Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Трафік для паэта

Гапееў Валерый

Шрифт:

Адно вока амаль заплыло, правая частка твару распухла. Віктар выцерся акуратна, бо было балюча, пайшоў у свой пакой і ўключыў камп’ютар.

Спакойна, без аніякага хвалявання, з неверагодным адчуваннем

лёгкасці ад ўпэўненасці ў тым, што робіць адзіна правільнае, ён зайшоў у адмінку свайго сайта. Выдзеліў усе разам і сцёр ролікі. Абнуліў базу і выдаліў бэкапы. Праверыў — сайт пусты. Потым праз адмінку хостынга выдаліў усе файлы і папкі ўвогуле. Зноў праверыў — браўзер паказаў, што на сайце адсутнічае галоўны файл. Яшчэ раз усё пераправерыў — нічога не засталося.

Дастаў дыск з кнігі і паламаў яго на некалькі кавалкаў.

Зайшоў у аську, адправіў тэкст Аліку: «Пайшоў вон!»

Выдаліў з кантактаў Аліка. Выдаліў пошту, якую заказваў праз дамен порнасайта.

Усё. Нічога няма. Стоп, грошы... Засталіся грошы на кіперы...

Выдаліў кіпер. Сцёр ключы ад кіпера. У настройках браўзера сцёр усе запісаныя паролі. Ведаў, цяпер узнавіць правы на кашалёк практычна немагчыма.

Ну вось, усё. Больш нідзе ні аднаго знаку.

Цяпер можна ісці ў ванную, напоўніць яе і добра памыцца.

Зусім нечакана

ўсплылі перад вачыма, успыхнулі вялікімі чорнымі літарамі словы:

...Але Вам не збегчы ад сваёй памяці. Яна будзе смярдзець заўсёдыі нічым яе не змыць, ніякім дэзадарантам не запырскаць...

Паліваў сябе гарачай, потым халоднай вадой, але вада ўсё адно заставалася для яго аднолькава цёплай. І толькі калі дрыжыкі пайшлі па ўсім целе, зразумеў — вада напраўду халодная.

Раптам нібыта стрэліла ў галаве, так, як лопаецца паветраны шарык недзе збоку, знянацку: аглушальна, аж да змярцвення.

«Ну і што?» — выстраліла пытанне. «Абяліўся? А дзяўчына?»

Паспяшаўся за камп’ютар, раскрыў сваю заархівіраваную папку з паролем.

Потым зайшоў на сайт абласнога упраўлення ўнутраных спраў, запісаў адрас электроннай пошты. Уключыў паштавік, занёс адрас упраўлення.

У «Тэме» пісьма напісаў: «Рабаванне дзяўчыны ў горадзе... Дзень таму. Арыгінал».

У самім пісьме дадаў: «Пры пакадравым праглядзе нумар матацыкла чытаецца добра».

Поделиться с друзьями: