Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Восень пасярод вясны

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Апрача двух апошніх радкоў верш не задавальняў Сыракомлю. Занадта цьмяна, занадта алегарычна. А трэба — каб верш клікаў…

І таму распісаўся ўнізе: Міраслаў Варакомля. Няхай будзе бачнасць, што на ніве беларусінскай шчыруе яшчэ адзін аўтар.

Але тут жа падумаў: ці не будзе гэта калісьці ацэнена як звычайная палахлівасць вядомага польскага

паэта, што пабаяўся прызнаць мужыцкую мову мовай сваёю?!

Перакрэсліўшы накрыж напісанае, Сыракомля ўзяў чысты лісцік, укладзены кімсьці ў кнігу, і пачаў усё пісаць нанава:

Ужо пташкі пяюць усюды, Ужо кветкі зацвялі… «Вясна прыдзе» — кажуць людзі… Но скуль прыдзе і калі? І нашто ж вясна нам, божа? Мы адвыклі ад вясны… Елкі ў лесе, мох на стрэсе Зелянеюць заўсягды…

Але далей не пісалася. Не было важкіх слоў.

«Закончу ў Вільні», — рашыў Сыракомля. І схаваў лісток у кішэню.

…У 1912 годзе Уладзіслаў Каратынскі, сын Вінцэся, апублікаваў гэты верш у газеце «Кур’ер Літэвскі» ў сувязі з 50-годдзем з дня смерці вясковага лірніка.

Эпілог

Як жа склаўся далейшы лёс герояў?

9 красавіка 1861 года Сыракомля быў ужо ў Коўне. Мясцовая грамадскасць арганізавала ў яго гонар урачысты абед, які выліўся ў патрыятычную маніфестацыю. 10 красавіка да Сыракомлі далучыўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, і яны разам паехалі ў Варшаву. Па дарозе ўсюды былі цёплыя сустрэчы. Сыракомля чытаў вершы. Але ў Варшаве ён раптам цяжка захварэў. Давялося вяртацца назад… У Сувалках вясковага лірніка арыштавалі, пад канвоем прывезлі ў Вільню, дзе пасадзілі ў адзіночную камеру цытадэлі.

Потым, пад націскам грамадскасці, выпусцілі пад нагляд паліцыі. І ўсё ж не ўгледзела яна! Сыракомлі ўдалося перадаць надзейным сябрам перароблены варыянт беларускага верша «Добрыя весці», і ён двойчы быў выдадзены на Беласточчыне, у нелегальнай друкарні чыгуначніка Браніслава Шварцэ, разам з «Гутаркай старога дзеда» (аўтарства яе прыпісваецца Вінцэсю Каратынскаму).

Прабыванне ў турме канчаткова падарвала здароўе Сыракомлі. 15 верасня 1862 года, у дзевяць гадзін вечара, ён сканаў. Прыяцелі ўсклалі на яго чало лаўровы вянок.

Кастусь Каліноўскі, як вядома, у 1862 годзе пачаў выдаваць першую беларускую нелегальную газету «Мужыцкая праўда». У 1863 годзе ўзначаліў паўстанне ў Літве і Беларусі. Арыштаваны ў Вільні, у святаянскіх мурах, трапіў у лапы крывавага Мураўёва-вешальніка. У турме напісаў развітальны верш, які пачынаўся са слоў: «Марыська, чарнаброва галубка мая». Адны даследчыкі схільны бачыць у Марысьцы канкрэтную асобу, другія — абагулены вобраз айчыны. 22 сакавіка 1864 года Каліноўскі быў пакараны смерцю на Лукішскай плошчы — там, дзе цяпер ляжыць памятны камень.

Пра далейшы лёс Міхаіла Серабракова нічога невядома. Мусіць, пайшоўшы ў адстаўку, вярнуўся ў свой Звянігарад.

Нашчадкі Грывы і сёння жывуць у Палушах. Адзін з іх, празваны Баечнікам (на кожную аказію ў яго быў вершык), і расказаў мне сямейнае паданне: пра трагічны лёс свайго прадзеда, ягоную ўнучку, што гаспадарыла ў Анеліне, «правадыра паўстанцаў», які прыязджаў туды, і «нейкага слыннага паэта». Спачатку я не прыдаў расказу асаблівага значэння, але потым, супаставіўшы розныя друкаваныя і рукапісныя крыніцы, прыйшоў да вываду, што Сыракомля, і Каліноўскі, і Маеўская ўсё ж маглі сустрэцца ў Анеліне на пачатку красавіка 1861 года. І паводзіць сябе так, як апісана ў аповесці.

Поделиться с друзьями: