іхнія распаленыя да беласці вусны шчасна ўсміхаліся велізарнай пустэльні, што разляглася перад імі, пустэльні, дзе ніколі не наставала прахалодная ноч, дзе заўсёды адбывалася паўдзённае пекла. Час запёкся, прастора плавілася, яны чакалі.

Поделиться с друзьями: