Слоў моб
Шрифт:
Раніцы мулка.
Вясне
І няўхільна адкрываліся насустрач негуканай вясне, клейкія чорныя, бубонныя пупышкі маёй перазімавалай чалавечнасці, маёй папярхнулай добрасці. І мы ўселіся адно насупраць аднаго і, гледзячы ў вочы, адчувалі, як нарастаючым вуркатаннем у нас уваходзіць непазбежнае. Гэтай вясной у любові не будзе броду.
Mad Dogs Don’t Bark
– Mad dogs don’t bark! Mad dogs don’t bark!
Someone shouted it up the dark hill covered with a velvet blanket of twilights.
We listen, you look at me, fear in your eyes, tsssss, don't you move, it's up there, hush!…
– Mad dogs don’t bark!
But the Moon barks and your eyes bark and my thoughts bark and our love barks. Night inhabits Earth. I take your hand. We step silently. Without a whisper, without a sound, without a bark.
The voice up in the hills tries the young night with its nasty tentacle. We, two mad dogs, deep in love, glad of being, we don't sniff, we don't bite, we don't bark.
The voice dissolves in the woods. We won't hear it again… unless we bark.
The night is ours at least.
Пяць
Яшчэ да нашай эры, да нашай з табой эры, калі я хадзіў сабе хмурны і з пустымі кішэнямі па непатрэбных вулках, а ты служыла боцманкай на нейкім парагвайскім судне, яшчэ да нашай з табой эры, яшчэ да таго дня, калі мы ўбачылі адно аднаго як адно аднаго, яшчэ тады я згубіў пяць капеек.
У нашую эру пяць капеек ляжалі сабе ў траве, па іх поўзалі багоўкі, на іх бясстрашны мураш дужаўся з зухаватай сараканожкай. І раслі травы, і травы касілі, а пяць капеек ляжалі. І праляталі стракозы, і падалі рассечаныя злоснымі ятаганамі волаты, праходзілі статкі і гады.
Пасля нашай эры я жыву далей. З адсотку за згубленыя пяць капеек.
cheese
чэрап мамы
і чэрап таты
і чарапы татавых мам
і чарапы маміных татаў
і чарніцы
па краі ўрочышча —
шызай цёмнай каронай
прымаў мяне акушэр Шызоеў
забіваў слесар другога разраду Букашаў
а зашываў санітар Гугуладзэ
а закопваў мяне дзед Закапалыч.
і апынулася
ля возера
у чырвонай
крывавай кароне
усміхнулася
ўпершыню
сапраўднай
усязубай
усмешкай
чэрапу мамы
і чэрапу таты
упершыню па-свойску
упершыню па-чарапейску
Яйкі
Хлебушка ўжо такога не купіш, а толькі паралонавы ўсё нейкі. Альбертаўну з восьмай кватэры сустрэла, у краму ішла, кажа, сардэчнае ў яе горш зноўку, стала таблеткі дарагія піць, сын прывёз, можа й дапаможа, а той лекар з чацвёртай паліклінікі, так ён выпісаў тыя, што даражэйшыя, а ў аптэцы як назвалі цану, дык гэта ж паўпенсіі.
А я, у слоту ў такую, дурная, двойчы хадзіла ў краму – прыйшла спярша, чаргу адстаяла, а кашалёк жа з грашыма на тумбачцы застаўся ў вітальні. Яшчэ раз пайшла, што паробіш. Купіла ліверкі, паўбохана хлеба і смятаны тлустай, чай, яшчэ глядзела мяса, добры кавалак ялавічыны, прыцэньваюся, на суп бы, і так есці – таксама, а прадавачка-смаркачка, хамка такая, усё па тэлефоне балаболіла, нават на мяне, на старую кабету, не глянула, бессаромніца. Яшчэ акцыя была, жанчына на зубатычках кілбаску стаяла раздавала, я кавалічак з’ела, дарагая страшэнна! Куды мне такую кілбасу купляць? Хіба на паховіны.
І яйкі пайшла глядзела. Дзясятак гэтых энкалагічных стаіць тут, вядома, лепш ісці купіць на рынку, зусім яны знахабіліся, ім яйкі каштуюць сёроўна як ікра, але таксама
яшчэ акцыя была, свята, адразу трынаццаць яек узяць купіць, а каштуе як адно. Я ўсё гляджу, нюхаю гэтыя яйкі – ну нібыта добрыя, толькі чорным памаляваныя. Пошкабліла шкарлупіну пазногцем, там белае яйка пад фарбай. Што ж, кажу, маўляў, яйкі чорныя ў вас, памаляваныя, а жанчына смяецца, кажа, свята Халовін, на свята спецыяльна зрабілі. Купіла гэтыя трынаццаць яек, як гаварыцца. Прыйшла дадому, паела кашу, памыла каструлю. А з акна дзме, забылася папрасіць упраўдома, газету ўзяла чытала.А як раніцай устала, чаю папіла, дай думаю я яйкі гэтыя. Шчотачкай з мылам іх і сяк, і так, ня адмываецца, варыць, думаю, не буду – навошта, каб фарбай мне гэта набрыняла тутака ўсё. Узяла з аднаго яйка разбіла – пасмажу яечнечку. А ў абед якраз хуткая ўнізе прыехала, чую ў нашым пад’ездзе і ў вочка гляджу ўсё – Божухна! – Альбертаўну панеслі. Сын кажа, раніцай прыступ і ўсё – на месцы адразу. Жах, бо, кажу, толькі ўчора размаўлялі.
Я Альбертаўну добра ведала, нават узяла паплакала. А была цыбулька яшчэ ссохлая, Машачка з трэцяй кватэры занесла зялёнай, харошая дзяўчынка, заўжды паздароўкаецца, спытае, пастукае ў дзверы, малайчына, і Сярожа ейны майстар на бітумным. Так дай думаю з цыбулькай пасмажу, каб не прападала, ну нічога, што чорныя, смачныя, жаўток жоўты, не тое што з хіміяй. Ўбіла два на патэльню, цыбулька, але такія яны апецітныя, ай, думаю, яшчэ адно адразу. Хлебам з талеркі выцерла, чую пахне дымам, нешта гарыць, я сюды, я туды – у пад’ездзе дым, акно адкрыла, пажарныя пёрыехалі, міліцыя, хуткая. Я ў акно гляджу – траіх выносяць – Машачку з трэцяй, мужа яе Сяргея і сыночка яшчэ толькі ў школу пайшоў, Божачкі мае, учадзелі ў кватэры, задымілася нешта.
Тры дні не спалася потым, што ж гэта робіцца, нядобра мне было, ціск скакаў усё, ну ўзрост, страшна сказаць. Капусту даела, поснае таксама мяса варанае было, што з булёна засталося. Потым прыгатавала амлет, з пяці яек, каб таксама на вечар, мука таксама канчаецца, трэба будзе ісці. А там радыё гучна ўнізе, ці то ў гэтых новых з першай, ці то ў Надзькі-п’янтосіхі з другой, бяда-гора! І цэлы дзень радыё на ўсе застаўкі. Я сабралася, тэпці насунула, схаджу ўніз, а гэта не ў Надзькі, а ў новых, цісну званок, тут і Надзька выйшла, кажа капец як гучна, стук-стук у дзверы – не адмыкаюць. Надзька хоп, – а там адчынена, зайшлі, клічам, а Надзька наперадзе ішла, крычыць мне стаяць, не ісці, я з разбегу зазірнула ў залу – ажно мне сэрца схапіла – Божухна, кроў паўсюль. А там гэтыя новыя грузіны, ці хто яны там, бізнесмены ўсе зарэзаныя. Ну міліцыя зноў у наш пад’езд, мне ўсё перад вачыма ад перажыванняў круціцца, ляжала да аўторка не ўставала, Надзька хоць п’янтосіха, наведвала, дапамагла мне, малайчына якая. Ужо потым палягчэла, так кажу, вазьмі сабе вось на бутэльку і яйкі мне пакінь, адно сабе астатнія бяры, добрыя, не глядзі-тко, што чорныя.
І зрання шум-гам унізе, вох, думаю, ну не зноў жа, што ж гэта звалілася на наш падъезд, нейкі злы кон, мігцелкі чуваць, ледзь усталася, абглядзелася – а як жа, пад нашым пад’ездам гармідар – і журналісты, і міліцыя, і хуткая. Да мяне пастукалі, малады такі міліцыянерык, ветлівы, не чула ці чаго ноччу падазронага, я кажу, жах з нашым домам нейкі адбываецца, як Альбертаўна памёрла, так усё паміраюць. Міліцыянерык кажа, напэўна, таму што год высакосны, а я не чула нічога, ён кажа, вы не хвалюйцеся, Надзька, маўляў, з алкашнёй гэтай сваёй пілі-выпівалі, палаяліся відаць і таксама давай нажамі махаць, паклалі адзін аднаго ад ран на месцы, а Надзька засілілася, высакосны год, тры нябожчыкі, Божухна!
Конец ознакомительного фрагмента.