Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Дарэмна ты, камандзір, чапаў гэтае г… Цяпер яны ЧП зробяць. Сяржант падняў руку на малодшага лейтэнанта!

Ведает, як могуць раздзьмуць?

— Чорт з ім, няхай робяць што хочуць. Мне ўсё роўна, — адмахнуўся я. Не хацелася ні з кім гаварыць, нават з гэтым добрым i разумным Астахавым.

Падышоў Малашкін, а я ўсё сядзеў. Ён пастаяў каля мяне, можа, хвіліну, як бы не адважваючыся выказаць тое, што яму загадалі. Сказаў ціха:

— Устаньце!

Я падняўся. Ён сам, пазбягаючы глядзець мне ў твар, у вочы, расперазаў мой рэмень. Я зразумеў — бяруць пад арышт. Кал я катлавана стаяў разведчык з вінтоўкай.

Завядзіце на КП дывізіёна i здайце начальніку каравула, — сказаў яму малодшы лейтэнант.

Выйшлі з зямлянкі мае байцы.

— Бывайце, хлопцы, — паспрабаваў я бадзёра ўсміхнуцца, але ўсмешка, відаць, не ўдалася.

У Чарняка ў вачах бліснулі слёзы. Ад гэтых слёз i ў мяне ў горле стала горка-салёна.

— Пайшлі,— сказаў я канвойнаму i хутка закрочыў па пазіцыі. I тут убачыў, што не толькі мой разлік, але i ўсе іншыя, уся батарэя праводзіць мяне спачувальнымі позіркамі. I мне захацелася таксама неяк развітацца з батарэйцамі, сказаць нешта, каб яны зразумелі, што я не адчуваю сябе вінаватым.

Каля бусоля на сваім звыклым месцы стаяў Лёша, панурыўшы галаву, перажоўваючы ягель. Я падышоў, абняў яго за цёплую шыю, пацалаваў у халодныя ноздры. Сказаў голасна:

— Будзь здароў, друг Лёша! Не гаруй! Нічога, не прападзём! А буду жывы, няхай гэты падлюга не трапляе на маім шляху. Так i перадайце яму!

Алень кіўнуў галавой i фыркнуў.

— Шапятовіч! Што гэта за камедыя? — пачуўся голас камандзіра батарэі. Я павярнуўся. Ён ішоў ад дальнамера. Я апусціў рук i i адказаў сур'ёзна:

— Гэта не камедыя, таварыш старшы лейтэнант, а трагедия. Калі свой забівае свайго…

Ён надышоў на два крокі, пільна заглянуў мне ў вочы, уздыхнуў:

— Эх, Шапятовіч, Шапятовіч, — i махнуў рукой, кінуўшы зласліва: — Анархіст ты i… дурань!

Я зразумеў, што ён таксама перажывае, i, можа, таму мне стала крышку лягчэй. Алененадоўга. Натраўлерыперапраўлялася многа народу — ваенныя i цывільныя. I я прыкмеціў, што многія глядзяць на мяне, як на злачынца — дэзерціра якога-небудзь ці здрадніка… Нават абыходзяць бокам, быццам я заразны. О, як гэта было крыўдна i балюча! Я ледзь трымаўся, каб не крыкнуць, што я не злачынца i няхай яны не глядзяць на мяне гэтак. Выручыў нейкі матрос — дзякуй яму! — спытаў:

— Завошта, братуха, уліп?

Я не мог адказаць, бо адчуваў — скажу адно слова — i пырснуць слёзы.

Адказаў мой канваір:

— Малодшага лейтэнанта ўдарыў.

— А-а!.. Відаць, было за што. Сярод ix розныя ёсць… — пачаў разважаць гаманкі матрос, але ўгледзеў непадалёк капітан-лейтэнанта i адразу знік.

Аднак пасля гэтай кароткай размовы на мяне перасталі глядзець як на злачынца. A ў позірку адной немаладой жанчыны я злавіў нават спачуванне. Але яна, гэтая жанчына, раптам чамусьці напомніла мне… пра дзённік. Я забыўся свой дзённік! I цяпер, безумоўна, яго возьмуць, будуць чытаць, ён пойдзе па руках… Мяне ажно кінула ў гарачку ад гэтай думкі. Асабліва здалося ганебным, што ўсе могуць даведацца пра мае адносіны з Антанінай, пра яе ўчынак. Было адчуванне, што ў такі час, калі хацелася захаваць душэўную чысціню, я раблю подласць. А можа, Тоня сапраўды пакахала? A калі i не, усё роўна я не маю права — не маю! — крычаць пра гэта на ўвесь дывізіён, бо гэта подла, нізка, не па-мужчынску. А даць дзённік у чужыя рукі — значыцца, закрычаць менавіта так, на ўвесь голас, бессаромна, цынічна, даць

падставу для самых брудных плётак… Навошта я пісаў гэты дурацкі дзённік? «Дурацкі»? Хто сказаў так? Сеня, друг… Разумны, слаўны, прадбачлівы чалавек. Няўжо прауда, што цябе няма жывога, што я ніколі не ўбачу цябе?

Гора, прыступ шалёнай злосці пры ўспаміне аб тым, хто вінаваты ў яго смерці, i зноў трывога за дзённік. Яна расла з кожным крокам да штаба. Сто разоў я намерваўся папрасіць канваіра: няхай перадасць Астахаву, каб той схаваў мой сшытак (ён ведае, які сшытак) i нікому ні ў якім разе не аддаваў яго. Астахаву я верыў. Але канваір — чалавек з узвода Кідалы, — перш чым сказаць Астахаву, можа расказаць каму не трэба, i тады ўжо напэўна дзённік трапіць у чужыя рукі, чаго добрага, яшчэ самому гаду таму.

Усе гэтыя перажыванні давялі мяне да ліхаманкавага стану. I калі я апынуўся на гаўптвахце — у камеры-сушылцы, дзе пахла цэглай, вугалем i дымам, які ўеўся ў кожную пору закурадымленых сцен, — мае «сябры па няшчасці» хутка заўважылі, што мяне калоціць.

— Ды ты, сяржант, хворы. Трэба ўрача паклікаць.

Я схапіўся за гэтую думку: можа здарыцца, што прыйдзе Антаніна, i я скажу ёй пра дзённік, няхай уратуе яго, бо там яе жаночы гонар.

Сапраўды прыйшла яна. Убачыла мяне — здзівілася i засмуцілася нават.

— Як ты трапіў сюды?

— О, ваенфельчар не ведае, як трапляюць сюды! — выскаліў зубы адзін з арыштаваных.

— Божа мой, i ўвесь гарыш! Табе ў санчасці трэба быць, а не тут! Што здарылася?

Паставіла градуснік. Я нахіліўся да яе, даверліва прашаптаў:

— Тоня, я набіў морду Кідалу. За смерць Пясоцкага. Мяне могуць судзіць. А там астаўся мой дзённік. У ім шмат што запісана. Ты разумееш? Перадай як-небудзь Астахаву, каб ён схаваў i нікому не аддаваў… Астахаву можна даверыць.

Тэрмометр паказваў трыццаць дзевяць градусаў, i Тоня дамаглася, каб мяне перавялі ў санчасць, у тую ж палату, дзе я ляжаў раней. Мне здалося, што яна зрабіла гэта знарок. Непрыемна было ў такі час, побач з думкамі пра Сеню, прыгадваць тое, што здарылася тады. Але ранейшай непрымірымасці не было, бо само сабой атрымлівалася неяк так, што цяпер, калі не стала Сені, яна, па сутнасці, адзіны чалавек, якому можна даверыць шмат што з таго, чаго нельга даверыць іншым.

На другі дзень Антаніна прынесла мой дзённік.

— Вось. Астахаў перадаў яго мне. Сказаў, што яму цяжка хаваць — вельмі цікуе Муха, раззваніў на ўсю батарэю…

Яна села побач на табурэце, закрыўшы мяне ад суседзяў па палаце, правярала пульс, мерала тэмпературу i гаварыла шэптам. Выгляд у яе быў стомлены i засмучаны.

— Начальнік штаба патрабуе аддаць цябе пад суд. Кажа, нельга дараваць, калі малодшы чын падымае руку на старэйшага…

— A калі праз гэтага старэйшага чына гіне чалавек, гэта можна дараваць? Так? — абурыўся я.

— А чаму ты крычыш на мяне? Людзі кажуць, што ты дурань. Знайшоў спосаб. I я згодна… Сеўчанка i Лазебны лаюць цябе, але — я адчула — будуць абараняць. 1 м шкада цябе.

Я змоўк, расчулены яе словамі. Мне таксама зрабілася шкада сябе. Я папрасіў, каб яна пакуль што схавала дзённік і, калі што здарыцца, паслала па адрасе, які напісаны на многіх старонках сшытка.

— Толькі не чапай нічога.

Яна паглядзела на мяне са здзіўленнем, відаць, не зразумеўшы, што там можна чапаць. Я растлумачыў:

Поделиться с друзьями: