Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Усякая ўсячына

Акула Кастусь

Шрифт:

ЯНКА: А, дзякуй Богу, хапае.

СЬЦЯПАН: Што-ж добранькага чуваць?

ЯНКА: Ды вось старую бяду калоцім, дый толькі таго. А што-ж у вас?

СЬЦЯПАН: Ох, браточкі-ж вы мае... Бяда, ды яшчэ вунь якая! Проста ня ведаю...

СЯБРА ЎПРАВЫ (да Марылі): Сядайце, цётачка, калі ласка. Пэўне-ж ня думаеце ўцякаць, каля дзьвярэй стоячы...

МАРЫЛЯ: Ну прысяду-ж ужо (сядае каля мужа).

СЬЦЯПАН: Проста ня ведаю дзе дзецца.

Начамі ня сплю, турбуюся. Падумаць, толькі падумаць... Жарцікі, казаў той, працаваў, складаў, нажываў, здароўе траціў, а тут, казаў той, адкуль і не спадзяваўся дык няшчасьце прыйшло. Адкуль ён, гэты жулік, басяка кусок, на маю галаву ўзяўся? Чаму ён тады не асьлеп, як першы раз да маей дзяўчыны дарогі шукаў!

МАРЫЛЯ: Сьцяпан, няможна так на чалавека.

СЬЦЯПАН: А ты вось, разумная, яшчэ бароніш! Няхай ужо дачка дык тая зусім дурная была, але й ты на старасьць здурэла. Паможам ды паможам. І жыць мне не давала, а ўсё тую ратавала. Вось і даратаваліся. Жарцікі, такая вунь дзяўчына! Думаў, чалавек можа добры найдзецца мне на старасьць дапаможа, ажно дапамог, каб яму на тым сьвеце спакою ня было.

ЯНКА: Спадар Пінкевіч, прабачце, Пінк...

СЬЦЯПАН: Называйце лепш Пінкевіч. Ну іх гэтых баб ізь нейкімі там пінкамі...

ЯНКА: Спадар Пінкевіч, калі ласка, супакойцеся!

СЬЦЯПАН: Ого! Што-ж вы думаеце, мне лёгка? Старому, выпрацаванаму... Дык вунь нейкі чужы той чорт нямыты да торбы ледзь не давёў. Жарцікі, падумаць толькі, казаў той. Навет сваім людзям цяперака сорамна ў вочы глянуць. І дзе мая галава была? Каб хаця сваім розумам жыў, ато ўсё гэтым бабам патураў...

МАРЫЛЯ: Што ты мяне ўсё вінаваціш? А ты дзе быў?

СЬЦЯПАН: Як гэта дзе быў?

МАРЫЛЯ: Ну дзе ты быў, як дачку замуж аддаваў?

СЬЦЯПАН: На цябе-ж пакладаўся...

МАРЫЛЯ: Што ты гарэзьдзіш - на мяне пакладаўся? Як табе перад людзьмі ня сорамна?

СЬЦЯПАН: Мне сорамна? Няхай табе будзя сорамна. Ты-ж яе ў руках трымала, гадавала, навучала. Нябось, і сягоньня навет сюды са мной не хацела йсьці.
– Ідзі - кажа - сам. Пазычуць. Пэўна-ж, можа й пазычуць, але я хачу пачуць як ты папросіш. Свае-ж грошы то зяцю ўмела ўсупоніць.

МАРЫЛЯ: Хто-ж усупоніў, калі ня ты!

СЬЦЯПАН (ускаківаючы, злосна): Як то я? І ты яшчэ асьмельваешся так гаварыць?

МАРЫЛЯ: А ты не даваў?

СЬЦЯПАН: Дык пару разоў памог, але-ж то толькі спачатку. Усяк-жа чалавек варажыў... Але ты! Як гэта так сталася, што ты за пару гадоў усе аддала?

МАРЫЛЯ: Што тут гаварыць, толькі людзей сьмяшыш...

СЬЦЯПАН: Я сьмяшу?

МАРЫЛЯ: А хто-ж?

СЬЦЯПАН (падыходзячы да жонкі, із пагрозай): Слухай, баба, лепш-бы ты хаця памаўчала, ато мае нэрвы могуць ня вытрымаць... Так атрымаеш падпругай падамашняму! Во прасі-ж людзей, каб пазычылі, ато апошні той дом могуць забраць. Чаго маўчыш?

(Марыля выймае насатку й стараецца выцерці набягаючыя сьлёзы).

ЯНКА:

Спадар Пінкевіч, гэта непатрэбна. Прасіць нас ня трэба.Вы ўжо заяву злажылі й гэтага даволі...

СЬЦЯПАН: Ну дык як-жа ня просячы дастанеш? Вунь хадзіў па банках і па іншых і не дапрасіўся...

ЯНКА: Мы ня чужые, мы для вас - свае.

СЬЦЯПАН: От гэта дык ты, братка, мусіць праўду сказаў. Што свае то ня чужыя. І як гэта чалавек так раней пра гэта не падумаў...

ЯНКА: Нам то хаця вельмі прыемна, што вы зразумелі, сваю памылку ды асьмеліліся прыйсьці да нас...

СЬЦЯПАН: А як-жа...

ЯНКА: ...а то бываюць такія, што хаця й ведаюць, што дурніцу зрабілі, а прызнацца й ня прызнаюцца, помачы не папросяць хаця-б там няведама што...

СЬЦЯПАН: Ня так то яно й лёгка гэта, самі ведаеце...

ЯНКА: Ведама-ж. Але-ж у жыцьці ўсяк прыходзіцца.

СЬЦЯПАН: Браток ты мой, яшчэ й як прыхідзіцца!

ЯНКА: Цяпер-жа што да вашай пазыкі: мы тут якраз пра яе гаварылі й апрабавалі.

СЬЦЯПАН: Гэта значыцца як то апрабавалі?

СЯБРА ЎПРАВЫ: Згадзіліся вам грошы пазычыць.

СЬЦЯПАН: Колькі-ж, калі можна ведаць?

СЯБРА ЎПРАВЫ: Дзьве тысячы, каторыя вы прасілі.

СЬЦЯПАН: А браточкі-ж вы мае, няхай-жа вам Бог здароўя за гэта прыспорыць. Вялікае-ж вам дзякуй. От мне цяпер цяжар з грудзей, казаў той, зваліцца. Няхай жа вам Бог за гэта заплаціць.

ЯНКА (падае Сьцяпану падпісаную заяву): Калі ласка, спадар Пінкевіч, занясіце гэтую заяву да нашага скарбніка і ён вам чэк выпіша. Ведаеце нашага скарбніка?

СЬЦЯПАН: Чаму-ж ня ведаю. (Бярэ заяву і ўглядаецца ў яе). От дык дзякую, от дык малайцы.

СЯБРА ЎПРАВЫ: І ён вам раскажа як пазычку будзеце сплачваць.

СЬЦЯПАН: Ага, я во пра гэта толькі што й хацеў пытацца, як сплачваць маю. Ну як ён раскажа, дык можа мы й разьвітаемся ўжо...

(За дзьвярмі чуваць хуткія крокі. Дзьверы раптоўна адчыняюцца і ўбягае Васіль).

ЗЬЯВА 3-я

Тыя-ж і Васіль

(Васіль спыняецца й моўчкі стаіць каля дзьвярэй. Ён апрануты ў спартовую кашулю, на якой сьпераду й ззаду выбіта вялічэзная галава Элвіс Прыслі(26) з напісам пад нізом. Штаны з вузрньлімі калошамі. Жве гуму й разглядаецца).

СЬЦЯПАН (прыбліжаецца да сына): А гэта што такое? Чаго ты ўбег і стаіш як асёл? Што трэба сказаць?

ВАСІЛЬ (із дурной усьмешкай да ўсіх): Гай!(27)

СЬЦЯПАН: Што гэта значыцца - гай? Ты палюдзку забыўся гаварыць, ці што?

ВАСІЛЬ (зьбянтэжана): Добры вечар.

СЬЦЯПАН (ходзіць навокал сына й абглядае яго): Вось як, добры вечар трэба сказаць. А гэта што ў цябе на кашулі? Адкуль ты яе ўзяў?

ВАСІЛЬ (нясьмела): Гэта Элвіс...

Поделиться с друзьями: