Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

За ўсё даражэйшая!

I вось я тут ужо,

Я, эўрапеец,

Я не магу iнакш, памажы мне, Божа!

Аман!

Пустыня расце: гора таму, хто пустыню хавае!

Абуджэнне

1

Пасля песнi вандроўнiка пячора раптам напоўнiлася шумам i смехам: i як што госцi гаварылi ўсе разам, i нават асёл пры такiм захапленнi не маўчаў, у Заратустры з'явiлася лёгкая агiда да сваiх гасцей i гарэзлiвы настрой, хоць ён i радаваўся iх весялосцi. Бо яна здавалася яму знакам выздараўлення. I вось пацiхеньку ён вымкнуўся на свежае паветра i загаварыў са сваiмi звярамi.

"Куды

падзелася цяпер iхняя гарота?
– спытаўся ён, уздыхнуўшы з лёгкай прыкрасцю.
– Падобна на тое, што, пабыўшы ў мяне, яны развучылiся клiкаць на дапамогу!

– хоць, на жаль, не развучылiся яшчэ наогул крычаць". I Заратустра заткнуў сабе вушы, бо да радаснага шуму вышэйшых людзей неяк дзiўна дамешвалася аслiнае "I-А".

"Iм весела, - сказаў ён далей, - i хто ведае, можа, весяляцца яны за кошт гаспадара? I хоць яны вучылiся смяяцца ў мяне, ды не майго смеху навучылiся.

Але што з таго! Яны ўжо немаладыя i смяюцца, i здаравеюць кожны па-свойму; i не такое чулi мае вушы i не абуралiся.

Гэты дзень - перамога: ужо адступае, бяжыць мой стары закляты вораг - Дух Цяжару! Як добра канчаецца дзень, што пачаўся так цяжка i блага!

I ён хоча закончыцца. Вечарэе: ён iмчыцца па моры, шалёны верхавец! Як раскачваецца ён, шчасны, летучы дамоў, на пурпуровых сёдлах сваiх!

Неба глядзiць так ясна, свет такi глыбокi: О вы ўсе, дзiвосныя людзi, што прыйшлi да мяне, яшчэ варта жыць побач са мною!

Так сказаў Заратустра. I зноў з пячоры пачулiся крыкi i смех вышэйшых: яны зноў загаварылi.

"Торгае гэтая рыба, добрая ёй прынада мая, i вось - адступае iх вораг, Дух Цяжару. Калi я добра пачуў, яны вучацца смяяцца з сябе.

Разбiрае iх мужчынская ежа, цвеляць сакавiтыя i мацавiтыя прыпавесцi мае: i сапраўды, я не частую гнiлой гароднiнай! У мяне ежа воiнаў, ежа заваёўнiкаў; я абуджаю новыя жаданнi.

Новыя надзеi ў iхнiх руках i нагах, сэрцы iх расшыраюцца. Новыя словы знаходзяць яны, i скора iх дух будзе дыхаць адвагаю.

Зразумела, такая ежа непрыдатная дзецям i жанчынам, якiя пакутуюць ад маркоты - як старым, так i маладым. Iнакш неяк трэба пераконваць iхнюю нутробу: не лекар iм я i не настаўнiк.

Агiда адступае ад гэтых вышэйшых людзей: што ж! гэта мая перамога. У маiм царстве iм небяспекi няма, любы дурны сорам уцякае ад iх, сэрцы iх адкрываюцца.

Яны размыкаюць сэрцы свае, вяртаюцца шчаслiвыя гадзiны, яны святкуюць i жуюць - яны робяцца ўдзячнымi.

I тое, што яны робяцца ўдзячнымi, я лiчу найлепшым знакам. Яшчэ пройдзе крыху часу, i яны прыдумаюць сабе святы i паставяць помнiкi сваiм ранейшым радасцям.

Яны ацаляюцца!" - так сказаў радасна Заратустра сэрцу свайму, гледзячы ўдалечыню; а звяры падышлi блiжэй i ўшанавалi яго спакой i шчасце.

2

Але тут Заратустра спалохаўся, бо слых ягоны, ужо абвыклы з шумам i смехам у пячоры, быў раптам уражаны мёртвай цiшынёй; а нос яго пачуў дым пахошчаў, быццам палiлi сасновыя шышкi.

"Што такое? Што яны там робяць?" - спытаўся ён сам у сябе i падкраўся да пячоры, так, каб убачыць сваiх гасцей, а самому застацца няўбачаным. О вялiкае дзiва! Што ж угледзелi вочы ягоныя!"

"Усе

яны зноў сталi пабожныя, яны моляцца, яны павар'яцелi!" - сказаў ён, без меры здзiўлены. I сапраўды! Усе вышэйшыя людзi - абодва каралi, адстаўны Папа, лiхi чарадзей, жабрак-дабрахот, вандроўнiк i цень, стары вяшчун, сумленны духам i сама брыдкi чалавек - усе яны кленчылi, быццам дзецi альбо старыя пабожныя бабулi, i малiлiся аслу. А сама брыдкi чалавек якраз пачаў хрыпець i сiпець, нiбыта нешта неверагоднае хацела вырвацца з яго; калi ж, нарэшце, ён апрануў гэта ў словы, дык гата было не што iншае, як своеасаблiвая дабрамысная лiтанiя ў гонар асла, якому малiлiся i курылi пахошчы. I такiя былi словы яе:

Амiн! Чта i хвала, i мудрасць, i падзякаванне, i сiла, i слава Госпаду нашаму на векi вечныя!

А асёл крыкнуў: "I-А".

Ён узяў на сябе цяжар наш, i прыняў вобраз слугi, сэрца яго цярплiвае, i ён нiколi не скажа "Не", i той, хто любiць Госпада свайго, той карае яго.

А асёл крыкнуў: "I-А".

Ён не кажа: хiба што ўвесь час вымаўляе "Так" таму свету, якi стварыў: так ён хвалiць яго. I ў гэтым спанатранасць ягоная, што яна не гаворыць: так што мала калi ён не мае рацыi.

А асёл крыкнуў: "I-А".

Непрыкметна iдзе ён па свеце. Ён любiць шэры колер, iм ахiнае сваю цноту. Калi i ёсць у яго дух, дык ён схаваны: аднак кожны верыць у яго доўгiя вушы.

А асёл крыкнуў: "I-А".

Якая таемная мудрасць - мець доўгiя вушы, заўсёды казаць "Так" i нiколi "Не"! Цi не паводле свайго вобраза i падабенства стварыў ён гэты свет - гэта значыць як мага дурнейшы?

А асёл крыкнуў: "I-А".

I простымi, i крывымi дарогамi ходзiш ты; i мала турбуе цябе, што людзям здаецца крывым, а што - простым. Па той бок дабра i зла ляжыць тваё царства. У тым цнота твая, што не ведаеш ты, што такое нянавiсць.

А асёл крыкнуў: "I-А".

Ты нiчога не адкiдаеш, нi каралёў, нi жабракоў. I дзецям не забараняеш прыходзiць да цябе, а калi нядобрыя хлапчукi дражняць цябе, ты прастадушна кажаш: "I-А".

А асёл крыкнуў: "I-А".

Ты любiш аслiх, i сама свежыя смоквы падабаюцца табе, i аддаеш ты належнае ўсякай ежы. Пах бадзякоў мацуе тваё сэрца, калi выпадае табе галадаць. I ў гэтым - божая мудрасць.

А асёл крыкнуў: "I-А".

Аслiнае свята

1

Але на гэтым месцы лiтанii Заратустра ўжо не мог болей трываць i сам крыкнуў "I-А" яшчэ галасней за асла i кiнуўся на ашалелых гасцей. "Што гэта вы тут вырабляеце, прыяцелi?
– крыкнуў ён, рыўкамi падымаючы з зямлi мольбiтаў, Ваша шчасце, што нiхто, акрамя Заратустры вас не бачыў.

Кожны падумаў бы, што вы з гэтай вашай новай верай, - зацятыя блюзнеры альбо старыя бабы, што ўжо зусiм з'ехалi з глузду!

А ты, апошнi Папа, як ты мiрышся з самiм сабой, калi так нягожа молiшся аслу, быццам ён бог?"

"Даруй мне, о Заратустра, але ва ўсiм, што датычыцца Бога, я больш абазнаны за цябе. Тут нiкуды не папрэш.

Лепей бо ўзносiць малiтвы Госпаду ў такiм вось вобразе, чым наогул не мець божага вобраза! Падумай над гэтымi словамi, узнёслы мой дружа, i ты неўзабаве спасцiгнеш, у якiм выслоўi iсцiна.

Поделиться с друзьями: