Трафік для паэта
Шрифт:
— Не знойдзеш, — сумна ўздыхнула маці. — У бацькі на заводзе скарачэнне, прыватныя фірмы зачыняюцца... Тэлескоп свой прадай — гэтулькі грошай аддалі...
Сапраўды, у пятым класе Віктар захапіўся зорным небам. Бацькі ашчаджалі грошы месяцы тры і купілі яму невялікі сапраўдны тэлескоп. О, колькі тады вечароў мёрз Віктар на балконе, на плоскім даху дома! Два гады актыўна перапісваўся з такімі ж аматарамі. А калі камета пралятала! Уга, яе і так бачна было, а калі Віктар свой тэлескоп вынес на вуліцу — чарга стаяла некалькі гадзін. На камету і так глядзелі з незразумелым халадком у душы, а ў тэлескопе яна ўвогуле выклікала сапраўдны
— Не купяць тэлескоп, — мусіў прызнацца Віктар. — Час той мінуў, даваў я аб’яву... Фотаапарат не прадам...
У мінулым годзе змог уладкавацца кур’ерам у адну рэдакцыю, разносіў газеты падпісчыкам прама на дом. І купіў сваю мару — добры лічбавы фотаапарат. Яшчэ прасіў грошы ў бацькі — каб на заводзе па чарцяжах (бацька іх распрацоўваў сам) зрабілі неабходныя дэталі — злучыць фотаапарат з тэлескопам. Эх, якія здымкі прыгожыя атрымліваліся!
Але такімі сёння нікога не здзівіш. У сеціве вунь амерыканцы з Хабла (касмічнага тэлескопа) выклалі здымкі... Дух займае....
Што яшчэ каштоўнага ў доме? Нічога. Камп’ютар добры... Але то з бацькам папалам — той там свае інжынерныя разлікі робіць, канструктар ён.
Карацей, трэба недзе шукаць...
«Неафіцыйна» адзначыць заканчэнне 10-га вырашылі за горадам, далекавата.
Слава пра гэтае месца ішла не самая светлая — казалі, што тут бавяць час бандыты розныя. Але ж то начамі... Днём тут было спакойна і не страшна. А прыгажосць якая! Дарога ідзе лесам, густым, потым нечакана вырываецца на прастор — шыра-чэзная паляна! Рака робіць круты паварот, шырока разліваецца, бераг плыткі, пясочак... Сапраўдны пляж метраў на трыста. Крыху далей ад берага кусты, быццам стагі, дзеляць пляж на асобныя зацішныя закуточкі.
Цішыня, лес, сонца, вада...
Што яшчэ трэба?
— Для поўнай гармоніі неабходна вогнішча. І смажанае мяса, — заключыў Юрыс, кінуўшы напакаваны рукзак пад куст. — Ах, браткі, я хачу стаць дзікім!
— У цябе і так, па ўсім відаць, хвост толькі ўчора адваліўся, — незласліва падкалоў Сяргей.
Палілі вогнішча, смажылі шашлыкі, купаліся (хоць вада была халаднаватай і палезлі ў яе не ўсе. Дзяўчаты адно ў купальніках ногі намачылі). Загаралі, танчылі, дурэлі.
Воля!
Першы раз усім класам — і адны: ні класнай, ні бацькоў. Збіраліся крадком: ведалі — класная будзе крыўдаваць, а нехта з бацькоў можа і не адпусціць: усё ж далекавата ад горада і месца з «душком». Кацярына, стараста, за ўсё адказвала. Катэгарычна выступіла супраць піва.
— А прэзерватываў па колькі на чалавека? — сур’ёзна так спытаў Антон.
— Хто па колькі захоча, — адмахнулася Кацярына, а Юрыс дадаў:
— Табе, Антон, не трэба.
— Гэта чаму? —Антон адчуў падрыхтаваную падколку і рыхтаваўся адказаць.
— Як — чаму? — быццам бы здзівіўся Юрыс. — Ты ж спытаў — «на чалавека». Да гэтага тыпу ты не адносішся.
— Сам ты прымат! — агрызнуўся Антон.
...Віктар стаміўся танчыць — амаль 10 хвілін без перапынку ён і Мэры выдавалі клас «рок-н-рола». Гэта не нейкі там шэйк! Пот градам, і ногі падкошваюцца. Адзін Віктар утрымаўся да канца.
Піць хацелася нясцерпна, а мінералку ўсю павыпівалі. Убачыў трохі воддаль пад кустом Юрыса, Сяргея і Лёшку. З травы ля іх ног вытырквалася
быццам бы бутэлька мінералкі.Хлопцы палілі, паўляжалі кружком. У цэнтры на пластыкавай талерцы ляжалі гуркі, каўбаса, хлеб. І мінералка была.
— Дайце глынуць, памру, — Віктар схапіў мінералку.
— Э, не жлукці ўсю, — папярэдзіў Юрыс.
Віктар зрабіў два глыткі, паставіў бутэльку.
— От жа. Зараз здам Кацьцы, яна вас, як кацянят у рэчцы, патопіць. Прыхаваліся тут...
— Я табе здам, — агрызнуўся Юрыс. — Мы тут дзень нараджэння адзначаем.
— Чый гэта?
— Мой, — коратка адказаў Сяргей.
— Ну, з днём нараджэння, — павіншаваў Віктар, папіў мінералкі. — Але твой дзень нараджэння зімой.
— Я і сам не ведаў, — адказаў Сяргей. — У мяне два дні нараджэння. Другі — сёння. П’яны бацька забіць мяне хацеў. Добрым такім калом замахнуўся быў. Бабуля выратавала — сябе падставіла...
— Ну, ён у цябе і дурны.
— Усё, забыліся, — загадаў Сяргей.
— Эх, яшчэ год — і школе канец, — ні да каго не звяртаючыся, па-філасофску зазначыў Юрыс. — Здавалася, столькі часу наперадзе...
— То факт, — згадзіўся Сяргей і закурыў новую цыгарэту. — Я вось месяц ужо ў бабулі — быццам учора на парог ступіў.
— Не збіраешся вяртацца? — спытаўся Юрыс.
— Не. Пасля таго, што бабка распавяла... Я маці з братам да сябе забяру. Ён мне не бацька. Грошы знайду, рамонт зробім — і ішоў бы ён з той кватэрай...
— Дзе ты грошы шукаць думаеш? — тут жа пацікавіўся Віктар. — Мне таксама баксаў пад тысячу трэба. У бацькоў пытацца няма сэнсу — выпускны клас, на ўсякія зборы-касцюмы-тэсты-экзамены тысяча пойдзе.
— На што табе столькі? — здзівіўся Юрыс.
— Трэба... Дык дзе, Сяргей?
— Пакуль не ведаю. Мінулым летам бабулін сваяк памочнікам камбайнёра ўзяў на тыдзень. Няблага, хоць вымотваўся, без задніх ног валіўся спаць. Але цяпер наўрад ці пашчасціць — канкурэнцыя. На жніве добрыя грошы паднімаюць... У калгасе дзе ўладкавацца можна...
— Ну яго, калгас твой, — чмыхнуў Віктар. — Буракі палоць за літр піва.
— Як на буракі, то адразу і на піва, — згадзіўся Сяргей. — У майстэрню паспрабую. Оп-па, Кацька намі зацікавілася...
Кацярына ў гэты момант падышла да хлопцаў. Прысела побач.
— Што гэта вы, як загаворшчыкі?
— Мы тут курым, Каць, — адказаў Сяргей. — Схаваліся, каб не паказваць дурны прыклад выхаваным хлопчыкам і дзяўчынкам.
— Позна там прыклады паказваць, — адмахнулася Кацярына. — Для поўнага суладдзя засталося мне закурыць і Лёшку. Ці ты, Лёшка, ужо паліш?
— Не, — адказаў крыху разгублена Лёшка.
— Ай, Каць, не будзь занудай, — сказаў Віктар. — Не дзеці, кожны сам за сябе адказвае. Вунь Хаванскі не курыць, слоў брыдкіх не кажа — і што, варона ён тут белая? Усё, давай лепш ты нам, як дзяўчына сур’ёзная, параду дасі: дзе грошы ўзяць?
— Знайшоў у каго пытаць, — горка ўсміхнулася Кацярына. — Колькі сябе памятаю, столькі ў нашай хаце стаяла гэтае пытанне: дзе ўзяць грошы? Многа трэба? Зарабі!
— Столькі за лета не зараблю, — цяжка ўздыхнуў Віктар. — Красці не хочацца, а то бамбанулі б які кіёск з Сяргеем.
— Ага, і потым мне вам перадачы насіць?
— Вось і баімся: калі ты пачнёш перадачы насіць — памром з голаду, — убіўся ў гутарку Юрыс.
— Памыляешся, — пакрыўдзілася Кацярына. — За мной якраз і не памрэш з голаду.